Заходнія Румынскія горы
Заходнія Румынскія горы | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 1430 м н. у. м. |
Геаграфія | |
Краіна | |
Горная сыстэма | Карпаты |
Заходнія Румынскія горы, Заходнія Румынскія Карпаты, Апусэні (па-румынску: Munţii Apuseni) — частка горнай сыстэмы Карпат на захадзе Румыніі.
Абмежаваны на захадзе Сярэднядунайскай раўнінай, на поўначы — далінай раки Самэш, на ўсходзе — Трансыльванскім плято, на поўдні — далінай р. Мурэш. Вылучаюць цэнтральны плятопадобны горны масіў Біхар (выш. да 1848 м), вапняковыя горы Траскэў (да 1370 м) і Мэталіч (да 1438 м), на захадзе горныя сьцягі Кодру (1112 м), Зэранд і Пэдура-Краюлуй (ніжэй за 1000 м), на поўначы — горныя сьцягі Мэсэш, Плапіш і Фэджэт. Складзены з гранітаў, крышталічных сланцаў, вапнякоў і вульканічных парод. Вядомы радовішчы каляровых мэталаў (золата, срэбра, полімэталы, ртуць), вядзецца здабыча мармуру, андэзіту, вапняку. Характэрны букавыя, дубовыя і хваёвыя лясы, лугі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2