Даход
Выгляд
Даход — грашовая ацэнка вынікаў дзейнасьці субʼекта рыначнай эканомікі, грашовая сума, якая рэгулярна і законным шляхам паступае ў непасрэднае распараджэньне рыначнага субʼекта. Галоўныя іх крыніцы — заработная плата, прадпрымальніцкі прыбытак, арэндная плата, асабістая дапаможная гаспадарка, розныя дзяржаўныя выплаты і інш. Даход, як правіла, вызначаецца грашыма. Як і заработная плата, даходы бываюць намінальныя і рэальныя.