Перайсьці да зьместу

Трэці шлях (супольнасьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) у 15:45, 23 ліпеня 2016. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

«Трэці шлях»сеціўнае згуртаваньне беларускай моладзі лібэральнага кірунку, што імкнецца да ўсталяваньня народаўладзьдзя ў Беларусі пры дапамозе засьценнага ўплыву за мяжою.

У якасьці спосабу арганізацыі пры заснаваньні была абраная разьмеркаваная сеткавая структура, заснаваная на выкарыстаньні інфармацыйных тэхналёгіяў.

Пры заснаваньні, 21 жніўня 2004 году, налічвала 5 чалавек, сярод якіх былі магістранты зачыненага ў Менску Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, а таксама іх калегі. Акрамя зачыненьня ўнівэрсытэту, падставаю ўтварэньня паслужыла абвяшчэньне Аляксандрам Лукашэнкам супярэчнага Канстытуцыі рэфэрэндуму аб падаўжэньні сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. У 2009 годзе мела сваіх прадстаўнікоў у Беларусі, ЗША, Нямеччыне, Польшчы, Расеі, Украіне, Чэхіі, Швайцарыі, Швэцыі й Эстоніі[1].

Мэта, задачы й погляды

Мэтамадэрнізаваньне Беларусі дзеля яе пасьпяховасьці й канкурэнтаздольнасьці на грунце лібэральных каштоўнасьцяў.

Задачы:

  • утварэньне адзінага бачаньня будучыні Беларусі ў колах пасьпяховай беларускай моладзі, што мае скласьці эліту,
  • стварэньне грамадзянскага руху з уплывовасьцю, дастатковаю для схіленьня дзяржаўнага ладу да разьвіцьця ў бок мэрытакратыі.

Погляды:

  • Свабода асобы — права самастойна прымаць рашэньні,
  • Адказнасьць — умова свабоды асобы,
  • Прыватная ўласнасьць — аснова незалежнасьці асобы,
  • Сьвядомая грамадзкая дзейнасьць — умова дабрабыту грамадзтва,
  • Салідарнасьць — сумеснае сьцьвярджэньне й абарона супольных зацікаўленасьцяў,
  • Разнастайнасьць — умова росквіту грамадзтва,
  • Талерантнасьць — права на існаваньне разнастайных меркаваньняў, поглядаў і ладаў жыцьця,
  • Дыялёг — аснова грамадзкай згоды,
  • Сумленнасьць і адкрытасьць — прынцыпы існаваньня грамадзтва,
  • Праца — умова самасьцьвярджэньня асобы й дабрабыту грамадзтва.

Прынцыпы:

  • Ладжаньне дзейнасьці ад разуменьня свайго жаданьня да ўменьня яго ажыцьцявіць і скарыстаць вынік дасягненьня,
  • Цярплівасьць у імкненьні да мэты,
  • Памяркоўнасьць да іншых пры адначаснай патрабавальнасьці да сябе,
  • Першаснасьць дапамогі ў ажыцьцяўленьні мэтаў іншых людзей перад яе пошукам зь іх боку,
  • Дасягненьне посьпеху праз самапазнаньне й разьвіцьцё сваіх здольнасьцяў,
  • Навучаньне з досьведу,
  • Ініцыятыўнасьць — сродак пераадоленьня неспрыяльных абставінаў,
  • Разуменьне значнасьці сваіх дзеяньняў,
  • Пэўнасьць у сабе й сваёй дзейнасьці.

Крыніцы

  1. ^ Пра нас (рас.) // Сайт супольнасьці «Трэці шлях». Дата доступу: 31 траўня 2010

Вонкавыя спасылкі