Пэнсыльванія
Пэнсыльванія | |||||
| |||||
Мянушка | Штат — краевугольны камень | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Гарысбург | ||||
Найбуйнейшы горад | Філадэлфія | ||||
Плошча | |||||
33-я па ЗША | |||||
- агулам | 119 283 км² | ||||
- сушы | 116 074 км² | ||||
- вады | 3 208 км² | ||||
- % вады | 2,7 | ||||
- шырыня | 455 км | ||||
- даўжыня | 255 км | ||||
- шырата | 39° 43' пн. ш. па 42° пн. ш. | ||||
- даўгата | 74° 43' з. д. па 80° 31' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
6-е па ЗША | |||||
- агулам (2000) | 12 281 054 | ||||
- шчыльнасьць | 105,80/км² | ||||
Дата заснаваньня | 12 сьнежня 1787 (2-ы) | ||||
Губэрнатар | Джошуа Шапіра | ||||
Часавы пас | Усходні час: UTC-5/-4 |
Пэнсыльванія (па-ангельску: Commonwelath of Pennsylvania) — адзін з штатаў ЗША.
Першымі эўрапейскімі пасяленцамі на тэрыторыі сучаснай Пэнсыльваніі былі швэды і галяндцы. У 1681 ангельскі кароль Карл II перадаў маладому ангельскаму квакеру Ўільяму Пэну вялікую тэрыторыю да захаду ад ракі Дэлавэр. У 1682 Пэн заснаваў калёнію-сховішча для пратэстантаў «Грамадзтвы сяброў» (афіцыйны назоў квакераў) і іншых гнаных за веру. У гонар бацькі Пэна, адмірала каралеўскага флёту, калёнія была названая Пэнсыльваніяй. Пэнсыльванія — па латыні Penn Silvania — Лясістая зямля Пэна.
Тады ж Ўільям Пэн, які вызнаваў ідэю братэрскага каханьня паміж аднаверцамі, заснаваў горад, якому прыдумаў назоў Філадэлфія, што на старажытнагрэцкай азначае Горад братэрскага каханьня.
Паўстагодзьдзя экспэрымэнт працякаў пасьпяхова, аднак затым у выніку сутычак з індзейцамі загінула шмат асаднікаў ірляндзкага і нямецкага паходжаньня. Квакеры (у адрозненьне ад пурытан у Новай Англіі) адмовіліся супрацьпаставіць індзейцам сілу, бо не маглі паступіцца сваімі маральнымі прынцыпамі — непрыманьнем войнаў і гвалту, рэлігійнай памяркоўнасьцю — і змушаныя былі сыйсьці з палітычнай сцэны калёніі.
У 1751 у Пэнсыльваніі быў адчынены першы на тэрыторыі брытанскіх калёніяў шпіталь, а таксама заснаваны першы ўнівэрсытэт — Унівэрсытэт Пэнсыльваніі. У 1790 годзе Пэнсыльванія першай сярод паўночнаамэрыканскіх штатаў прыняла закон аб вызваленьні рабоў.
Пэнсыльванія актыўна ўдзельнічала ў вайне за незалежнасьць. У 1776 годзе была прынятая Канстытуцыя Садружнасьці Пэнсыльванія (афіцыйны назоў штата). Тады ж ў Філядэльфіі Другім кантынэнтальным кангрэсам абвешчаная Дэклярацыя незалежнасьці і Пэнсыльванія, нараўне з дванаццацьцю іншымі былымі паўночнаамэрыканскімі калёніямі Вялікабрытаніі, утварыла Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]