Перайсьці да зьместу

Алена Зубрылава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алена Зубрылава
Олена Миколаївна Зубрилова
Алена Зубрылава на Алімпійскіх гульнях у Турыне
Род дзейнасьці біятляністка
Дата нараджэньня 25 лютага 1973(1973-02-25) (51 год)
Месца нараджэньня г. Шостка Сумской вобласьці
Занятак біятляністка, біятлонны трэнер, лыжная гоначніца
Узнагароды
ордэн «За заслугі» II ступені ордэн «За заслугі» III ступені

Алена Зубрылава (па-ўкраінску: Олена Миколаївна Зубрилова; нар. 25 лютага 1973) — беларуская біятляністка ўкраінскага паходжаньня.

Нарадзілася ў г. Шостка Сумской вобласьці. З 2002 году зьмяніла ўкраінскае грамадзянства на беларускае і выступала за нацыянальную зборную Беларусі. У 2006 годзе спыніла сваю кар’еру ў вялікім спорце.

Рост — 161 см, вага — 62 кг. Ваеннаслужачая, трохкратная чэмпіёнка і чатырохкратная ўладальніца срэбных мэдаляў сусьветных форумаў. Найлепшы вынік на Алімпійскіх гульнях — пятае месца ў эстафэце ў Нагана. Неаднаразова ўздымалася на п’едэстал чэмпіянатаў сьвету, Эўропы і Кубку сьвету. На канец сэзону 2005 году Алена Зубрылава мела дваццаць перамогаў у этапах Кубку сьвету.

Замужам, мае дачку Таню.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]