Перайсьці да зьместу

Баран (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Баран
Баран
Лацінская назва Aries
 · у родным склоне Arietis
 · скарот Ari
Простае ўзьняцьцё 3г
Схіленьне +20°
Квадрант NQ1
Плошча 441[1] кв. гр. (39-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 67
Зорак з плянэтамі 6
Зорак ярчэй за 3.00m 2
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 2[a]
Найярчэйшая зорка α Ari (2,01m)
Найбліжэйшая зорка Зорка Тыгардэна (SO 0253+1652)[2]
(12,58 сьв. г., 3,86 пк)
Мэтэорныя патокі Арыетыды
Памежныя сузор’і Пэрсэй
Трыкутнік
Рыбы
Кіт
Цялец[1]
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −60°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сьнежня.

Баран (таксама Авен або Овен; па-лацінску: Aries, Ari) — задыякальнае сузор’е ў паўночным паўшар’і, мяжуе з Рыбамі на захадзе і Цяльцом на ўсходзе. Лацінская назва Aries азначае «авечка», а сымбалем сузор’я зьяўляецца знак Юнікодзе), які сымбалізуе рогі барана. Баран — адно з 48 сузор’яў, апісаных у II ст. Пталемэем, адкуль было ўключанае ў сьпіс 88 сучасных сузор’яў. Сузор’е займае 39-е месца паводле памераў, якія складаюць 441 кв. градус (1,1% ад нябеснай сфэры).

Баран — ня яркае сузор’е, у ім знаходзіцца толькі чатыры яркія зоркі: Гамаль (α Ari, другая велічыня), Шэратан (β Ari, трэцяя велічыня), Мэзартым (γ Ari, чацьвертая велічыня) і 41 Барана (таксама чацьвертая велічыня). У сузор’і Барана пачынаецца мэтэорны паток Арыетыды, названы паводле лацінскай назвы сузор’я.

  1. ^ Зорка Тыгардэна і TZ Барана. Адлегласьць вылічваецца паводле адваротнага стасунку параляксаў зорак, узятых з SIMBAD, памножанага на 3,26.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баран (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў