Герб Нідэрляндаў
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/Royal_coat_of_arms_of_the_Netherlands.svg/220px-Royal_coat_of_arms_of_the_Netherlands.svg.png)
Герб Нідэрляндаў — Вялікі Герб Каралеўства (па-нідэрляндзку: Grote Rijkswapen) — асабісты герб манарха.
Урад Нідэрляндаў выкарыстоўвае малы варыянт, без мантыі і тэнта або складаецца толькі з шчыта і кароны. Кампанэнты гербаў былі адрэгуляваныя Каралевай Вільгемінай у Каралеўскім дэкрэце ад 10 ліпеня 1907, якія былі пацьверджаныя Каралевай Джуліянай у Каралеўскім дэкрэце ад 23 красавіка 1980.
Леў з дыядэмай, які трымае ў сваёй правай лапе меч з срэбра на блакітным фоне з сямю стрэламі — пазначаюць сем абласьцей Зьвяза Утрэхта. Шчыт каранаваны каралеўскай (галяндзкай) каронай і падтрыманы двума львамі. Яны стаяць на скрутку з тэкстам «Je Maintiendrai» (сярэднявечная француская мова літаральна, «я вынесу»).
У Каралеўскім дэкрэце заяўлена, што пераемнікі мужчынскага полу могуць замяніць карону на шчыце крыжом з гербам Насаў.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб Нідэрляндаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў