Гогаль-могаль
Гогаль-могаль (ґоґаль-моґаль) — дэсэрт, асноўныя кампанэнты якога — узьбітае яйка з цукрам. Існуе мноства варыяцыяў гэтага напою, з даданьнем віна, ваніліну, мёду, сокаў з садавіны й ягад. Часта выкарыстоўваецца як лячэбны сродак пры прастудных захворваньнях і страце голасу.
Назва й паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Слоўнік Макса Фасмэра дае некалькі вэрсіяў паходжаньня назвы напою: ад ангельскага «hug-mug», «hugger-mugger», ад польскага «kogel-mogel», ад нямецкага «Kuddelmuddel» (мешаніна).
Вынаходніцтва кактэйлю адна зь легендаў прыпісвае нямецкаму кандытару Манфрэду Кёкэнбаўэру. Іншая легенда распавядае аб кантары з Магілёва па прозвішчы Гогель, якія страціў голас. Каб вылячыць горла, ён вынайшаў такі рэцэпт. У іншай вэрсіі гэтай самай легенды прысутнічае графіня Браніслава Патоцкая, якая крыху мадэрнізавала рэцэпт, замяніўшы хлеб на мёд, і пераназвала яго з «гогель-могаль» у «гогаль-могаль».