Перайсьці да зьместу

Ўінчэстэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ўінчэстэр
анг. Winchester
Герб Ўінчэстэру


Краіна: Вялікабрытанія
Графства: Гэмпшыр
Насельніцтва:
  • 35 200 чал.
Тэлефонны код: 01962
Паштовы індэкс: SO22, SO23
Геаграфічныя каардынаты: 51°3′48″ пн. ш. 1°18′31″ з. д. / 51.06333° пн. ш. 1.30861° з. д. / 51.06333; -1.30861Каардынаты: 51°3′48″ пн. ш. 1°18′31″ з. д. / 51.06333° пн. ш. 1.30861° з. д. / 51.06333; -1.30861
Ўінчэстэр на мапе Вялікабрытаніі
Ўінчэстэр
Ўінчэстэр
Ўінчэстэр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ўі́нчэстэр (па-ангельску: Winchester) — адміністрацыйны цэнтар графства Гэмпшыр у паўднёва-заходняй частцы Ангельшчыны. Паводле зьвестак перапісу 2001 году насельніцтва складала 41,420 чалавек.

Ўінчэстэр — старажытная сталіца каралеўства Ўэсэкс і Ангельшчыны. Горад быў пабудаваны на месцы рымскага гораду Вэнта Бэльгарум (Venta Belgarum). Ўінчэстэр знакаміты сваёй катэдрай, якая ёсьць адной з найбуйнейшых у Ангельшчыне. Ейнае будаваньне пачалося яшчэ ў часы Альфрэда Вялікага ў IX стагодзьдзі й было працягнута нарманамі, што захапілі астравы.

На ўскрайку Старога Ўінчэстэра стаяць руіны замку, брама Ўэст Гейт (West Gate) зь Вялікай Заляй (Great Hall), што была пабудаваная ў 1234 годзе. Паводле паданьні, менавіта ў гэтай залі за сталом караля Артура зьбіраліся рыцары круглага стала.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]