Марат Ізмайлаў
Марат Ізмайлаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 верасьня 1982 (42 гады) Масква, СССР | |
Рост | 172 см | |
Вага | 66 кг | |
Пазыцыя | паўбаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Краснадар | |
Нумар | 11 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2008 2007—2008 2008—2013 2013—2015 2014 2014—2015 2016— |
Лякаматыў Масква → Спортынг Спортынг Порту → Габала → Краснадар Краснадар |
124 (25) 23 (4) 59 (9) 13 (1) 14 (1) 22 (1) 7 (1) |
Зборныя | ||
2001—2012 | Расея | 35 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Марат Ізмайлаў (па-расейску: Марат Измайлов, па-татарску: Marat İzmailev; нарадзіўся 21 верасьня 1982 году, Масква, СССР) — расейскі футбаліст, які гуляе паўабаронцам за клюб «Краснадар». Былы гулец нацыянальнай зборнай Расеі. Вядомы дзякуючы вступам за маскоўскі «Лякаматыў» і лісабонскі «Спортынг». Мае татарскае паходжаньне.
Кар’ера
«Лякаматыў»
Увесну 2000 году стаў гульцом маскоўскага «Лякаматыва» й дэбютаваў у аснове ў кастрычніку таго ж году, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць ЦСКА. У чэрвені 2001 году разам з клюбам атрымаў перамогу ў Кубку Расеі, адзначыўшыся галявой перадачай у фінальным матчы, дзе «Лякаматыў» перагуляў махачкалінскі «Анжы» ў сэрыі пэнальці. У 2002 і 2004 гадох станавіўся чэмпіёнам Расеі, а ў наступныя сэзоны чаргаваў выдатную гульню й цяжкія траўмы.
«Спортынг»
У 2007 годзе пераехаў у лісабонскі «Спортынг» на правах арэнды. У Партугаліі паказваў больш упэўненую й якасную гульню, у выніку, па заканчэньні сэзону партугальскі клюб выкупіў ягоны трансфэр. У ліпені 2010 году атрымаў траўму на летнім зборы «Спортынгу» ў Францыі, з-за якой быў вымушаны пакінуць збор[1].
У партугальскім клюбе Марат правёў шмат добрых сэзонаў, стаўшы ўлюбёнцам заўзятараў клюбу.
«Порту»
8 студзеня 2013 году Ізмайлаў афіцыйна стаў гульцом «Порту», падпісаўшы кантракт на 2,5 году з магчымасьцю падаўжэньня яшчэ на год[2]. Дэбютаваў за новы клюб 13 студзеня ў матчы супраць «Бэнфікі», выйшаўшы на замену на 75 хвіліне сустрэчы пры ліку 2:2[3].
У 2014 годзе 31-гадовы хаўбэк перайшоў у азэрбайджанскую каманду «Габала» на правах арэнды, якую ўзначальваў Юры Сёмін, пад кіраўніцтвам якога Ізмайлаў гуляў у «Лякаматыве» й зборнай Расеі. У ліпені 2014 году расейскі футбольны клюб «Краснадар» абвесьціў аб пераходзе Ізмайлава ў свой склад на ўмовах гадавой арэнды з правам падаўжэньня пагадненьня[4]. 14 жніўня ў матчы трэцяга тура чэмпіянату Расеі супраць маскоўскага «Спартаку» забіў першы мяч за «Краснадар».
Міжнародная кар’ера
Свае першыя выклікі ў склад нацыянальнай каманды Марат атрымаў ў 2001 годзе. За нацыянальную зборную Расеі гуляў на чэмпіянаце сьвету 2002 году й чэмпіянаце Эўропы 2004 году, пасьля чаго доўгі час не запрашаўся ў зборную. 25 траўня 2012 году пасьля 6-гадовага перапынку Марат зьявіўся на полі ў таварыскім матчы супраць зборнай Уругваю, у рамках падрыхтоўкі Расеі да чэмпіянату Эўропы 2012 году[5]. На Эўра-2012 Марат выйшаў у матчы супраць зборнай Польшчы, замяніўшы на 79-й хвіліне Алана Дзагоева, таксама Ізмайлаў гуляў у матчы супраць зборнай Грэцыі.
Дасягненьні
Лякаматыў:
- Чэмпіён Расеі (2): 2002, 2004
- Уладальнік Кубку Расеі: 2001
- Уладальнік Супэркубку Расеі (2): 2003, 2005
- Уладальнік Кубку чэмпіёнаў Садружнасьці: 2005
Спортынг:
- Уладальнік Кубку Партугаліі: 2008
- Уладальнік Супэркубку Партугаліі (2): 2007, 2008
Порту:
- Чэмпіён Партугаліі: 2013
Крыніцы
- ^ После операции Измайлов пропустит не менее трех месяцев. «Спорт-Экспресс»
- ^ «Порту» официально объявил о переходе Измайлова. championat.com (рас.)
- ^ Марат Измайлов дебютировал в составе «Порту». championat.com (рас.)
- ^ Игроком «Краснодара» стал Марат Измайлов. ФК Краснодар (рас.)
- ^ Малафеев и Измайлов сыграют с Уругваем в стартовом составе сборной России. championat.com (рас.)
Вонкавыя спасылкі
Марат Ізмайлаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сайт гульца
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Спортынг»
- Статыстыка на National Football Teams