Перайсьці да зьместу

Аляксей Грыцук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксей Грыцук
Дата нараджэньня 3 ліпеня 1910(1910-07-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 траўня 1976(1976-05-30) (65 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, гісторык, настаўнік, грамадзкі дзяяч
Месца працы

Аляксей Грыцук (3 ліпеня 1910, в. Міхноўка, Бельскі павет, Гарадзенская губэрня30 траўня 1976) — беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, літаратуразнавец, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады.

Скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю, у 1938 г. гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту. Пад час пачатку Другой сусьветнай вайны (1939) трапіў у палон, адкуль уцёк на радзіму. Пад час нямецкай акупацыі сябра Беларускага камітэту ў Беластоку, у чэрвені 1942 г. прызначаны інспэктарам беларускіх школ Беластоцкай акругі, апрацоўваў школьныя падручнікі.

Зь лета 1944 г. на эміграцыі ў Нямеччыне, тры гады правёў у аўстрыйскім Зальцбургу, дзе разам з Уладзімерам Дудзіцкім, Міколам Ганьком, Алесем Салаўём арганізаваў беларускі камітэт. Рэдагаваў часопіс «Зь беларускага жыцьця».

У студзені 1948 г. выехаў у Канаду, пасяліўся ў Таронта, дзе браў актыўны ўдзел у жыцьці беларускай грамады. Узначальваў Згуртаваньне беларусаў Канады, быў адным з актывістаў парафіі сьв. Кірылы Тураўскага, старшынём Сэктару Рады БНР. Абараніў доктарскую дысэртацыю па творчасьці Багдановіча.

Памёр у 1976 г., пахаваны на могілках у Кінгстане.

  • Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Менск, 2002.
  • Грыцук Вольга. Мы стваралі сваю Беларусь: жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука. Мінск: Медысонт, 2007. — 256 с. (Бібліятэка Бацькаўшчыны: кн. 13.).