06:00

-3

6 м/с

994 гПа

09:00

-3

7 м/с

995 гПа

12:00

-2

6 м/с

994 гПа

15:00

-2

7 м/с

992 гПа

18:00

-3

7 м/с

990 гПа

Флёраў Іван Андрэевіч

Камандзір першай у Чырвонай Арміі батарэі «кацюш»

Іван Андрэевіч Флёраў - камандзір першай у Чырвонай Арміі батарэі «кацюш» у гады ІІ Сусветнай вайны. Нарадзіўся 5 красавіка 1905 года.

Нарадзіўся ў сяле Двурэчкі цяпер Гразінскага раёна Ліпецкай вобласці Расеі ў сям'і служачага. Скончыўшы земскую школу, працаваў спачатку ў сяле, затым вучнем слесара на Борынскім цукровым заводзе. У 1926 годзе скончыў школу фабрычна-завадскога вучнёўства (ФЗУ) пры чыгуналіцейным заводзе ў горадзе Ліпецку. Тут жа, як адзін з лепшых выпускнікоў школы, некаторы час працаваў майстрам вытворчага навучання. У 1927-1928 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, у артылерыйскіх частках, скончыў курсы камандзіраў-аднагадовікаў пры 9-м карпусным артылерыйскім палку. У 1933 годзе быў прызваны на 45-дзённыя курсы афіцэраў запасу і з таго часу застаўся ў войску. У 1939 годзе быў залічаны слухачом Артылерыйскай акадэміі РККА імя Ф.Э. Дзяржынскага. Удзельнік вайны з Фінляндыяй 1939-1940 гадоў. Камандзірам батарэі 94-га гаўбічнага артылерыйскага палка старэйшы лейтэнант Флёраў вызначыўся ў баях пры прарыве «лініі Манэргейма». За баі ля возера Саўнаярві ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Па заканчэнні баявых дзеянняў вярнуўся да вучобы ў акадэміі. Жыў у горадзе Балашыха Маскоўскай вобласці.

У пачатку ІІ Сусветнай вайны капітан Флёраў па прапанове начальніка акадэміі генерала-маёра Л.А. Говарава, 28 чэрвеня 1941 г. быў прызначаны камандзірам першай у Чырвонай Арміі асобнай эксперыментальнай батарэі рэактыўнай артылерыі. 2 ліпеня батарэя, узброеная сямю вопытнымі баявымі ўстаноўкамі БМ-13 (пазней атрымалі назву "кацюша"), адбыла на Заходні фронт. Першыя залпы па ворагу батарэя Флёрава зрабіла пад Оршай. У часопісе баявых дзеянняў батарэі запісана: «1941/07/14 г. 15 гадзін 15 хвілін. Нанеслі ўдар па фашысцкім эшалонах на чыгуначным вузле Орша. Вынікі выдатныя. Суцэльнае мора агню». «1941/07/14 г. 16 гадзін 45 хвілін. Залп па пераправе фашысцкіх войскаў праз Аршыцу. Вялікія страты ворага ў жывой сіле і баявой тэхніцы, паніка. Усе гітлераўцы, ацалелыя на ўсходнім беразе, ўзятыя нашымі падраздзяленнямі ў палон ... ». Гэты першы ўдар быў настолькі эфектыўным і зруйнавальным, што гітлераўцы, па дакладах маршала Цімашэнкі Сталіну, «... цэлы дзень вывозілі параненых і забітых, спыніўшы наступ на суткі».

Пасля залпаў ў раёне Оршы рушылі ўслед ўдары па захопніках пад Ельняй, Рославам, Спас-Дземенскам. За тры месяцы баявых дзеянняў батарэя Флёрава ня толькі наносіла немалы матэрыяльны ўрон немцам, яна спрыяла і падняццю баявога духу салдат і афіцэраў, выматаных бесперапыннымі адступленнямі.

Гітлераўцы наладзілі за новай зброяй сапраўднае паляванне. Як толькі ім атрымоўвалася засекчы яе месцазнаходжанне, яны адразу ж давалі туды танкі і авіяцыю. Але батарэя не затрымоўвалася доўга на адным месцы - даўшы залп, адразу ж мяняла пазіцыю. Баявы вопыт батарэі Флёрава быў узяты на ўзбраенне. Тактычны прыём - залп-змена пазіцыі - шырока выкарыстоўваўся падраздзяленнямі "кацюш" падчас вайны.

У пачатку кастрычніка батарэя Флёрава разам з іншымі часткамі апынулася ў Спас-Дземенскам катле. Батарэйцы прайшлі па варожых тылах больш за 150 кіламетраў. Капітан зрабіў усё магчымае для таго, каб выратаваць батарэю і прарвацца да сваіх. Калі падышло да канца гаручае, ён загадаў зарадзіць ўстаноўкі, а ракеты, што засталіся і большасць транспартных машын падарваць. У ноч на 7 кастрычніка калона машын батарэі трапіла ў засаду недалёка ад вёскі Волат (Знаменскага раёна Смаленскай вобласці). Апынуўшыся ў бязвыхадным становішчы, асабісты склад батарэі прыняў бой. Пакуль адны адбівалі атакі ворага, іншыя кінуліся да баявых установак. Пад шквальным агнём яны ўзарвалі машыны. Многія з іх загінулі. Будучы цяжка параненым, камандзір падарваў сябе разам з галоўнай пускавой устаноўкай. Тыя, што засталіся ў жывых з боем адарваліся ад гітлераўцаў. Толькі 46 воінам ўдалося выйсці з акружэння, іх вывелі камандзір агнявога ўзвода старшы лейтэнант А.В. Кузьмін і парторг батарэі палітрук І.Я. Несцераў. Для гэтага воіны мусілі на працягу 10 дзён з баямі, у вельмі складаных умовах прайсці шлях больш за 120 км. Легендарны камбат і астатнія байцы да канца з гонарам выканалі свой абавязак, лічыліся «без вестак зніклымі».

Да гэтага часу ў тыле ўжо была наладжана серыйная вытворчасць баявых машын, і на фронце, акрамя батарэі капітана І.А.Флёрава, з канца ліпеня дзейнічалі яшчэ дзве асобныя батарэі рэактыўнай артылерыі рэзерву Галоўнага камандавання. У далейшым яны былі разгорнутыя ў асобныя дывізіёны, фармаваліся брыгады і дывізіі рэактыўнай артылерыі, якія адыгралі значную ролю ў дасягненні перамогі ў вайне. Усе фарміраванні «кацюш» атрымалі найменне гвардзейскіх.

Доўгія гады пра лёс камандзіра першай батарэі «кацюш» нічога не было вядома. У пачатку 1960-х гадоў пошукавікамі было выяўлена месца апошняга бою батарэі. Факты, пра якія было дакладзена камандаванню аб апошнім баі, былі правераныя і пацвердзіліся. Указам Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР ад 14 лістапада 1963 года капітан Іван Андрэевіч Флёраў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, хоць рэдакцыяй часопіса «Военные знания» прадстаўляўся да звання Героя Савецкага Саюза (прадстаўленне было падпісана камандуючым Ракетнымі войскамі і артылерыяй Сухапутных войскаў маршалам артылерыі К.П.Казаковым). Ён быў выключаны са спісаў тых, хто загінуў без вестак. У 1995 годзе капітану І.А.Флёраву было прысвоена званне Героя Расеі.

У гонар капітана Флёрава ў шэрагу гарадоў былога Савецкага Саюза названы вуліцы, школы, пастаўлены помнікі. У Оршы адна з вуліц носіць яго імя. Першы помнік з'явіўся ў 1964 годзе, на месцы апошняга бою батарэі, недалёка ад вёскі Волат, апошні - у 2003 годзе ў горадзе Балашыха Маскоўскай вобласці, з якога ён ішоў на фронт.

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение