Ліда

горад у Беларусі

Лі́да — места ў Беларусі, на рацэ Лідзеі. Адміністрацыйны цэнтар Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 101 616 чалавек[2]. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог на Вільню, Баранавічы, Горадню, Маладэчна.

Ліда
лац. Lida
Віды Ліды
Віды Ліды
Герб Ліды Сьцяг Ліды
Першыя згадкі: 14 верасьня 1323 (701 год таму)[1]
Магдэбурскае права: 17 верасьня 1590
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Лідзкі
Плошча: 80 км²
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 101 616 чал.[2]
шчыльнасьць: 1270,2 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1561
Паштовы індэкс: 231300
СААТА: 4236501000
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°53′44″ пн. ш. 25°17′45″ у. д. / 53.89556° пн. ш. 25.29583° у. д. / 53.89556; 25.29583Каардынаты: 53°53′44″ пн. ш. 25°17′45″ у. д. / 53.89556° пн. ш. 25.29583° у. д. / 53.89556; 25.29583
Ліда на мапе Беларусі ±
Ліда
Ліда
Ліда
Ліда
Ліда
Ліда
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт (рас.)

Ліда — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віленшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся замак вялікага князя Гедзіміна, выдатны помнік гісторыі і абарончай архітэктуры. Апроч таго, у месьце знаходзяцца Фарны касьцёл у стылі віленскага барока і комплекс былога кляштару піяраў з касьцёлам Сьвятога Язэпа ў стылі клясыцызму, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся меская ратуша і кармэліцкі касьцёл, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама кляштар кармэлітаў, помнік архітэктуры XVIII ст., зьнішчаны савецкімі ўладамі.

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Ліда ўтварылася ад гоцкага імя Lindo або Liht[3] (таксама адзначаліся старажытныя германскія імёны Lida і Lidgeard[4]). Сярод іншага, адзначалася бытаваньне патранамічнага прозьвішча Лідзевіч (светковъ… Дениса Лидевичъ… Хилимона Лидевичъ — осочника зъ Горници, 1541 год[5]; panem Janem Lidziewiczem, 1621 год[6], do niwy Jęrzego Lidziewicza, 1662 год[7], Petrus Lidziewicz, 1762 год[8]). Апроч таго, адзначалася імя Лідзейка: Пётар Лідзейкавіч упамінаецца паміж 1537 і 1538 гадамі[9].

У рэчышчы палітыкі летувізацыі пад уладай Савецкай Расеі тапонім Ліда выводзілі ад балтыйскага lydimas 'высечка' (блізкага да тэрміну «ляда») або, як менш імавернае, ад летувіскага lydis 'ход, плынь'. Часам тапонім памылкова прымяркоўваюць да імя Ліда, якое зьявілася ў гэтых мясьцінах значна пазьней[10].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Гедзімін

Найбольш раньнія археалягічныя матэрыялы, выяўленыя на тэрыторыі Ліды, датуюцца пачаткам XIV ст.[11] Афіцыйна[12] адлік гісторыі места вядзецца ад 14 верасьня 1323 году — пачатку будаваньня вялікім князем Гедзімінам Лідзкага замка[1], вакол якога паступова вырасла паселішча.

У XIV ст. Ліда беспасярэдне належала вялікім князям Гедзіміну, Кейстуту, Альгерду, Ягайле, Вітаўту. У гэты час места ўваходзіла ў склад Троцкага ваяводзтва і неаднаразова цярпела ад нападаў крыжакоў. У 1360-я гады ў Лідзе існавала францішканская місія, а ў 1387 годзе Ягайла заснаваў тут адзін зь першых касьцёлаў у Вялікім Княстве Літоўскім. У 1396—1398 гадох у Лідзе жыў з сваім дваром выгнаны Тымурам хан Залатой Арды Тахтамыш, а ў 1411—1412 гадох — ягоны сын Джэлал ад-Дзін, які камандаваў татарскімі аддзеламі войска Вялікага Княства Літоўскага ў Грунвальдзкай бітве. З 1413 году места знаходзілася ў складзе Віленскага ваяводзтва[11].

У XV—XVI стагодзьдзях Ліда была значным цэнтрам рамяства і гандлю, зьвязаным зь Вільняй, Наваградкам, Менскам, Полацкам. У гэты час места складалася з Рынка і 4 вуліцаў, таксама існавала прадмесьце Зарэчча. У сярэдзіне XVI ст. у Лідзе зьявіліся кальвіністы, прычым іхная колькасьць неўзабаве так павялічылася, што мескі касьцёл некаторы час ня дзеяў празь недахоп вернікаў[11].

   
Мескі (1840 г.) і павятовы (1846 г.) гербы

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Ліда стала цэнтрам павету. 17 верасьня 1590 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «поле шчыта расьсечанае на дзьве часткі: правая — чырвоная з залатым ільвом, левая — блакітная з двума залатымі скрыжаванымі ключамі»[13].

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Ліды і ваколіцаў ліцьвінамі: «Мишковский Ян Семенов… литвин, шляхтич Лидского повета» (1633 год)[14]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1722 годам значыцца Nowicki Ignat., Lithvan. ex districtu Lidensi[15].

За часамі Крывавага патопу (1654—1661) у 1659 годзе маскоўскае войска Івана Хаванскага штурмам узяла замак і спаліла яго[11]. У другой палове XVII ст. у выніку войнаў з Маскоўскай дзяржавай і Швэцыяй Ліда прыйшла ў заняпад, толькі зь сярэдзіне XVIII ст. пачалося гаспадарчае ажыўленьне. У 1672 годзе тут заснавалі кляштар кармэлітаў.

У 1756[11]—1834 гадох у Лідзе існавала сярэдняя навучальная ўстанова — піярскі калегіюм, выпускнікі якога пакінулі прыкметны сьлед у навуцы і літаратуры. У калегіюме навучаўся будучы прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту Станіслаў Юндзіл. На 1792 год у месьце было 242 будынкі[11].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ліда апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Слонімскай губэрні (з 1797 году ў складзе Літоўскай, з 1801 году — Гарадзенскай, з 1842 году — Віленскай губэрні). На 1837 год у месьце было 324 будынкі.

У 1863 і 1873 гадох у Лідзе збудавалі 2 бровары, у 1870—1880-я гады — гарбарныя прадпрыемствы, тытунёвую фабрыку, крухмальны завод. У 1884 годзе празь места праклалі чыгуначную лінію Вільня — Лунінец, у 1907 годзе — Маладэчна — Масты. У 1899 годзе ў Лідзе адкрылася лякарня на 25 ложкаў. У 1901 годзе адбыўся запуск чыгуналіцейнага, у 1903 годзе — лесапільнага, у канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў — 2 цагельных заводаў. Фальклярыст і этнограф Міхал Федароўскі, які зьбіраў этнаграфічную беларушчыну ў 1877—1904 гадох, засьведчыў пра Лідзкі павет, што сярод беларускага жыхарства назва ліцьвін азначала мясцовага жыхара («лідзяніна»)[16].

На 1904 год у Лідзе было 1000 жылых дамоў (зь іх 275 мураваных), 14 дробных прадпрыемстваў (400 работнікаў), 170 рамесных майстэрань, 4 лякарні на 115 ложкаў, 6 пачатковых навучальных установаў (700 вучняў). На 1914 год у месьце працавала каля 40 прадпрыемстваў[17].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў верасьні 1915 году Ліду занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліда абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары Лідзкай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[18]. Увосень 1918 году ў Лідзе сфармавалася Самаабарона Лідзкай зямлі, якая пачала кіраваць местам па адыходзе немцаў, а таксама Нацыянальная рада Лідзкай зямлі і Кола полек у Лідзе. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі Ліда ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Гарадзенскага раёну[19], неўзабаве места занялі бальшавікі. 16—17 красавіка 1919 году Ліду адбілі польскія войскі[20]. 7 чэрвеня 1919 году места разам з паветам трапіла ў склад Віленскай акругі Грамадзянскай управы ўсходніх земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[21]. Улетку 1920 году Ліду зноў занялі бальшавікі, 30 верасьня 1920 году — часткі польскага войска. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліда апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету ў Наваградзкім ваяводзтве. За польскім часам найбольшым прамысловым прадпрыемствам у Лідзе, вядомым вытворцай гумовага абутку, была фабрыка «Ардаль», заснаваная ў 1929 годзе. У месьце таксама працавалі прадпрыемствы па вытворчасьці сельскагаспадарчых прыладаў, вырабаў з дроту, гумы, піва і алею, а таксама кафлярні, тартакі і пякарні.

У 1939 годзе Ліда ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці). З 27 чэрвеня 1941 да 9 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1989 годзе ў Лідзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Адаму Міцкевічу, у 1993 годзе — помніка Францішку Скарыну. У 2010 годозе ўпершыню з часоў падзеяў 1939 году ў цэнтральную частку Ліды вярнуліся назвы, беспасярэдне зьвязаныя з дасавецкай гісторыяй места: Грунвальдзкая і Замкавая вуліцы, а таксама бульвар імя вялікага князя Гедзіміна.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1792 год — 1243 чал.[11]
  • XIX стагодзьдзе: 1817 год — 770 чал.; 1837 год — 1366 чал.[22]; 1851 год — 4845 чал.[23]; 1861 год — 4087 чал.[23]; 1862 год — 4077 чал. (2059 муж. і 2028 жан.)[24]; 1897 год — 8626 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 13 401 чал.; 1959 год — 28,5 тыс. чал.; 1972 год — 50 тыс. чал.; 1979 год — 65,5 тыс. чал.; 1996 год — 100,9 тыс. чал.; 1998 год — 99,9 тыс. чал.[25]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 98 231 чал.; 2006 год — 96,5 тыс. чал.; 2009 год — 97 629 чал.[26] (перапіс); 2016 год — 100 443 чал.[27]; 2017 год — 101 165 чал.[28]; 2018 год — 101 616 чал.[2]

Нацыянальны склад (паводле перапісу 1999 году, %): беларусы — 44,2, палякі — 38,3, расейцы — 14,0, украінцы — 2,6. Агулам у месьце жывуць прадстаўнікі каля 50 нацыянальнасьцяў.

Рэлігійнае жыцьцё прадстаўляюць 22 супольнасьці 6 канфэсіяў, у тым ліку 7 праваслаўных, 5 рымска-каталіцкіх, 1 грэка-каталіцкая, 1 мусульманская, 1 юдэйская, 1 эвангелічна-лютэранская і 6 пратэстанцкіх. Дзейных сакральных будынкаў у месьце — 8, у тым ліку 4 касьцёлы, 2 царквы і 2 малітоўныя дамы на ўсіх пратэстантаў.

Адукацыя

рэдагаваць
 
Кінатэатар «Кастрычнік»

Сыстэма адукацыі ў Лідзе — гэта 16 сярэдніх, няпоўная сярэдняя школы, гімназія, ліцэй, 33 дашкольныя і 10 пазашкольных установаў, Лідзкі каледж, музычны каледж, 2 прафэсійна-тэхнічныя вучэльні, прафэсійны ліцэй, дзіцячы дом творчасьці, школа мастацтваў і музычная школа.

Мэдыцына

рэдагаваць

Да паслугаў месьцічаў — лякарня на 1155 месцаў, 5 паліклінік, 3 дыспансэры, 24 пункты аховы здароўя, станцыі хуткай дапамогі і пераліваньня крыві; 11 аптэчных пунктаў, 9 аптэчных шапікаў розных формаў уласнасьці.

Культура

рэдагаваць

У сыстэму ўстановаў культуры ўваходзяць 3 дамы культуры, 7 бібліятэк, гістарычна-мастацкі музэй, 1 кінатэатар, 46 калектываў мастацкай самадзейнасьці.

У Лідзе працуе 3 спарткомплексы, 2 ФАКі, стадыён, плавальны басэйн, 12 міні-басэйнаў, 27 спартовых заляў, 6 стралковых ціраў, 64 прыстасаваныя памяшканьні, 79 плоскасьцевых будынкаў.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
8 сакавіка вуліца Крупаўская вуліца
Камсамольская вуліца Замкавая вуліца
Кірава вуліца Школьная вуліца[29]
Леніна плошча Рынак пляц
Ленінская вуліца Каменская вуліца Гарадзенская вуліца
3 мая вуліца
Перамогі вуліца Сьвянцянская вуліца[29] Адама Фалькоўскага вуліца
Савецкая вуліца Віленская вуліца Сувальская вуліца
Не існуе Крывая вуліца Мацкевіча вуліца

Мясцовасьці

рэдагаваць

Гістарычныя мясцовасьці Ліды: Вісманты, Выган, Дварцовая Слабада, Дзяканка, Закасанка, Зарэчча, Каменка, Кузьмішкі, Куроўшчына, Маргі, Мастоўшчына, Навапрудцы, Пастаўшчына, Расьлякі, Сойкішкі, Стругі, Фэрма, Школьны Двор.

Эканоміка

рэдагаваць
 
Лідзкі камбайн
 
Лідзкае піва

Ліда — буйны прамысловы цэнтар. У месьце працуюць прадпрыемствы машынабудаваньня, харчовай, хімічнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, абутковай прамысловасьці.

  • ААТ «Лідсельмаш»
  • ААТ «Лідаграпраммаш»
  • РУП «Ліцейна-мэханічны завод»
  • РУП «Досьледны завод „Нёман“»
  • ААТ «Лідзкае піва»
  • ААТ «Лідкан»
  • ААТ «Лідахлебапрадукт»
  • ДАУП «Лідзкі малочнакансэрвавы камбінат»
  • ААТ «Лакафарба»
  • АУВП «Лідзкая мэблевая фабрыка»
  • ААТ «Лідабудматэрыялы»
  • ААТ «Лідзкая абутковая фабрыка»
  • РУП «Завод „Оптык“»
  • РУП «Лідзкі завод электратэхнічных вырабаў»
  • ІПВУП «Белтэкс-Оптык»
  • ЗАТ «Белэўратара»
  • Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Завод Ізатрон»[30].

У будаўнічы комплекс Ліды ўваходзяць 17 будаўнічых і рамонтна-будаўнічых арганізацыяў, найбуйнейшай зь якіх зьяўляецца ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 19».

Да паслугаў насельніцтва і гасьцей места маецца 480 аб’ектаў раздробнага гандлю і грамадзкага харчаваньня ўсіх формаў уласнасьці, шэраг прадпрыемстваў побытавага абслугоўваньня. Дзеюць 2 стацыянарныя і 4 міні-рынкі.

Транспарт

рэдагаваць

Ліда — чыгуначны вузел. Таксама маецца аўтобусная станцыя, якая абслугоўвае каля 10 міжмескіх маршрутаў і каля 30 мясцовых маршрутаў. Мескі грамадзкі транспарт улучае 13 аўтобусных маршрутаў і 12 маршрутаў маршрутных таксі.

Грузавыя і пасажырскія перавозкі ў Лідзе ажыцьцяўляюць ААТ «Лідатрансаўта», ААТ «Лідаспэцаўтатранс», «Ілона», грузавая аўтастанцыя ААТ «Горадняінтэртранс», аўтобусны парк № 2 і чыгуначны вузел.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Ліда — цэнтар турызму дзяржаўнага значэньня[31]. У месьце працуе Лідзкі гістарычна-мастацкі музэй. Спыніцца можна ў гатэлі «Ліда» або ў трохзоркавым гатэлі «Кантынэнт»[32].

Славутасьці

рэдагаваць
 
Касьцёл кармэлітаў у час руйнаваньня расейскімі ўладамі

Найбольш вядомая славутасьць Ліды — Замак Гедзіміна, збудаваны вялікім князем у 1330-я. Іншыя выдатныя мясьціны:

Страчаная спадчына

рэдагаваць

Месты-сябры

рэдагаваць
Пералік местаў-сяброў Ліды
  1. ^ а б Маргарыта Сідар. Усе — у Ліду, каб выпіць квасу з Гедымінам // Зьвязда : газэта. — 14 верасьня 2013. — № 173 (27538). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  3. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 104.
  4. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 338.
  5. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 274, 290.
  6. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 41.
  7. ^ Jablonskis K. Lietuvių kultūra ir jos veikėjai. — Vilnius, 1973. P. 220.
  8. ^ Memoriale Fratrum Minorum Conventualium Vilnensium (1702—1832). — Vilnae, 2020. P. 161.
  9. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 408.
  10. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 202.
  11. ^ а б в г д е ё Баравы Р. Ліда // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 197.
  12. ^ История, Лидский районный исполнительный комитет
  13. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  14. ^ Служилые люди Сибири конца XVI – начала XVIII века. — М.; СПб., 2020. С. 576.
  15. ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 315.
  16. ^ Federowski M. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. T. 4. — Warszawa, 1935. S. 453.
  17. ^ Коўкель І. Ліда // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 362.
  18. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  19. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  20. ^ Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 87-90.
  21. ^ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41.
  22. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  23. ^ а б Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
  24. ^ Sulistrowski F. Lida // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 217.
  25. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 248.
  26. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  27. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  28. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  29. ^ а б Лаўрэш Л. Па старонках нашай гісторыі. З жыцця вуліцы Школьнай — сучаснай Кірава // «Лідская газета», 22 ліпеня 2017.
  30. ^ Завод «Ізатрон» плануе да канца года наладзіць выпуск трох лекавых сродкаў(недаступная спасылка) // «БелТА», 23 лютага 2007
  31. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  32. ^ Гостиницы, Лидский районный исполнительный комитет

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць