Армэн Саркісян
Армэн Саркісян | |
Արմեն Սարգսյան | |
4-ы прэзыдэнт Армэніі | |
---|---|
9 красавіка 2018 — 23 студзеня 2021 | |
Прэм’ер-міністар: |
|
Папярэднік: | Сэрж Саргсян |
5-ы прэм’ер-міністар Армэніі | |
4 лістапада 1996 — 20 сакавіка 1997 | |
Прэзыдэнт: | Лявон Тэр-Пэтрасян |
Папярэднік: | Грант Баграцян |
Наступнік: | Робэрт Качаран |
Амбасадар Армэніі ў Вялікабрытаніі | |
1998 — 8 красавіка 2018 | |
Прэзыдэнт: | |
Прэм’ер-міністар: | |
Наступнік: | Армэн Лілаян (в. а.) |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
23 чэрвеня 1953 Ерэван, Армянская ССР, СССР |
Партыя: | незалежны палітык |
Сужэнец: | Нунэ Саркісян[d] |
Дзеці: | 2 |
Бацька: | Вардан Саркісян[d] |
Адукацыя: | Ерэванскі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Армэ́н Варда́навіч Саркіся́н (па-армянску: Արմեն Վարդանի Սարգսյան; нар. 23 чэрвеня 1953, Ерэван, Армянская ССР, СССР) — армянскі фізык, інфарматык і палітык, прэзыдэнт Армэніі з 2018 року.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Армэн Саркісян скончыў факультэт тэарэтычнай фізыкі і матэматыкі (1976) і асьпірантуру (1978) Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1978—1984 роках быў асыстэнтам катэдры фізыкі ЕДУ. У 1984—1985 — выкладчык Кембрыдзкага ўнівэрсытэту, у 1985—1992 — выкладчык тэарэтычнай фізыкі ЕДУ. У 1988 заснаваў, з 1990 — загадчык катэдры складаных тэхналёгіяў і кампутарнага мадэляваньня факультэту тэарэтычнай фізыкі.
У 1992 року адкрыў амбасаду Армэніі ў Лёндане — першую армянскую дыпляматычную місію на Захадзе. У 1993—1994 — амбасадар Армэніі ў Эўропе і Эўразьвязе. У 1995—1996 — амбасадар у Бэльгіі, Ватыкане і Люксэмбургу.
У лістападзе 1996 року прызначаны прэм’ер-міністрам Армэніі; сышоў з пасады праз 4 месяцы. Пасьля гэтага быў спэцыяльным дарадцам прэзыдэнта Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР), кіраўніком ЭБРР (1998—2000). У 1998—2000 ізноў быў амбасадарам Армэніі у Вялікабрытаніі.
У 2018 року ўзяў удзел у безальтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбарах ад кіроўнай Рэспубліканскай партыі і набраў 90 галасоў дэпутатаў з 105.
23 студзеня 2022 году падаў у адстаўку. Ён заявіў, што на гэтай пасадзе яму не хапае паўнамоцтваў і ён ня здольны ўплываць на палітыку краіны і пытаньні вайны і міру[1].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Заслуг перад Радзімай I ступені (15 верасьня 2017)
- Ордэн сьвятога Рыгора Вялікага (Ватыкан, 1997)
- мэдаль сьвятога Рыгора Асьветніка (Армянская апостальская царква, 2008).
- Вялікі крыж з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» (2018)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Прэзыдэнт Армэніі падаў у адстаўку, заявіўшы аб недахопе паўнамоцтваў, Радыё Свабода, 23-01-2022
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Армэн Саркісян — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Папярэднік Сэрж Саргсян |
Прэзыдэнт Армэніі 2018— |
Наступнік ' |
Папярэднік Грант Баграцян |
Прэм’ер-міністар Армэніі 1996—1997 |
Наступнік Робэрт Качаран |
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1953 годзе
- Кавалеры Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Прэзыдэнты Армэніі
- Прэм’ер-міністры Армэніі
- Нарадзіліся ў Ерэване
- Амбасадары Армэніі ў Вялікабрытаніі
- Амбасадары Армэніі ў Ватыкане
- Кандыдаты фізыка-матэматычных навук
- Армянскія фізыкі
- Выпускнікі Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Рыцары сьвятога Рыгора Вялікага
- Амбасадары Армэніі ў Эўразьвязе
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» (Армэнія)
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Выкладчыкі Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Дзейныя кіраўнікі дзяржаваў
- Армянскія астрафізыкі
- Савецкія астрафізыкі
- Амбасадары Армэніі ў Бэльгіі
- Амбасадары Армэніі ў Люксэмбургу