Перайсьці да зьместу

Саўтгэмптан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Саўтгэмптан
Southampton
Герб Саўтгэмптану
Дата заснаваньня: 43 да н. э.
Краіна: Вялікабрытанія
Цырыманіяльнае графства: Гэмпшыр
Плошча:
  • 51,47 км²
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 023
Паштовы індэкс: SO
Геаграфічныя каардынаты: 50°54′24″ пн. ш. 1°24′16″ з. д. / 50.90667° пн. ш. 1.40444° з. д. / 50.90667; -1.40444Каардынаты: 50°54′24″ пн. ш. 1°24′16″ з. д. / 50.90667° пн. ш. 1.40444° з. д. / 50.90667; -1.40444
Саўтгэмптан на мапе Вялікабрытаніі
Саўтгэмптан
Саўтгэмптан
Саўтгэмптан
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.southampton.gov.uk

Саўтгэмптан (па-ангельску: Southampton) — горад і порт на паўднёвым узьбярэжжы Вялікабрытаніі, на беразе Ля-Маншу. Зьяўляецца самым буйным горадам у цырыманіяльным графстве Гэмпшыр. Горад месьціцца за 111 км на паўднёвы захад ад Лёндану і за 24 км на паўночны захад ад Портсмуту. Саўтгэмптан ёсьць буйным портам і найбліжэйшым горадам Нью-Форэсту. Саўтгэмптан атрымаў гарадзкі статус у 1964 годзе.[2]

Паводле перапісу насельніцтва 2001 году Саўтгэмптан і Портсмут былі запісаныя як часткі асобных гарадзкіх акругаў, аднак падчас перапісу 2011 году яны былі аб’яднаныя ў адзіную акругу. Такім чынам агулам насельніцтва ўзбольшанай акругі склала 855 569 чалавек, што ёсьць шостым такім паказчыкам у Ангельшчыне[3]. Плошча 49,84 км². Паштовыя індэксы SO14—SO19. Тэлефонны код 023.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]