Перайсці да зместу

Ваколіца (тып паселішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ваколіца (аколіца) — тып сельскага паселішча, абнесенага агароджаю і размешчанага непадалёк ад больш буйной вёскі. У ваколіцах звычайна сялілася шляхта, чым падкрэслівалася саслоўнае адрозненне.

Ваколіцы ўзніклі разам з засценкамі ў выніку валочнай рэформы. Пасля правядзення парцэляцыі вылучаных пад вёскі плошчаў асобныя зямельныя надзелы паміж межамі (сценкамі) палеткаў пачалі здаваць дробнай шляхце і служыламу люду[1].

Агульнаславянскі тэрмін «ваколіца» пазначаў наваколле, акругу або агароджу вакол вёскі.

Зноскі

  1. Беларусы: у 13 т. Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. С. 22.