Перайсьці да зьместу

Трэці шлях (супольнасьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 22:14, 18 ліпеня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

«Трэці шлях»сеціўнае згуртаваньне беларускай моладзі лібэральнага кірунку, што імкнецца да ўсталяваньня народаўладзьдзя ў Беларусі пры дапамозе засьценнага ўплыву за мяжою.

У якасьці спосабу арганізацыі пры заснаваньні была абраная разьмеркаваная сеткавая структура, заснаваная на выкарыстаньні інфармацыйных тэхналёгій.

Пры заснаваньні, 21 жніўня 2004 году, налічвала 5 чалавек, сярод якіх былі магістранты зачыненага ў Менску Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, а таксама іх калегі. Акрамя зачыненьня ўнівэрсытэту, падставаю ўтварэньня паслужыла абвяшчэньне Аляксандрам Лукашэнкам супярэчнага Канстытуцыі рэфэрэндуму аб падаўжэньні сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. У 2009 годзе мела сваіх прадстаўнікоў у Беларусі, ЗША, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Чэхіі, Швэйцарыі, Швэцыі й Эстоніі[1].

Мэта, задачы й погляды

Мэтамадэрнізаваньне Беларусі дзеля яе пасьпяховасьці й канкурэнтаздольнасьці на грунце лібэральных каштоўнасьцяў.

Задачы:

  1. утварэньне адзінага бачаньня будучыні Беларусі ў колах пасьпяховай беларускай моладзі, што мае скласьці эліту,
  2. стварэньне грамадзянскага руху з уплывовасьцю, дастатковаю для схіленьня дзяржаўнага ладу да разьвіцьця ў бок мэрытакратыі.

Погляды:

  1. Свабода асобы — права самастойна прымаць рашэньні,
  2. Адказнасьць — умова свабоды асобы,
  3. Прыватная ўласнасьць — аснова незалежнасьці асобы,
  4. Сьвядомая грамадзкая дзейнасьць — умова дабрабыту грамадзтва,
  5. Салідарнасьць — сумеснае сьцьвярджэньне й абарона супольных зацікаўленасьцяў,
  6. Разнастайнасьць — умова росквіту грамадзтва,
  7. Талерантнасьць — права на існаваньне разнастайных меркаваньняў, поглядаў і ладаў жыцьця,
  8. Дыялёг — аснова грамадзкай згоды,
  9. Сумленнасьць і адкрытасьць — прынцыпы існаваньня грамадзтва,
  10. Праца — ўмова самасьцьвярджэньня асобы й дабрабыту грамадзтва.

Прынцыпы:

  1. Ладжаньне дзейнасьці ад разуменьня свайго жаданьня да ўменьня яго ажыцьцявіць і скарыстаць вынік дасягненьня,
  2. Цярплівасьць у імкненьні да мэты,
  3. Памяркоўнасьць да іншых пры адначаснай патрабавальнасьці да сябе,
  4. Першаснасьць дапамогі ў ажыцьцяўленьні мэтаў іншых людзей перад яе пошукам з іх боку,
  5. Дасягненьне посьпеху праз самапазнаньне й разьвіцьцё сваіх здольнасьцяў,
  6. Навучаньне з досьведу,
  7. Ініцыятыўнасьць — сродак пераадоленьня неспрыяльных абставінаў,
  8. Разуменьне значнасьці сваіх дзеяньняў,
  9. Пэўнасьць у сабе й сваёй дзейнасьці.

Дзейнасьць

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

  1. ^  (рас.)Пра нас // Сайт супольнасьці «Трэці шлях». Дата доступу: 31 траўня 2010