Дняпроўскія балты
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ef/East_europe_3-4cc.png/400px-East_europe_3-4cc.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/East_europe_5-6cc.png/400px-East_europe_5-6cc.png)
Дняпроўскія балты — усходнебалтыйскія плямёны, якія насялялі басэйн Дняпра паміж басэйнамі Віслы й Волгі ў эпоху жалезнага веку (I тыс. да н. э. — I тыс. н. э.). Дняпроўскія балты сфармаваліся на фіна-вугорскім субстраце.
У летапісах захавалася імя толькі аднога з плямёнаў дняпроўскіх балтаў — голядзь[1]. Яны зьяўляліся носьбітамі такіх археалягічных культур як юхноўская, калочынская (нярэдка зьвязваецца са славянамі), мошчынская і тушамлінска-банцараўская.
Паводле меркаваньняў некаторых дасьледчыкаў, паганская рэлігія дняпроўскіх балтаў уключала шанаваньне слупоў зь мядзьведжымі галовамі[2], якія могуць быць павязаныя з балтаславянскім культам Вялеса-Вяльняса[3].
З VI стагодзьдзя на іх тэрыторыі пачалі пранікаць славяне, якія пазьней іх цалкам асымілявалі. У вярхоўях Дняпра гэты працэс быў завершаны прыкладна ў X стагодзьдзі. Паводле тэорыяў некаторых навукоўцаў, пад славянскім ціскам балты мігравалі на захад.
Пра прысутнасьць балтаў у басэйне Дняпра сьведчаць шматлікія гідронімы, археалягічныя знаходкі.