Занзыбар
Занзыбар | |
Месца | Індыйскі акіян |
---|---|
Плошча | 1900 км² |
Краіна | Танзанія |
Вобласьць | Танзанія |
Насельніцтва (2012) | 1 303 569 |
Каардынаты | 6° пн. ш. 39° у. д. / 06° пн. ш. 39° у. д.Каардынаты: 6° пн. ш. 39° у. д. / 06° пн. ш. 39° у. д. |
Занзыбар |
Занзыбар — архіпэляг у Індыйскім акіяне, у берагоў Танзаніі, якой і прыналежыць. Найбуйныя выспы — Пэмба і Унгуйя, ва ўжытку таксама званы Занзыбар. Самы вялікі горад выспы — Занзыбар (206 тыс. жыхароў (2002)). Клімат цёплы і вельмі вільготны.
Гісторыя
Да міяцэну архіпэляг уяўляў сабой частку Афрыканскага кантынэнту. Першыя вызначаныя весткі аб ім зьяўляюцца ў X стагодзьдзі, калі тут зьявіліся пэрсы з Шыраза. Мясцовыя жыхары дагэтуль мянуюць сябе «шыразы», хоць пэрсыдзкія пасяленцы былі даволі хутка асіміляваныя. Гэта яны прынеслі на Занзыбар іслам. У цяперашні час мусульмане складаюць да 88 % насельніцтва, астатнія — пасьлядоўнікі афрыканскіх паганскіх культаў і хрысьціяне.
У Сярэднія стагодзьдзі на Занзыбары разгарнуўся гандаль нявольнікамі, якіх лавілі ў афрыканскіх джунглях. З часам рабагандаль засяродзіўся ў руках гандляроў з Амана, якія склалі ядро мясцовай арыстакратыі. У XVI стагодзьдзі Занзыбар уваходзіць у склад каляніяльных валадарстваў Партугаліі, нараўне з Мамбасай і Армузам. У сяр. XVII стагодзьдзя аманскія арабы акрыялі ад удару, нанесенага зьяўленьнем эўрапейскіх калянізатараў, і сталі выціскаць іх з заходняй часткі Індыйскага акіяну. Праўда, на Занзыбары ўлада султана доўгі час заставалася намінальнай.
Султанат Занзыбар
Да 1853 г. самы магутны з аманскіх султанаў, Саід ібн Султан, усталяваў кантроль над значнымі ўчасткамі афрыканскага ўзбярэжжа і перанёс сваю сталіцу з Маската на Занзыбар. Выспа перажыла новы ўздым, зьвязаны з узрослым попытам на слановую костку і рабоў — тавары, якія пастаўляліся на мясцовыя рынкі з Афрыкі. Пры султане на Занзыбары вялося шырокае будаўніцтва; архітэктурныя помнікі выспы занесеныя ЮНЭСКА ў Сьпіс сусьветнай спадчыны.
У 1861 Занзыбарскі султанат аддзяліўся ад Аманскага, а ў 1890 г. перайшоў пад брытанскі пратэктарат.
Занзыбар у складзе Танзаніі
У 1964 г. улады Занзыбара і Танганьікі падпісалі дамову аб стварэньні адзінай дзяржавы — Танзаніі (назва складзена з першых трох літар слоў «Танганьіка» і «Занзыбар»).
Сучаснае палітычнае становішча
Занзыбар зьяўляецца аўтаномнай вобласьцю Танзаніі з адміністрацыйным цэнтрам у г. Занзыбар. З 2005 году на высьпе маецца ўласны сьцяг, прэзыдэнт і парлямэнт.
-
Выгляд з мора
-
Набярэжная горада Занзыбар з палацам султана
-
Арабскі форт у Занзыбары
-
На прычале