Трэці шлях (супольнасьць)
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Нэўтральнасьць гэтага артыкула аспрэчваецца.
|
«Трэці шлях» — сеціўнае згуртаваньне беларускай моладзі лібэральнага кірунку, што імкнецца да ўсталяваньня народаўладзьдзя ў Беларусі пры дапамозе засьценнага ўплыву за мяжою.
Пры заснаваньні, 21 жніўня 2004 году, налічвала 5 чалавек, сярод якіх былі магістранты зачыненага ў Менску Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, а таксама іх калегі. Акрамя зачыненьня ўнівэрсытэту, падставаю ўтварэньня паслужыла абвяшчэньне Аляксандрам Лукашэнкам супярэчнага Канстытуцыі рэфэрэндуму аб падаўжэньні сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. У 2006 годзе мела сваіх прадстаўнікоў у Беларусі, ЗША, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Чэхіі, Швэйцарыі, Швэцыі й Эстоніі[1].
Мэта, задачы й погляды
Мэта — мадэрнізаваньне Беларусі дзеля яе пасьпяховасьці й канкурэнтаздольнасьці на грунце лібэральных каштоўнасьцяў.
Задачы:
- утварэньне адзінага бачаньня будучыні Беларусі ў колах пасьпяховай беларускай моладзі, што мае скласьці эліту,
- стварэньне грамадзянскага руху з уплывовасьцю, дастатковаю для схіленьня дзяржаўнага ладу да разьвіцьця ў бок мэрытакратыі.
Погляды:
- Свабода асобы — права самастойна прымаць рашэньні,
- Адказнасьць — умова свабоды асобы,
- Прыватная ўласнасьць — аснова незалежнасьці асобы,
- Сьвядомая грамадзкая дзейнасьць — умова дабрабыту грамадзтва,
- Салідарнасьць — сумеснае сьцьвярджэньне й абарона супольных зацікаўленасьцяў,
- Разнастайнасьць — умова росквіту грамадзтва,
- Талерантнасьць — права на існаваньне разнастайных меркаваньняў, поглядаў і ладаў жыцьця,
- Дыялёг — аснова грамадзкай згоды,
- Сумленнасьць і адкрытасьць — прынцыпы існаваньня грамадзтва,
- Праца — ўмова самасьцьвярджэньня асобы й дабрабыту грамадзтва.
Прынцыпы:
- Ладжаньне дзейнасьці ад разуменьня свайго жаданьня да ўменьня яго ажыцьцявіць і скарыстаць вынік дасягненьня;
- Цярплівасьць у імкненьні да мэты;
- Памяркоўнасьць да іншых пры адначаснай патрабавальнасьці да сябе;
- Першаснасьць дапамогі ў ажыцьцяўленьні мэтаў іншых людзей перад яе пошукам з іх боку;
- Дасягненьне посьпеху праз самапазнаньне й разьвіцьцё сваіх здольнасьцяў;
- Навучаньне з досьведу;
- Ініцыятыўнасьць — сродак пераадоленьня неспрыяльных абставінаў;
- Разуменьне значнасьці сваіх дзеяньняў;
- Пэўнасьць у сабе й сваёй дзейнасьці.
Дадатковыя зьвесткі
Адметныя перавагі супольнасьці: Разьмеркаваная сеткавая структура, заснаваная на выкарыстаньні інфармацыйных тэхналёгій, стаўка на здольных маладых беларусаў, адпавядаючых якасным крытэрам, што прад’яўляюцца да прадстаўнікоў эліты.
Каштоўнасная арыентацыя ўдзельнікаў супольнасьці: Лібэральныя каштоўнасьці
Зьнешнепалітычная арыентацыя Беларусі (бачаньне): Роўнааддалены статус Беларусі, прагматычныя адносіны з Расеяй, ЭЗ і НАТА. Няўступ у НАТА, ЭЗ, неўваходжаньне ў РФ, рэфармаваньне праекту Саюзнай дзяржавы ў эканамічны замест палітыка-эканамічнага, удзел у формах рэгіянальнай каапэрацыі ў межах нацыянальных інтарэсаў, адказнасьць за ўзятыя краінай палітычныя і эканамічныя абавязальніцтвы.
Вонкавыя спасылкі
- (рас.)Сайт
- (рас.)Жывы часопіс
- ЛуНэт
- Мультклюб
- (рас.)Бліжэй да сакавіка (I)
- Любоў Лунёва. Расея адмовілася выдаць стваральніка мультфільмаў пра Лукашэнку // Радыё «Свабода». 29 сакавіка 2007
- Іна Студзінская. У Вашынгтоне праходзіць беларуская выстава «Мастацтва супраць дыктатуры» // Радыё «Свабода». 16 лютага 2009