Прыморскі край
Прыморскі край | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Приморский край | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 20 кастрычніка 1938 | ||||
Кіраўнік | Алег Кажамяка[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | VLAT і Asia/Vladivostok[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-PRI | ||||
Код аўтам. нумароў | 25 і 125 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прымо́рскі край (руск.: Приморский край) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Далёкім Усходзе. Прыморскі край быў утвораны 20 кастрычніка 1938 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб падзеле Далёкаўсходняга края на Хабараўскі і Прыморскі краі».
Знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Расійскай Федэрацыі. На поўначы мяжуе з Хабараўскім краем, на захадзе з КНР, на паўднёвым захадзе з КНДР, з поўдня і ўсходу абмываецца Японскім морам.
Плошча Прыморскага края складае 165,9 тыс. км². Насельніцтва — 2035,8 тысяч чалавек (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 12,3 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва: 75,4 %. Нацыянальны склад: 89,89 % рускія, 4,54 % украінцы, 0,86 % карэйцы, 0,70 % татары, 0,56 % беларусы.
Адміністрацыйны цэнтр — горад Уладзівасток. Буйнейшыя гарады — Уладзівасток, Находка, Усурыйск, Арцём. Перасяленцамі з Беларусі заснаваны населеныя пункты Церахоўка і Рэчыца ў гонар аднайменных населеных пунктаў Беларусі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Генадзь Іванавіч Белікаў (нар. 1938) — беларускі архітэктар.
- Віктар Віктаравіч Курак
- Міхаіл Генадзьевіч Ляроеў
- Аляксей Харытонавіч Кім (1914—1992) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі. Доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1967).
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 23 кастрычніка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыморскі край
- Афіцыйны сайт ураду Архівавана 21 красавіка 2021.
- Партал Прыморскага краю