Перайсці да зместу

Венецыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Венецыя
Venezia
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Правінцыя
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
25 сакавіка 421
Плошча
412 км²
Вышыня цэнтра
2 м
Водныя аб’екты
Афіцыйная мова
італьянская, венецыянская
Насельніцтва
271,3 чалавек (2004)
Канфесійны склад
католікі, пратэстанты
Часавы пояс
Тэлефонны код
041
Паштовыя індэксы
30121–30176
Аўтамабільны код
VE
Афіцыйны сайт
Венецыя на карце Італіі ±
Венецыя (Італія)
Венецыя
Венецыя (Венета‏‎)
Венецыя

Венецыя (італ.: Venezia, вен.: Venezsia) — горад у Паўночнай Італіі на астравах у аднайменнай лагуне і на беразе Венецыянскага заліва Адрыятычнага мора. Марскі порт (грузазварот звыш 20 млн тон у год); міжнародны аэрапорт імя Марка Пола. Пачатковы пункт аўтадарог і чыгунак. Венецыя складаецца з 2 частак: гістарычнай, размешчанай на 118 астравах (гл.востраў Сан-Мікеле), падзеленых 150 каналамі і пратокамі, цераз якія перакінуты каля 400 мастоў (Спіс мастоў Венецыі, у тым ліку Рыяльта, мост Уздыхаў, Мост дэла Ліберта), і прамыслова-партовай часткі (уключае гарады Маргера, Местрэ, Фузіна). У Сярэднявеччы Венецыя з'яўлялася цэнтрам Венецыянскай рэспублікі, адной з найважнейшых дзяржаў Міжземнамор'я. У цяперашні час буйны турыстычны і прамысловы цэнтр, сталіца рэгіёну Венета і правінцыі Венецыя. Насельніцтва - 270,4 тыс. жыхароў (2009).

Плошча Сан-Марка

Першыя паселішчы на тэрыторыі Венецыі (на астравах лагуны каля паўночнага ўзбярэжжа Адрыятычнага мора) узніклі ў 5 стагоддзі да н.э. У перыяд нашэсця варварскіх плямён (4-7 ст.н.э.) колькасць насельніцтва павялічылася за кошт уцекачоў з мацерыковай часткі Італіі. У сярэдзіне 6 стагоддзя астравы былі заваяваны Візантыяй, але фактычна заставаліся незалежныя. На астравах узніклі абшчыны, якія ў канцы 7 - пачатку 8 стагоддзя ўтварылі рэспубліку на чале з дожам. Горад Венецыя ўзнік у пачатку IX ст на востраве Рыяльта як цэнтр дуката (герцагства). З IXX па XVI стагоддзе — буйны цэнтр пасрэдніцкага гандлю паміж Заходняй Еўропай і Усходам. У канцы 10 стагоддзя Візантыя разглядала Венецыю як незалежную дзяржаву. Былі далучаны істрыйскія гарады Кападыстрыя, Парэнца, Умага, Равіньё і іншыя. У часы крыжацкіх паходаў (11-13 стагоддзі) ператварылася ў міжземнаморскую імперыю, авалодала часткай Канстанцінопаля, шэрагам гаваняў на Мармуровым моры і ў пралівах, астравамі Эўбея, Крыт і іншыя. Значанага росквіту Венецыя дасягнула ў 14-15 стагоддзях, замацавалася ў Далмацыі, завалодала некалькімі пунктамі ў Албаніі, Іанічнымі астравамі. У 14 — пачатку 16 стагоддзя пашырыла свае ўладанні на кантыненце (былі далучаны гарады Падуя, Равена, Крэмона, Рыміні). Захоп туркамі Канстанцінопаля (1453), перамяшчэнне гандлёвых шляхоў з Міжземнамор'я ў Атлантычны акіян нанеслі ўдар магутнасці Венецыі. У венецыяна-турэцкіх войнах яна страціла амаль усе тэрыторыі на Балканах і ва Усходнім Міжземнамор'і, што прывяло да палітычнага і эканамічнага заняпаду. У 1797 годзе Венецыя акупавана войскамі Напалеона I і паводле Кампафармійскага міру 1797 года перададзена Аўстрыі. Паводле Прэсбургскага міру 1805 года далучана да Італьянскага каралеўства. Венскі кангрэс 1814-15 зноў перадаў Венецыю Аўстрыі. У час рэвалюцыі 1848-49 гг. у Італіі ў Венецыі абвешчана (сакавік 1848) рэспубліка (кіраўнік Д. Манін), у жніўні 1849 пасля гераічнай абароны яна пала пад ударамі аўстрыйскай арміі. Паводле Венскага міру 1866 года ўвайшла ў склад Італьянскага каралеўства. У 1943 годзе акупіравана нацысцкімі войскамі, была цэнтрам руху Супраціўлення. Вызвалена ў выніку народнага паўстання 28-29 красавіка 1945 года, 30 красавіка занята войскамі саюзнікаў.

Уздоўж каналаў і вузкіх крывых вуліц размяшчаюцца багата дэкараваныя цэрквы, палацы. На цэнтральнай плошчы Сан-Маркасабор (IXXV стагоддзя), Палац дожаў (XIVXV стагоддзяў), Старая бібліятэка Сан-Марка (XVI ст), будынкі рэлігійных братэрстваў (скоул), кляштары. Горад і лагуна уключаныя ў спіс Сусветнай спадчыны.

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]
Гранд-канал у Венецыі

Вызначаюць 6 адміністрацыйных раёнаў (sestieri), якія склаліся яшчэ ў Сярэднявеччы:

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Прамыслова-партовая частка Венецыі мацерыковая. Суднабудаванне і сударамонт, каляровая металургія, нафтаперапрацоўчая, хімічная, электратэхнічная, лёгкая прамысловасць. Рамесная вытворчасць мастацкіх шкляных вырабаў (гл. Венецыянскае шкло, востраў Мурана; музей), карунак (востраў Бурана), мазаікі. Універсітэт, кансерваторыя (1916). Музеі (у тым ліку Галерэя Акадэміі мастацтваў). Першы агульнадаступны оперны тэатр (16371812), оперны тэатр «Фенічэ» (1792).

Астраўная Венецыя — марскі курорт, цэнтр міжнароднага турызму сусветнага значэння, месца правядзення міжнародных кінафестываляў (гл. Венецыянскі кінафестываль), мастацкіх выстаў (гл.Венецыянская біенале), Венецыянскага карнавалу. Нутрагарадскія перавозкі на маторных суднах, гандолах, баржах.

У 2024 годзе Венецыя першай у свеце ўвяла абавязковую плату за аднадзённы ўезд у горад. Грошы маюць браць толькі цягам самых загружаных дзён года з мая па ліпень[2].

Выбітныя асобы з Венецыі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі