Перайсьці да зьместу

Бітва пры Капарэце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бітва пад Капарэта»)
Бітва пры Капарэце
Дата: 24 кастрычніка — сьнежань 1917
Месца: 46°12′52″ пн. ш. 13°38′33″ у. д. / 46.21444° пн. ш. 13.6425° у. д. / 46.21444; 13.6425Каардынаты: 46°12′52″ пн. ш. 13°38′33″ у. д. / 46.21444° пн. ш. 13.6425° у. д. / 46.21444; 13.6425
Капарэта, Італія
Вынік: Перамога аўстра-вугорскіх і нямецкіх войскаў
Супернікі
Сьцяг краіны або тэрыторыі Каралеўства ІталіяСьцяг краіны або тэрыторыі Аўстра-Вугоршчына
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг краіны або тэрыторыі Луіджы Кадорна
Сьцяг краіны або тэрыторыі Арманда Дыяз
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Ота фон Белаў
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Франц Конрад фон Гётцэндорф
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Франц Конрад фон Гётцэндорф
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Светазар Бароевіч
Колькасьць
Сьцяг Італіі 2-я армія
Усяго 400 тысяч чалавек[1], 2200 гармат
Усяго 350 тысяч чалавек[1], 1500 гармат
Страты
70 тысяч забітых і параненых[2]10 тысяч забітых,
30 тысяч параненых,
256 тыс. палонных,
3152 гарматы,
1732 мінамёты,
3000 кулямётаў[2],
22 авіяцыйных паркі
Адыходзячая 2-я італьянская армія ва Ўдынэ.

Бітва пры Капарэце, таксама дванаццатая бітва пры Ізонцы (24 кастрычніка — сьнежань 1917 году) — шырокамаштабны наступ аўстра-нямецкіх войскаў на пазыцыі Каралеўскай італьянскай арміі ў ваколіцах італьянскага гораду Капарэта ў ходзе Першай сусьветнай вайны. Зьяўляецца адной з найбуйнейшых бітваў часоў Першай сусьветнай вайны.

Да пачатку восені 1917 году становішча аўстра-вугорскай арміі на італьянскім фронце Першай сусьветнай вайны выклікала асьцярогі ў аўстра-вугорскага камандаваньня. Цяжкае становішча аўстрыйцаў сталася сьледзтвам наступаў Каралеўскай італьянскай арміі летам таго году. Выратаваць становішча можна было толькі наступам, для ажыцьцяўленьня якога аўстрыйскае камандаваньне зьвярнулася па дапамогу да Нямецкай імпэрыі.

Нямецкае камандаваньне адгукнулася на просьбу саюзьніцы і прадставіла Аўстра-Вугоршчыне 7 дывізій і 776 гармат. Цэнтральныя дзяржавы стварылі ўдарную групоўку, якая складалася з 8-мі аўстра-вугорскіх і 7-мі нямецкіх дывізій. Ударная групоўка была аб’яднаная ў 14-ю армію. Армія мела дастатковую колькасьць цяжкай артылерыі для прарыву пазыцыйнага фронту.

Па задуме аўстра-нямецкага камандаваньня 14-я армія павінна была нанесьці галоўны ўдар у раёне Тальміну. Ад 207 да 259 гармат разьмяшчалася ўздоўж кожнага 1 км фронту. Такая шчыльнасьць артылерыі была самай высокай у гісторыі Першай сусьветнай вайны. Наступ 14-й арміі падтрымлівалі аўстра-вугорскія арміі — справа 11-я армія, зьлева 2-я Ізонцкая.

Італьянцы ведалі пра пляны праціўніка. Выведка вызначыла перагрупоўку войскаў і прыбыцьцё нямецкіх сіл на Італьянскі фронт. Але належных мер італьянскім камандаваньнем прынята не было.

Наступаючыя нямецкія войскі

У ночы 24 кастрычніка 1917 году артылерыя аўстра-нямецкіх войскаў пачала абстрэл пазыцыяў італьянскай арміі. Таксама ўжываліся хімічныя снарады. Агонь вёўся па артылерыйскіх пазыцыях, шляхах зносінаў, камандных пунктах. У вельмі кароткі час акопы, прытулкі і бліндажы былі разбураныя і ўся сувязь паміж каманднымі пунктамі і перадавымі пазыцыямі перапыненая. Хімічная атака прынесла свае вынікі, італьянскія сродкі хімічнай абароны былі недасканалыя. Італьянская абарона была цалкам дэзарганізаваная.

А 8.00 аўстра-нямецкая пяхота перайшла ў наступ, фронт быў прарваны ў двух месцах. У першыя гадзіны прарыву атакуючыя прасунуліся на 6 км, захапілі Плецца і Капарэта.

Да 26 кастрычніка прарыў дасягнуў шырыні 28-30 км і 10-15 км у глыбіню. Галоўнакамандуючы Каралеўскай італьянскай арміяй Луіджы Кадорна загадаў войскам адысьці на раку Тальямэнта, італьянская армія была вымушана сьпешна адыходзіць, пакідаючы свае пазыцыі. Але адыход таксама ня быў арганізаваны. У італьянскай арміі панавала паніка, яшчэ большы хаос ў калёны адступаючых войскаў уносілі тысячы бежанцаў.

Абарончыя пазыцыі італьянскай арміі на рацэ П’яве.
Італьянскія ваеннапалонныя ў Чывідале-дэль-Фрыулі.

Англія і Францыя, бачачы катастрафічнае становішча Італіі, заявілі, што дапамогуць саюзьніцы.

Да 30 кастрычніка 1917 году ў Італію сталі прыбываць ангельскія і францускія дывізіі. Гэта падбадзёрыла італьянскія войскі. Катастрофа пры Капарэце вымусіла сысьці ў адстаўку ўрад Італіі. Новы ўрад на чале з Выторыа Эмануэле Арланда прыняўся за рашучыя меры па ўмацаваньню абароны на фронце.

8 лістапада Люіджы Кадорна быў адпраўлены ў адстаўку, яго месца заняў Арманда Дыяз.

Італьянцам не атрымалася ўтрымаць наступ ля ракі Тальямэнта. Фарсіраваўшы яе, аўстра-немцы працягвалі наступ. Італьянская армія была вымушана працягнуць адыход за раку П’яве. Аўстрыйскі наступ стаў запавольвацца, перапынілася сувязь паміж некаторымі часткамі, не было неабходных рэсурсаў для аднаўленьня, і італьянская армія атрымала вельмі своечасовы адпачынак. 9 лістапада апошнія італьянскія сілы пераправілі праз П’яве. Усяго італьянская армія адступіла ўглыб сваёй тэрыторыі на 70-110 км.

Італьянская армія панесла калясальныя страты як у людзкіх сілах, так і ў узбраеньні. Італьянскае камандаваньне вымушана было кідаць у бой непадрыхтаваных 18-гадовых навабранцаў, якія толькі што прыбылі на фронт.

З 11 лістапада па 19 лістапада аднавіўся наступ, у ходзе якога італьянцам усё ж удалося ўтрымаць занятыя пазыцыі.

Завяршэньне наступу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас «другой хвалі» наступу (11—19 лістапада 1917 году) італьянцы нават пачалі пераходзіць у контратаку і не далі аўстра-нямецкай арміі захапіць умацаваньні на рацэ П’яве.

Да 29 лістапада новая ўмацаваная лінія італьянскай абароны была гатовая. Вялікі ўчастак абароны занялі ангельскія і францускія войскі. Да пачатку сьнежня наступ спыніўся, італьянскай арміі ўдалося арганізаваць новую лінію абароны.

Вынікі бітвы пры Капарэце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апэрацыя пры Капарэце зьяўляецца адной з самых значных у гісторыі Першай сусьветнай вайны. У ёй з абодвух бакоў прынялі ўдзел звыш 2,5 млн чалавек. Аўстра-нямецкае камандаваньне ажыцьцявіла адну зь нешматлікіх пасьпяховых апэрацыяў па прарыву пазыцыйнага фронту падчас Першай сусьветнай вайне. Яна забясьпечвалася захаваньнем строгай сакрэтнасьці, маскіроўкай войскаў, кароткай артылерыйскай падрыхтоўкай (6 гадзін). Італьянская армія зьмяніла галоўнакамандуючага, а на італьянскім фронце зьявіліся войскі Антанты.

У мастацкай літаратуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Конкэ. Сражение под Капоретто (1917 г.). — М.: Воениздат НКО СССР, 1940. — 178 с.
  • Заянчкоўскі А. М .: Першая сусветная вайна
  • История первой мировой войны 1914—1918 гг.
  • Бэзіл Лідл Гарт:1914
  • Мировые войны XX века: В 4 кн. / Ин-т всеобщей истории. — М.: Наука, 2002. — ISBN 5-02-008804-8
    • Кн. 1: Первая мировая война: Ист. очерк / Отв. ред. Г. Д. Шкундин. — 2002. — 686 с.: ил. ISBN 5-02-008805-6 (в пер.)
  • Вержховский Д. В. Первая мировая война 1914—1918. — М.: Наука, 1954. — 203 с.