Джарвіс
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/Jarvis_Island.svg/220px-Jarvis_Island.svg.png)
Джа́рвіс (па-ангельску: Jarvis Island) — каралавая выспа ў цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, знаходзіцца паміж Гаваямі і выспамі Кука. Агульная плошча выспы складае 4,5 км². Джарвіс быў адкрыты брытанцамі ў 1821 годзе, а ў 1858 годзе быў анэксаваны Злучанымі Штатамі. Выспа так сама вядомая пад назвай Ванкер (Bunker Island).
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/Orthographic_projection_over_Jarvis_Island.png/220px-Orthographic_projection_over_Jarvis_Island.png)
На высьпе няма партоў ці прыстаняў, існуе толькі некалькі невялікіх затокаў, прыдатных да падыходу караблёў. У цэнтры Джарвіса знаходзіцца лягуна дзе на працягу дваццаці гадоў у ХІХ стагодзьдзі вялася здабыча гуана.
Клімат выспы трапічны, сьпякотны з высокай дзённай тэмпэратурай. Ночы значна халаднейшыя. Глеба выспы пераважна пяшчаная, паверхня ўздымаецца над морам на 7 мэтраў над ўзроўнем мора. Вакол выспы знаходзяцца каралавыя рыфы.
Знаходзячыся ў 35 км на поўдзень ад экватара, Джарвіс не мае крыніцаў пітной вады, што выклікала адсутнасьць буйной расьліннасьці. Сустракаюцца толькі невялікія кавалкі травы.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Jarvis_Island_October_2003.jpg/220px-Jarvis_Island_October_2003.jpg)
Выспа была адкрытая эўрапейцамі 21 жніўня 1821 году брытанскім караблём Eliza Francis, які належаў Эдварду Томасу і Вільяму Джарвісу, і кіраваўся капітанам Браўнам. У сакавіку 1857 году выспа была далучана да ЗША згодна з Guano Islands Act, і фармальна анэксаваная 27 лютага 1858 году. Некаторы час тут вялася здабыча гуана амэрыканскімі кампаніямі.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Джарвіс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў