Перайсьці да зьместу

Трэці шлях (супольнасьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам W (гутаркі | унёсак) у 21:18, 31 траўня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

«Трэці шлях»сеціўнае згуртаваньне беларускай моладзі лібэральнага кірунку, што імкнецца да ўсталяваньня народаўладзьдзя ў Беларусі пры дапамозе засьценнага ўплыву за мяжою.

Пры заснаваньні, 21 жніўня 2004 году, налічвала 5 чалавек, сярод якіх былі магістранты зачыненага ў Менску Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, а таксама іх калегі. Акрамя зачыненьня ўнівэрсытэту, падставаю ўтварэньня паслужыла абвяшчэньне Аляксандрам Лукашэнкам супярэчнага Канстытуцыі рэфэрэндуму аб падаўжэньні сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. У 2006 годзе мела сваіх прадстаўнікоў у Беларусі, ЗША, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Чэхіі, Швэйцарыі, Швэцыі й Эстоніі[1].

Місія, мэты і прынцыпы супольнасьці

«Місія супольнасьці»:

Спрыяць мадэрнізацыі Беларусі ў пасьпяховую і канкурэнтаздольную краіну з прыярытэтам лібэральных каштоўнасьцяў

Стратэгічныя мэты супольнасьці: l фармаваньне новага пакаленьня разнастайнай па складзе, але адзінай у бачаньні будучыні краіны прафэсійнай нацыянальнай эліты Беларусі на аснове пэрспэктыўных маладых беларусаў 15-30 гадоў, якія жывуць як у краіне, так і за яе межамі. l стварэньне ўстойлівай і ўплывовай грамадзянскай плятформы для стрымліваньня нэгатыўных тэндэнцый у палітычнай сыстэме краіны, яе пасьлядоўнай мадэрнізацыі ў бок прафэсійнай, каштоўнасна-арыентаванай сыстэмы адкрытага тыпу (са сталай цыркуляцыяй людзей унутры яе па прынцыпе канкурэнцыі іх асабістых патэнцыялаў).

Каштоўнасьці ўдзельнікаў супольнасьці: l Воля асобы як права чалавека самастойна прымаць рашэньні l Адказнасьць як умова волі асобы l Прыватная ўласнасьць як аснова незалежнасьці асобы l Сьвядомы ўдзел у жыцьці грамадзтва як умова, якая вызначае дабрабыт грамадзтва ў цэлым l Салідарнасьць як сумеснае сьцьвярджэньне і абарона агульных каштоўнасьцяў l Разнастайнасьць як умова росквіту грамадзтва l Талерантнасьць як права на існаваньне іншых меркаваньняў, поглядаў і стыляў жыцьця l Дыялог як аснова грамадзкай згоды l Сумленнасьць і адкрытасьць як прынцып існаваньня грамадзтва l Добрая воля як умова рэалізацыі ўсіх вышэйпералічаных мэт l Праца як умова самарэалізацыі асобы і дабрабыту грамадзтва


Прынцыпы ўдзельнікаў супольнасьці: l Жадаю, магу, раблю. Ведай, чаго ты жадаеш, умей дасягнуць жаданага, будзь гатовы скарыстацца атрыманым вынікам. l Галоўнае — цярпеньне. Будзь цярплівы — то, да чаго ты імкнешся, не дасягаецца адразу. l Не судзі іншых больш, чым сябе. Будзь памяркоўны да слабасьцяў іншых і крытычны да сваіх. l Дапамажы — і дапамогуць табе. Дапамагай іншым у дасягненьні іх мэт, і яны дапамогуць табе дасягнуць тваіх. l Увесь сьвет унутры нас. Спазнай сябе і разьвівай свае ўнікальныя здольнасьці — гэта ключ да посьпеху. l Вучыся ня толькі выйграваць, але й прайграваць. Не засмучайся сваім паразам, радуйся атрыманаму досьведу і вучыся на ўласных памылках. l Ініцыятыва — гэта жыцьцё. Будзь ініцыятыўны, не давай навакольным абставінам задушыць сваё «Я». l Будзь значным. Ведай — тваё дзеяньне або слова ў нейкі момант могуць апынуцца вырашальнымі. Будзь заўсёды гатовы да гэтага. l Вера перамагае слова «не». Вер! Вер у сябе і ў тое, што ты робіш!


Дадатковыя зьвесткі

Адметныя перавагі супольнасьці: Разьмеркаваная сеткавая структура, заснаваная на выкарыстаньні інфармацыйных тэхналёгій, стаўка на здольных маладых беларусаў, адпавядаючых якасным крытэрам, што прад’яўляюцца да прадстаўнікоў эліты.

Каштоўнасная арыентацыя ўдзельнікаў супольнасьці: Лібэральныя каштоўнасьці

Зьнешнепалітычная арыентацыя Беларусі (бачаньне): Роўнааддалены статус Беларусі, прагматычныя адносіны з Расеяй, ЭЗ і НАТА. Няўступ у НАТА, ЭЗ, неўваходжаньне ў РФ, рэфармаваньне праекту Саюзнай дзяржавы ў эканамічны замест палітыка-эканамічнага, удзел у формах рэгіянальнай каапэрацыі ў межах нацыянальных інтарэсаў, адказнасьць за ўзятыя краінай палітычныя і эканамічныя абавязальніцтвы.

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

  1. ^  (рас.)Пра нас // Сайт супольнасьці «Трэці шлях». Дата доступу: 31 траўня 2010