Антон Пуціла
Антон Пуціла | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 23 чэрвеня 1987 (37 гадоў) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003 | РВАР[d] | 13 (2) |
2004—2010 | Дынама Менск | 80 (7) |
2008 | → Гамбург | 3 (0) |
2010—2013 | Фрайбург | 45 (0) |
2013—2014 | Волга Ніжні Ноўгарад | 37 (2) |
2014—2015 | Тарпэда Масква | 20 (4) |
2015—2017 | Газыянтэпспор | 31 (2) |
2017—2018 | Анкарагюджу | 34 (4) |
2019—2021 | Алтай[d] | 47 (5) |
2021—2023 | Дынама Менск | 52 (6) |
Зборныя | ||
2004—2006 | Беларусь (да 19)[d] | 7 (0) |
2007—2009 | Беларусь (да 21) | 11 (1) |
2008—2019 | Беларусь | 56 (6) |
Анто́н Канстанці́навіч Пуці́ла (нарадзіўся 23 чэрвеня 1987 году, Ворша, БССР) — беларускі футбаліст. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Гуляў на пазыцыі паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец аршанскай ДЮСШ і РДВАР-«Дынама» (Менск). Прафэсійную кар’еру пачаў у менскім «Дынама» ў 2004 годзе, дзе выступаў за дубль і дэбютаваў у чэмпіянаце Беларусі. У 2005 годзе цягам сэзону ўвайшоў у асноўны склад каманды.
У лістападзе 2007 году Пуціла тры тыдні знаходзіўся на праглядзе ў «Гамбургу», дзе трэніраваўся й удзельнічаў у спарынгах з аматарскай і другой камандай клюбу, а з асновай правёў некалькі трэніровак. У выніку было вырашана, што Антон будзе выступаць за нямецкі клюб на правах арэнды да канца 2008 году з правам выкупу[1]. Дэбют за «Гамбург» у Бундэсьлізе адбыўся 10 студзеня 2008 году ў хатнім матчы супраць «Бохуму», дзе Антон выйшаў на замену на 81 хвіліне. За год у чэмпіянаце Нямеччыны ён выходзіў на поле ўсяго 3 разы. Да заканчэньня тэрміну арэнды ў «Гамбургу», дзе на Пуціла больш не разьлічвалі, у лістападзе ён пабываў на праглядзе ў маскоўскім «Лякаматыве», але да канкрэтных прапановаў справа не дайшла[2]. У міжсэзоньні Антон вярнуўся назад у «Дынама», якому належаў паводле кантракту яшчэ на працягу двух гадоў.
У жніўні 2010 году Пуціла перайшоў у «Фрайбург»[3], у дэбютным сэзоне за які ў чэмпіянаце правёў 25 матчаў і вызначыўся дзьвюмя галявымі перадачамі. У лютым 2013 году кантракт быў скасаваны па дамоўленасьці бакоў[4].
У лютым 2013 году падпісаў кантракт з расейскім клюбам «Волга» да канца сэзону 2012—2013 гадоў[5]. Па выніках сэзону 2013—2014 году «Волга» вылецела з расейскай Прэм’ер-лігі, што дазволіла Пуцілу скасаваць кантракт паводле адпаведнага пункту ў ім[6]. Пасьля гэтага Антон зьехаў у Менск, дзе падтрымліваў форму разам з клюбам «Менск», пры гэтым чакаючы прапановаў ад іншых клюбаў.
1 верасьня 2014 году як вольны агент перайшоў у склад расейскага клюбу «Тарпэда», дамова была разьлічана да 31 траўня 2016 году[7][8]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт на два гады з турэцкім клюбам «Газыянтэпспор»[9]. У жніўні 2017 году падпісаў кантракт з клюбам «Анкарагюджу»[10]. У студзені 2019 году перайшоў у турэцкі клюб «Алтай»[11].
У студзені 2021 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[12]. Зь цягам часу замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных гульцоў каманды. У сьнежні 2021 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[13]. У лютым 2024 годзе аб’явіў аб сканчэньні гульнявой кар’еры[14].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 4 лютага 2008 году ў турніры нацыянальных зборных на Мальце ў матчы супраць зборнай Армэніі (1:2).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чэмпіён Беларусі: 2023
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі (3): 2005, 2006, 2009
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2021
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Динамо» подтвердило, что Путило будет выступать за «Гамбург» на правах аренды
- ^ Антон Путило: «Конкретных предложений мне «Локомотив» пока не делал»(недаступная спасылка)
- ^ Путило переходит во «Фрайбург»(недаступная спасылка). dinamo-minsk.by
- ^ Антон Путило покидает «Фрайбург» и переходит в «Волгу» (рас.)
- ^ «Волга» объявила о переходе Путило (рас.)
- ^ Антон Путило расторг контракт с «Волгой» (рас.)
- ^ «Торпедо» подтвердило переходы Путило, Билялетдинова и Угу Виейра. tribuna.com
- ^ Антон Путило заключил контракт с московским «Торпедо»(недаступная спасылка). UDF.by
- ^ «Газиантепспор» официально подтвердил подписание Антона Путило (рас.)
- ^ «Анкарагюджю» объявил о подписании контракта с Антоном Путило (рас.)
- ^ Антон Путило стал игроком «Алтая» (рас.)
- ^ Минское "Динамо" объявило о подписании Антона Путило (рас.)
- ^ Путило продлил контракт с минским "Динамо" (рас.)
- ^ Антон Путило объявил о завершении карьеры игрока (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Фрайбург»
- Профіль на kicker.de
- Профіль на sports.ru
- Статыстыка на сайце National Football Teams
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Воршы
- Футбалісты клюбу РВАР Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Гамбург»
- Футбалісты клюбу «Фрайбург»
- Футбалісты клюбу «Волга» Ніжні Ноўгарад
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Масква
- Футбалісты клюбу «Газыянтэпспор» Газыянтэп
- Футбалісты клюбу «Анкарагюджу» Анкара
- Футбалісты клюбу «Алтай» Ізьмір
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты