Андрэй Касьціцын
Андрэй Касьціцын | ||
---|---|---|
Рост | 183 см | |
Вага | 98 кг | |
Пазыцыя | скрайні нападнік | |
Кідок/Ловы | левы[d] | |
Грамадзянства | ||
Дата нараджэньня | 3 лютага 1985 (39 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Наваполацак, БССР | |
Выступаў за | ||
Нацыянальная зборная | Беларусь | |
Драфт НХЛ | 10, 2003 Манрэаль Канадыенз | |
Гульнявая кар’ера | 2000—2022 |
Андрэ́й Касьці́цын (нарадзіўся 3 лютага 1985 году, Наваполацак, БССР) — колішні беларускі хакеіст, нападнік нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы хакеіст Беларусі 2008 году. Старэйшы брат хакеіста Сяргея Касьціцына.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец наваполацкай хакейнай школы. Пачынаючы з сэзону 2000—2001 гадоў, Касьціцын гуляў напачатку сваёй кар’еры за наваполацкі «Палімір», спаборнічаючы ў некалькіх лігах, уключаючы Ўсходнеэўрапейскую хакейную лігу. Улетку 2002 году Андрэй падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА, выступаў за ЦСКА-2, васкрасенскі «Хімік» і менскае «Юнацтва».
Пасьля свайго першага сэзону ў ЦСКА ён быў абраны «Манрэаль Канадыенз» у першым туры драфту НХЛ 2003 году пад нумарам дзесяць. Касьціцын зьвярнуў на сабе ўвагу падчас моцнага выступу на чэмпіянаце сьвету сярод юнакоў. Улетку 2004 году нападнік быў запрошаны ў трэніровачны лягер «Манрэаль Канадыенз», дзе падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам[2]. На першы сэзон за акіянам Андрэй быў пераведзены ў партнэрскі клюб «Гамільтан Бульдогс», які выступае ў Амэрыканскай хакейнай лізе (АХЛ).
У сярэдзіне сэзону 2005—2006 гадоў Касьціцын быў прызваны ў склад «Канадыенз», дзе згуляў першы свой матч у Нацыянальнай хакейнай лізе (НХЛ) 1 сьнежня 2005 году[3]. Наступнае зьяўленьне ў складзе адбылося ў сьнежні, 13 сьнежня Андрэй забіў свой першы гол у НХЛ перайграўшы Кэртыса Джозэфа ў пераможным матчы 5:2 супраць «Фінікс Каётыз»[4].
У сэзоне 2007—2008 гадоў адбыўся сапраўдны прарыў у гульні хакеіста, а зьвязка Касьціцын, Кавалёў і Плеканец стала найбольш прадуктыўнай лініяй «Манрэалю». У 78 гульнях Андрэй зарабіў 53 пункты. У сярэдзіне сэзону да Андрэя далучыўся малодшы брат Сяргей, які быў прызваны з фарм-клюбу «Гамільтан Бульдогс» у асноўны склад. У лютым 2012 году «Манрэаль Канадыенз» абмяняў Андрэя Касьціцына ў «Нэшвіл Прэдатарз». Кампэнсацыяй за гульца сталі выбар у другім раўндзе драфту і ўмоўны выбар на драфце 2013 году. Пазьней да брата далучыўся Сяргей. Аднак Андрэй агулам правёў за новы клюб толькі 27 матчаў, пасьля чаго вырашыў накіравацца ў Расею ў клюб «Трактар».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэй стала гуляў за юнацкія і моладзевыя зборныя Беларусі. Дэбютаваў за нацыянальную зборную ў 2004 годзе ў 19 гадоў на чэмпіянаце сьвету ў 1-м дывізіёне. У пяці гульнях за зборную ён набраў шэсьць пунктаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.iihf.com/en/events/2017/wm/teams/roster/45642/belarus/ — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ^ Migration – Andrei Kostytsin: First guy in Montreal. Russian Prospects
- ^ Campbell gives Sabres OT win against Canadiens(недаступная спасылка). Sporting News.
- ^ Trashers outsoar Wings in wild one. SP Times
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на афіцыйным сайце НХЛ
- Старонка на сайце «Сьвет хакею Беларусі»
- Старонка на Elite Prospects.
- Старонка на NHL.com.
- Старонка на The Internet Hockey Database.
|
|
- Нарадзіліся 3 лютага
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Наваполацку
- Беларускія хакеісты
- Хакеісты зборнай Беларусі
- Хакеісты клюбу «Хімік» Наваполацак
- Хакеісты клюбу «Юнацтва-Менск»
- Хакеісты клюбу «Віцебск»
- Хакеісты клюбу ЦСКА Масква
- Хакеісты клюбу «Хімік» Васкрасенск
- Хакеісты клюбу «Гамільтан Бульдогс»
- Хакеісты клюбу «Манрэаль Канадыенз»
- Хакеісты клюбу «Нэшвіл Прэдатарз»
- Хакеісты клюбу «Трактар» Чалябінск
- Хакеісты клюбу «Сочы»
- Хакеісты клюбу «Тарпэда» Ніжні Ноўгарад
- Хакеісты клюбу «Куньлунь Рэд Стар» Пэкін
- Хакеісты клюбу «Дынама» Менск
- Хакеісты клюбу «Нафтахімік» Ніжнякамск
- Хакеісты клюбу «Дынама» Пардубіцы
- Хакеісты клюбу «Манлеруд Стар»