Перайсьці да зьместу

Ваколіца (тып паселішча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Ваколіца (тып паселішча), захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 11:13, 30 кастрычніка 2021. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Ваколіца (аколіца) — тып сельскага паселішча, абнесенага агароджаю й разьмешчанага непадалёк ад больш буйной вёскі. У ваколіцах звычайна сялілася шляхта, чым падкрэсьлівалася станавае адрозьненьне.

Ваколіцы ўзьніклі разам з засьценкамі ў выніку валочнай рэформы. Па правядзеньні парцэляцыі вылучаных пад вёскі плошчаў асобныя зямельныя надзелы паміж межамі (сьценкамі) палеткаў пачалі здаваць дробнай шляхце і служыламу люду[1].

Агульнаславянскі тэрмін «ваколіца» пазначаў навакольле, акругу або агароджу вакол вёскі.

  1. ^ Беларусы: У 13 т.  Т. 2. — Менск, 1997. С. 22.