Бутрым
Бутрым лац. Butrym | |
Bauderrim | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Budo + Rim Buto + Rim |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Будрым, Батрым |
Зьвязаныя імёны | Рымбут |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бутрым» |
Бутрым (Батрым, Бутрымка), Будрым — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бодэрым (Bauderrim[1][2][3]) і Рэмбод, Рымбод, Рымбот або Рымбота (Rembod, Rimbodes[4], Rimbotus[5], Rimboto[6]) — імёны германскага паходжаньня[7][8]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[9] або ад асновы -буд- (-бод-)[10] (у старажытных тэкстах bod праз доўгае о пісалася як baud[11]), а аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) — ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[12]. Такім парадкам, імя Бутрым азначае «непарушны корань»[13] (тое ж, што і Рымбут).
Паходжаньне імя Бутрым ад складаньня германскіх імёнаў Bodo і Rimo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[14].
Бытаваньне імя Бутрым (Бутримъ) адзначалася яшчэ за часамі Русі, прытым у мазавецкіх і падляскіх дыялектах польскай мовы «butrym, butryn» — гэта каржакаватае, плотнае дзіця; нязграбны, тоўсты чалавек, а паводле слоўніка Ўладзімера Даля «бутрим» — упарты, непаслухмяны, пахмурны чалавек. Летувіскія аўтары называюць усе пералічанымі славянскія словы і старажытнае рускае імя «балтызмамі»[15].
У Прусіі бытавала імя Butrymme[16].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Путрым (Putrym)[17].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Buttrim (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Butrim Souiczouicz (1387—1394 гады)[18]; па(н) Бутри(м) (20 траўня 1407 году)[19]; Butrim de Zirmuny[20], cum Butrymo[21], Butrim[22] (Butrym[23]; 2 кастрычніка 1413 год); Butrim[24] (22 верасьня, 24 кастрычніка і 27 лістапада 1414 году, 12 і 26 траўня 1415 году, 26 кастрычніка 1416 году[25], 19 красавіка 1437 году[26]); Johanne Buttrim de Szzyrmuni (26 студзеня 1416 году)[27]; Johannes Butrim Smolnensis (27 верасьня 1422 году)[28]; Buttrym[23]; Jorge Butrym (1432 год)[29]; Georgij fratris Butrim [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[30]; Georgius Butrym (22 сакавіка 1433 году)[31]; Wladislaus alias Butrin (1445 год)[32]; her Butrinco[24]; ego Anna filia generosa domini Butrimi legitima (1476—1477 гады)[33]; Бутримко Якубовичъ (9 верасьня 1488 году)[34]; Бутримъ Олехновичъ (2 ліпеня 1493 году)[35]; Бутрим Довкгин(т)ович (31 сакавіка 1495 году[36], 31 жніўня 1496 году[37]); Бутрымъ Якубовичъ Немировичъ (25 лістапада 1500 году)[38]; дворанина нашого Бутрима Якубовича (24 ліпеня 1501 году)[39]; Мартинъ Якубовичъ Бутримъ (16 красавіка 1502 году)[40]; купил в Ывашка а въ Бутрима Яновичовъ (11 верасьня 1504 году)[41]; famuli domini Martini Butrim (25 траўня 1505 году)[42]; Бутрим(ъ) Немирович(ъ) (1506 год, 23 ліпеня 1507 году, 8 лютага і 15 траўня 1509 году, 19 кастрычніка 1510 году[43], 19 верасьня 1561 году[44]); Ego Nicolaus Butrym heres in Grawszyszki (1507 год)[45]; homines nostros districtus Merecensis… Coreiwa Butrimowicza… Stanka Butrymowicza (16 жніўня 1511 году)[46]; unum hominem, dictum Butrim (9 сьнежня 1519 году)[47]; люди… а Бутрыма Екгиловича (22 жніўня 1522 году)[48]; Янко Бутримович (12 і 24 жніўня 1524 году)[49]; Бутримъ Микулич[50], Станислав Бутримович[51], Петръ Бутримович[52], Амъброс Бутримович… Григор Бутрымовичъ[53], Адамъ Бутримовичъ[54], Пашко Бутримовичъ… Богушъ Бутримовичъ[55], Амъброжеи Бутримовичъ[56], Станиславъ Бутримовичъ[57], Мартинъ Бутримъ[58], Мартинъ Бутримович[59], Матеи Бутримовичъ… Миколаи Бутримовичъ[60], Миколаи Бутримовичъ[61], Янко Бутримовичъ[62], Бутримъ Довнаровичъ[63], Миколаи Бутримовичъ[64], Бутримъ Навдовичъ[65], Богданъ Бутримовичъ[66], Бутрым Олехновичъ[67], Янъ Бутрымовичъ… Бутрымъ Монковичъ… Юри Бутърымовичъ[68] (1528 год); Бутрымъ (11 лютага 1531 году)[69]; Стецко Бутримович (1536—1537 гады)[70]; Минеико Будримович (1537—1538 гады)[71]; Бутрим Петрович (29 сакавіка 1542 году)[72]; люди добрые и тому моему листу добре сведоми… Бутрымъ Петрашевич… а Бутрыма Петровича (20 кастрычніка 1542 году)[73]; мещане Мозырские… Ходоръ Бутримовичь (1552 год)[74]; у Бутрыма Белевича (27 красавіка 1558 году)[75]; Butrym Piotrasskowic (1558 год)[76]; Миколаи Бутрымовичъ[77], Якубъ Бүтрымовичъ[78], Марътынъ Бутрымович[79] (1565 год); з Бутримовичъ[80], Якубъ Бутримовичъ[81], Мартинъ з Микуличъ Бутримовичъ[82], Андрей Бутримовичъ[83], Матей Бутрымъ Якубовичъ[84], Мартинъ Бутримовичъ[85] (1567 год); Ивашъка Бутримовича (14—16 студзеня 1579 году)[86]; домомъ Ивана Бутримовича (27 красавіка 1579 году)[87]; Aleksiey Butrymowicz (21 жніўня 1599 году)[88]; Петро Бутрименко… Максим Бутрименко… Лукян Бутрименко… Бутрим Попович (1649 год)[89]; Nicolaus Butrymowicz (1675—1677 гады)[90]; Zachar Butrym… Chalim Butrym… Łukian Butrym… Kuźma Butrym (1722 год)[91]; Butrymowicze… Butrymowszczyzna (1744 год)[92]; Parafia niemonoyska… Butrymowicze folwarczek (1784 год)[93].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бутрым († 1382) — пляменьнік маці Вітаўта, пакараны сьмерцю на загад вялікага князя Ягайлы ў якасьці помсты за забойства старосты лідзкага Вайдылы
- Ян Бутрым († да 1428) — маршалак гаспадарскі і намесьнік смаленскі, меў сына Юрыя; пачынальнік роду Бутрымовічаў
- Бутрым Кезгайла (у каталіцтве Ўладзіслаў; † да 1445) — літоўскі баярын
- Бутрым Алехнавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1493 годзе
- Бутрым Даўгінтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1495 і 1496 гадох
- Бутрым Якубавіч Неміровіч (да 1488 — па 1523) — цівун віленскі
- Марцін Якубавіч Бутрым — намесьнік вялёнскі, які ўпамінаецца ў 1502 годзе
- Бутрым Янавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1504 годзе
- Станчык Бутрымавіч — ковенскі баярын, які ўпамінаецца ў 1523 годзе[94]
- Бутрым Мікуліч — наваградзкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Станіслаў Бутрымавіч — медніцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар Бутрымавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Амброс і Грыгор Бутрымавічы — вількамірскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Адам Бутрымавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пашка і Богуш Бутрымавічы — пянянскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Амбражэй Бутрымавіч — гедройцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Станіслаў Бутрымавіч і Марцін Бутрым — баяры Ковенскага павету, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Марцін Бутрымавіч — суміліскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мацей і Мікалай Бутрымавічы — высакадворскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Бутрымавіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Янка Бутрымавіч — астрынскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Бутрым Доўнаравіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Бутрымавіч — слонімскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Бутрым Наўдавіч — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Багдан Бутрымавіч — троцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Бутрым Алехнавіч, Ян Бутрымавіч, Бутрым Монкавіч і Юры Бутрымавіч — вялёнскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Сьцецька Бутрымавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца ў 1536/1537 годзе
- Бутрым Пятровіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1542 годзе
- Мікалай Рыгоравіч Бутрымовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1591 годзе[95]
- Захар, Халімон, Лук’ян і Кузьма Бутрымы — жыхары мястэчка Астроўны (Віцебскае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1714 годзе[96]
- Мікалай Батрымовіч — шляхціч Лідзкага павету, які ўпамінаецца ў 1728 годзе[97]
- Мацей Бутрымовіч (1745—1814) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік, падстароста і лоўчы пінскі
- Андрыян Бутрымовіч — прэор Барунскага базылянскага манастыра ў 1794 годзе[98]
- «Бутрым Няміра» — п’еса Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1906 годзе паводле легенды Вацлава Ластоўскага «Каменная труна»
Бутрымовічы (Butrymowicz) — прыгонныя зь вёскі Буракоў (Троцкі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[99].
Бутрымы гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[100].
Бутрымы-Пакрамовічы[101] і Бутрымы-Строўпі[102] — літоўскія шляхецкія роды.
Будрымы (Budrym) гербу Тапор — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў[103].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сёлы Бартламееўка або Бутрымаўка-Волчкавічы і Бутрымаўка або Балтрамееўка ў Рэчыцкім павеце[104].
У 1690 годзе ўпаміналася мясцовасьць Бабяны Бутрымавічы ў Жамойцкім старостве[105].
На 1900—1905 гады існавала вёска Бутрымы ў Ваўкавыскім павеце Гарадзенскай губэрні[106], на 1900 год — вёска і маёнтак Бутрымавічы ў Троцкім павеце Віленскай губэрні[107].
На 1904 год існавалі вёскі з назвай Бутрымава ў Бельскім і Духаўшчынскім паветах Смаленскай губэрні[108].
На 1909 год існаваў фальварак Бутрымаўшчына ў Менскім павеце Менскай губэрні[109].
На 1910 год існавалі вёска і фальварак Бутрымава (Бутрымова) у Сеньненскім павеце Магілёўскай губэрні[110].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Бутрымава, на гістарычнай Гарадзеншчыне — Бутрымаўцы. Назву Бутрыманцы маюць вёскі на гістарычных Віленшчыне і Троччыне.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Reichert H. Lexikon der altgermanischen Namen. I. — Wien, 1987. S. 128.
- ^ Khallieva Boiché O. Imja et Name, Aux sources de l’anthropnymie germanique, anglo-saxonne et slave. — Presses de l’université Paris-Sorbonne, 2015. P. 375.
- ^ Köbler G. Germanisches Wörterbuch. 5. Auflage, 2014.
- ^ Lagom: Festschrift für Peter Berghaus zum 60. Geburtstag am 20. November 1979. — Münster, 1981. S. 69.
- ^ Cartulaire du Prieuré de Saint-Gilles de l’Hôpital de Saint-Jean de Jérusalem (1129—1210). — Paris, 1997. P. 5.
- ^ Profous A. Místní jména v Čechách, jejich vznik, původní význam a změny. Díl. V. — Praha, 1960. S. 263.
- ^ Schlaug W. Die altsächsischen Personennamen vor dem Jahre 1000. — Lund, 1962. S. 144.
- ^ Huth V. Die Düsseldorfer Sakramentarhandschrift D 1 als Memorialzeugnis. Mit einer Wiedergabe der Namen und Namengruppen (Taf. XIV—XXXII) // Frühmittelalterlichen Studien. Bd. 20. — Berlin; New York, 1986. S. 296.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 59.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 19.
- ^ Ліцкевіч А. Комплекс звестак «Летапісца вялікіх князёў літоўскіх» пра нобіля Вайдылу: да праблемы верагоднасці і кантэксту // Studia Historica Europae Orientalis. Вып. 6, 2013. C. 154—155.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 22.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 265.
- ^ Поручная грамота за Братошу Койлутовича (1387—1394), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Українські грамоти XV ст. — Київ, 1965. С. 35.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 52.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57, 69.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 219.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 253.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 298, 301, 317, 318, 329, 371.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 749.
- ^ Semkowicz W. Nieznane nadania Witolda dla osób prywatnych // Ateneum Wileńskie. Z. 3—4, 1931. S. 852.
- ^ Dokumenty strony polsko-litewskiej pokoju mełneńskiego z 1422 roku. — Poznań, 2004. S. 11.
- ^ Codex diplomaticus Lithuaniae, 1253—1433. — Vratislaviae, 1845. P. 371.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ^ Послание князей и бояр Руси Базельскому собору в поддержку князя Свидригайла (1433), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Album studiosorum Universitatis Cracoviensis. T. 1. — Cracoviae, 1887. P. 2.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 258.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 68.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 74.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 67.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 151.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 148.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 271.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 183.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 315.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 699.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 208, 388, 395, 412, 414.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 488.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 227.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 11 (1518—1523). — Vilnius, 1997. P. 99.
- ^ Pergamentų katalogas. — Vilnius, 1980. P. 98.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 239.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 3, 7.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 65.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 60.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 71.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 74.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 76.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 78.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 80.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 81.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 85.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 87.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 94.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 95.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 98.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 102.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 103.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 159.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 160.
- ^ Беларускі архіў. Т. 2. — Менск, 1928. С. 50.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 74.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 109, 290.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 164.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 230 (11) (1542). — Vilnius, 2001. P. 57.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 627.
- ^ Брэгер Г. Невядомы інвентар маёнткаў Лебедзева і Хажовая 1558 г. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Вып. 32, 2017. С. 203.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 389.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 199.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 289.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 361.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 665.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 690.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 825.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 832.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1018.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1286.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 166.
- ^ Акты, издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 39. — Вильна, 1915. С. 229.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 630.
- ^ Реєстр Війська Запорозького 1649 року. — К., 1995. С. 291—292, 301, 306.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 646.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 259.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Krahel A. Opisy parafii dekanatu trockiego w diecezji wileńskiej 1784 roku — edycja źródł historycznych. — Białystok, 2015. S. 55.
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 278.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 179.
- ^ Яўген Анішчанка, Островно инвентарь 1714 г. в Витебском воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 28 сакавіка 2021 г.
- ^ Лаўрэш Л. Падымны рэестр шляхты Лідскага павета, 1728 г. // Лідскі летапісец. № 3―4 (99―100), 2022. С. 43―60.
- ^ Яўген Анішчанка, Духовенство Гродненского повета в восстании 1794 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 22 лістапада 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 394.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 435.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на С, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 57.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 13, 53.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 50, 292.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 161.
- ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 282.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 81, 215.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 21.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 181—182.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)