КрАЗ-6322
КрАЗ-6322 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | Крамянчугскі аўтамабільны завод | |||||
Месца вытворчасці | Крамянчуг | |||||
Гады выпуску | 1994–н.ч. | |||||
Колавая формула | 6х6 | |||||
Дапушчальныя нагрузкі | ||||||
Грузападымальнасць | 10 000 кг | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
КрАЗ-6322 — грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 6х6, які вырабляецца Крамянчугскім аўтазаводам з 1994 года.
Прадстаўляе сабой мадэрнізаваную мадэль КрАЗ-260. У параўнанні з папярэднікам на 30 к.с. павялічылася магутнасць рухавіка і да 10 т — грузападымальнасць[1]. Змены ў знешнім выглядзе закранулі форму апярэння і бампера.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выпускаецца Крамянчугскім аўтазаводам з 1994 года.
У 2006 годзе аўтамабіль быў прыняты на ўзбраенне Узброеных сіл Украіны, а першыя пастаўкі ва ўкраінскае войска адбыліся ў сакавіку 2008 года[2].
26 снежня 2019 года Нацыянальны банк Украіны ўвёў у абарачэнне памятную манету наміналам 10 грн. з выявай КрАЗ-6322. Манета мае дыяметр 30 мм і выраблена са сплаву на аснове цынку з нікелевым пакрыццём. Колькасць — 1 млн штук[3].
У 2019—2021 гады закупкі Міністэрствам абароны Украіны былі перапыненыя ў сувязі з працэдурай банкруцтва Крэмэнчуцкага аўтазавода. У студзені 2022 года пастаўкі аднавіліся[4].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]КрАЗ-6322 — грузавы аўтамабіль павышанай праходнасці колавай формулы 6х6. Прызначаны для перавозкі грузаў і людзей, буксіравання транспартных сродкаў і спецыяльных прычэпаў па дарогах усіх катэгорый і бездаражу. Мае капотнае кампаноўку. Грузавая платформа — металічная з заднім адкідным бортам, аснашчана адкіднымі лаўкамі, дугамі і тэнтам.
КрАЗ-6322 з’яўляецца глыбока мадэрнізаваным КрАЗ-260. Замест рухавіка ЯМЗ-238Л магутнасцю 300 к.с. ён меў рухавік ЯМЗ-238Д магутнасцю 330 к.с., новую каробку перадач ЯМЗ-238К замест ЯМЗ-238Б, новую раздатачную каробку з іншымі перадатачнымі лікамі. У сістэме рулявога кіравання ўжылі больш магутную масленую помпу гідраўзмацняльніка. Стаяначная тармазная сістэма з пнеўмаспружыннымі камерамі заменена на механічную трансмісійную з тармазным барабанам, які быў усталяваны на выхадным вале раздатачнай каробкі. Было перагледжана апярэнне кабіны, змянілі канструкцыю лябёдкі для ўкладання троса даўжынёй 60 метраў (у КрАЗ-260 — 56 метраў). На машыну ўсталявалі два паліўныя бакі 250 л замест двух па 160 л. Рама КрАЗ-6322 мае сілавую першую папярочку, пярэдні бампер і заднія буферы, якія дазвалялі эвакуяваць аўтамабіль метадам выштурхвання іншым аўтамабілем. Для забеспячэння заезда ў кузаў аўтапагрузчыка была павялічана таўшчыня ліста платформы (з 1,8 мм да 2,2 мм). У выніку дапрацовак падрыхтаваная маса КрАЗ-6322 на 220 кг больш падрыхтаванай масы КрАЗ-260.
Рухавікі
[правіць | правіць зыходнік]Рухавік — ЯМЗ-238Д / ЯМЗ-238ДЕ2 — дызельны, васьміцыліндравы, V-падобны, з турбанаддзіманнем. Таксама магчымая ўстаноўка рухавікоў Cummins або Deutz.
У 2019 годзе была сертыфікавана мадыфікацыя КрАЗ-6322-06 з рухавіком Weichai экалагічнага класа Еўра-6[5][6].
Трансмісія
[правіць | правіць зыходнік]Каробка перадач — ЯМЗ-2381 — механічная, васьміступеньчатая. Раздатачная каробка — механічная двухступеньчатая з міжвосевым блакавальным дыферэнцыялам. Вядучыя масты — цэнтральныя, двухступеньчатыя, аднахуткасныя, з міжколавымі блакіруемымі дыферэнцыяламі. Сярэдні мост прахаднога тыпу.
Шасі
[правіць | правіць зыходнік]Пярэдняя і задняя падвескі — залежныя, на дзвюх уздоўжных паўэліптычных рысорах, пярэдняя з двума гідраўлічнымі амартызатарамі, задняя — балансірнага тыпу. Тармазная сістэма — пнеўматычнага тыпу. Рабочыя тормазы — колавыя тармазныя механізмы барабаннага тыпу, з унутранымі калодкамі; стаяначны тормаз — трансмісійны тормаз барабаннага тыпу на выходным вале раздатачнай каробкі; прывад механічны.
Характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]КрАЗ-6322 | ||
---|---|---|
Даўжыня, мм | 9100 | |
Шырыня, мм | 2720 | |
База, мм | 4600 + 1400 | |
Каляіна, мм спераду / ззаду |
2160 / 2160 | |
Дарожны прасвет, мм | 370 | |
Шыны | 530/70-21" | |
Падрыхтаваная маса, кг | 12 700 | |
Дазволеная маса, кг | 22 800 | |
Грузападымальнасць, кг | 10 000 | |
Дапушчальная маса прычэпа, кг: | па ўсіх дарогах, бездаражу | 10 000 |
па дарогах з цвёрдым пакрыццём | 30 000 | |
самалётаў па бетаніраваных участках аэрадромаў | 75 000 | |
Унутраныя памеры платформы (Д × Ш × В), мм * — з надстаўнымі бартамі |
5000 × 2520 × 360 (1030*) | |
Вышыня пагрузкі, мм | 1650 | |
Максімальны пераадольны ўздым, % | 60 | |
Вугал уз’езду | 39° | |
Вугал з’езду | 25° | |
Максімальная глыбіня броду, м | 1,5 | |
Радыус павароту, м | 13,5 | |
Паліўны бак | 2 па 250 л | |
Выдатак паліва, л/100 км | 39 | |
Макс. хуткасць, км / г | 80 |
Мадыфікацыі і машыны на базе КрАЗ-6322
[правіць | правіць зыходнік]- КрАЗ-63221 — шасі для мантажу інжынернага абсталявання.
- КрАЗ-6322-047 — аўтамабіль-эвакуатар[7]. Абсталяваны кранам-маніпулятарам, прыладай для буксіроўкі тэхнікі, а таксама спецыяльным абсталяваннем для слясарных, зварачных і іншых рамонтных прац.
- КрАЗ-6322-056 — перасоўная аўтарамонтная майстэрня[8], прызначаная для тэхнічнага абслугоўвання і рамонту пашкоджанай аўтамабільнай і іншай тэхнікі ў палявых умовах.
- КрАЗ‑632217, КрАЗ‑632207 — спецмашыны для працы ў складзе геолагаразведачных экспедыцый, сейсмалагічных лабараторый і прыродаахоўных службаў запаведнікаў, распрацаваныя па замове кампаніі System Use Contract Ltd (Вялікабрытанія) для пастаўкі ў Паўднёвую Афрыку[9]. Аўтамабілі маюць правабаковае рулявое кіраванне і абсталяваныя 6-цыліндравым рухавіком Deutz BF6M1015С магутнасцю 371 к.с., аднадыскавым счапленнем MFZ 430, 9-ступеньчатай каробкай перадач 9JS200TA-G6499 і шырокапрофільнымі шынамі.
- КрАЗ-6322-161-02 — мадыфікацыя з правым размяшчэннем органаў кіравання[10].
- КрАЗ-6322 РЭБ-01 — шасі для складнікаў комплексу далёкай пасіўнай радыётэхнічнай выведкі «Кальчуга-М».
- КрАЗ-63221 РЭБ-02 — шасі для мантажу комплексаў радыёсувязі, такіх як радыёрэлейная, трапасферная, касмічная радыёсувязь, служачых для арганізацыі розных відаў сувязі ў палявых умовах[11].
- КрАЗ-63221 САРМ-В — спецыяльны аўтамабіль для дастаўкі ратавальнікаў і спецабсталявання у зону правядзення аварыйна-выратавальных работ[12]. Аўтамабіль мае падвоеную сямімесцавую кабіну, укамплектаваны розным абсталяваннем для ліквідацыі надзвычайных сітуацый, у тым ліку аўтаномнымі стацыянарнай і пераноснай электрастанцыямі, гідрастанцыяй з камплектам гідраўлічнага абсталявання, аўтаномнай вадзяной помпай, зварачным абсталяваннем, вадалазным і горнавыратавальным рыштункам, кіслотастойкімі касцюмамі, маторнай васьмімясцовай лодкай, гідраўлічным кранам-маніпулятарам.
- КрАЗ-6322 ПМ-В (укр.: піротехнічна машина важкого типу) — машына размініравання. Кабіна — аднарадная, двухмесцавая, браніраваная, адпавядае класу абароны ПЗСА-4. За кабінай — скрыні для спецінструментаў і два запасныя колы. На месцы грузавой платформы ўсталяваны браніраваны адсек для перавозу выбухованебяспечных прадметаў. На задняй навісі рамы замацаваны кран-маніпулятар. Машына распрацавана для патрэб ДСНС Украіны, першы аўтамабіль пабудаваны ў 2017 годзе[13].
«Кальчуга-М»
[правіць | правіць зыходнік]«Кальчуга-М» — комплекс кантролю радыёэлектроннай абстаноўкі.
Поўны склад комплексу ўключае адну цэнтральную і тры бакавыя станцыі «Кальчуга-М». Апаратура кожнай станцыі комплексу размешчана ў спецыяльных КУНГах, усталяваных на шасі аўтамабіляў КрАЗ[14].
Станцыя пасіўнага радыёлакацыйнага выяўлення і выведкі «Кальчуга»
РСЗА «Бастыён»
[правіць | правіць зыходнік]«Бастыён» — баявы комплекс рэактыўнай сіcтэмы залпавага агню ў складзе аўтамабіля-шасі КрАЗ-6322 і мадэрнізаванай артылерыйскай частцы РСЗА БМ-21 «Град». Мадэрнізацыя комплексаў ажыццяўляецца шляхам устаноўкі на новае шасі КрАЗ артылерыйскай частцы знятай з БМ-21, што знаходзіліся на захоўванні, або выведзеныя з баявога складу УС Украіны. Варыянт мадэрнізацыі распрацаваны Харкаўскім канструктарскім бюро машынабудавання імя Марозава. Капітальны рамонт артылерыйскай частцы БМ-21 і мантаж на новае аўтамабільнае шасі ажыццяўляе Шапятоўскі рамонтны завод[15].
Баявыя комплексы распрацаваны ў двух варыянтах: «Бастыён-01» на базе шасі КрАЗ-6322 і «Бастыён-02» на шасі КрАЗ-63221. Акрамя шасі, «Бастыён-02» адрозніваецца тым, што абсталяваны сістэмай хуткай перазарадкі і мае дадатковы боекамплект.
У 2010 годзе з’явіўся комплекс «Бастыён-03» — рэактыўная сістэма залпавага агню, якая складаецца з шасі КрАЗ-63221 і баявой часткі РСЗА «Ураган»[16].
Raptor МТТV, КрАЗ-6322 «Raptor»
[правіць | правіць зыходнік]Raptor МТТV — аўтамашына са схаваным браніраваннем на базе КрАЗ-6322 «Салдат». Створаны Крамянчугскім аўтазаводам у супрацоўніцтве з канадскай кампаніяй «Streit Group». Быў прадэманстраваны ў 2007 годзе на выставе IDEX-2007 у Абу-Дабі.
Акрамя схаванага браніравання кабіны і асноўных агрэгатаў, асаблівасцю аўтамабіля быў схаваны пад тэнтам кузава бранемодуль для перавозкі 20 салдат, які забяспечваў ахову ад куль і аскепкаў, і даваў магчымасць праз байніцы весці агонь у адказ[17]. Забяспечвае абарону па стандарце CEN Level BR6[18].
Штуршком для далейшага развіцця канцэпцыі Raptor МТТV стаў узброены канфлікт на ўсходзе Украіны ў 2014 годзе. У параўнанні з узорам 2007 года, у прадстаўленага ў лістападзе 2014 года КрАЗ-6322 «Raptor» цалкам браніраваная кабіна і капот, усталяваная больш трывалая ахова паліўных бакаў і іншых агрэгатаў. Падвергліся змене і байніцы ў браніраваным кунгу. У аддзяленні дэсанту можа размясціцца 24 чалавека, пры неабходнасці яно можа быць знята з аўтамабіля і выкарыстана ў якасці стацыянарнага пункту абароны (блокпаста). Пастаўляецца на ўзбраенне Нацыянальнай гвардыі і Узброеных сілаў Украіны[19].
«Нептун»
[правіць | правіць зыходнік]«Нептун» — украінскі берагавы супрацькарабельны ракетны комплекс. Акрамя пускавой устаноўкі на шасі КрАЗ-7634HE або Tatra ў склад комплекса ўваходзяць 3 машыны на шасі КрАЗ-63221: мабільны камандны пункт РКП-360, транспартна-зараджальная машына ТЗМ-360 і транспартная машына ТМ-360. Пры гэтым, камандная і зараджальная машыны мелі браніраваныя кабіны «Варта» вытворчасці прадпрыемства «Украінская бронетэхніка»[20].
-
РКП-360
-
ТЗМ-360
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- КрАЗ-260 — папярэднік.
- КрАЗ-5233 — бартавы аўтамабіль / шасі з колавай формулай 4х4.
- КрАЗ-6446 — седлавы цягач.
- КрАЗ-65034 — самазвал.
- КрАЗ-64372 — лесавоз.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Грузовик КрАЗ-6322. Аплодировать стоя!(руск.) // Грузовик Пресс : часопіс. — 2007. — № 06.
- ↑ Получают первые грузовики Архівавана 24 кастрычніка 2014. // «Военно-промышленный курьер», № 10 (226) ад 12 сакавіка 2008 (руск.)
- ↑ Пам'ятна монета "КрАЗ 6322 "Солдат" вводиться в обіг з 26 грудня 2019 року (укр.). bank.gov.ua: Національний банк України (23 снежня 2019). Праверана 25 снежня 2019.
- ↑ АвтоКрАЗ в 2022 году начал поставки полноприводных шасси для украинской армии (руск.). autoconsulting.ua (19 студзеня 2022). Праверана 21 студзеня 2022.
- ↑ КрАЗ готов выпускать грузовики стандарта Евро 6 (руск.). autocentre.ua (27 чэрвеня 2019). Праверана 21 студзеня 2022.
- ↑ АвтоКрАЗ получил сертификат Евро 6 (руск.). autocentre.ua (22 кастрычніка 2019). Праверана 21 студзеня 2022.
- ↑ Старонка КрАЗ-6322-047 на афіцыйным сайце // autokraz.com.ua (укр.)
- ↑ Старонка КрАЗ-6322-056 на афіцыйным сайце // autokraz.com.ua (укр.)
- ↑ КрАЗы с двигателем Deutz для Южной Африки(руск.) // Стальной характер. Корпоративный журнал холдинговой компании «АвтоКрАЗ» : часопіс. — 2012. — № 6. — С. 4.
- ↑ Право руля! (руск.)(недаступная спасылка). АвтоБизнес // abw.by (9 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2016. Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ http://uos.ua/produktsiya/avtomobilnaya-tehnika/176-kraz-63221-rieb-02-radist КрАЗ-63221 РЭБ-02 «Радист» // Государственное предприятие «Укроборонсервис». (руск.)
- ↑ КрАЗ-63221 САРМ-В - для любых чрезвычайных ситуаций(руск.) // Стальной характер. Корпоративный журнал холдинговой компании «АвтоКрАЗ» : часопіс. — 2010. — № 4. — С. 11.
- ↑ АвтоКрАЗ представив нову, більш функціональну, броньовану піротехнічну машину КрАЗ-6322 ПМ-В (укр.). ukrmilitary.com (30 кастрычніка 2017). Праверана 21 кастрычніка 2022.
- ↑ http://topaz.dn.ua/uk/product_kolchuga.html(недаступная спасылка) Комплекс кантролю радыёэлектроннай абстаноўкі «Кальчуга» // topaz.dn.ua — ПАТ «Топаз» (укр.)
- ↑ Украинская армия получит новые партии РСЗО "Бастион-01(02)" на шасси КрАЗ (руск.). АвтоБизнес // abw.by (7 верасня 2014). Праверана 27 студзеня 2022.(недаступная спасылка)
- ↑ В рядах военных КрАЗов прибыло!(руск.) // Стальной характер. Корпоративный журнал холдинговой компании «АвтоКрАЗ» : часопіс. — 2010. — № 4. — С. 8.
- ↑ Украинские броненосцы(руск.) // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2013. — № 2 (103). — С. 86.
- ↑ Armored Raptor APV-KRAZ Архівавана 23 лютага 2015. // STREIT Group (англ.)
- ↑ КрАЗ представил бронированный грузовик 6322 Raptor (руск.). autoconsulting.ua (21 лістапада 2014). Праверана 27 студзеня 2022.
- ↑ Украина создала ракетный комплекс "Нептун" на собственном шасси 8х8 (руск.). autoconsulting.ua (5 красавіка 2019). Праверана 21 студзеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гоголев Л. Д., Левский В. К., Сазонов С. В. КрАЗ. Люди. Завод. Автомобили (руск.). — КрАЗ (эл. выданне), 2006. — 290 с.
- Автомобили КрАЗ-6322-02, КрАЗ-63221-02, КрАЗ-6446-02. Руководство по эксплуатации. (руск.). — Холдынгавая кампанія АўтаКрАЗ (эл. выданне). — 262 с.
- "КРАЗ-6322. Советское наследие". Легендарные грузовики СССР(руск.). №22. МОДИМИО. 2020.
{{cite journal}}
:|volume=
мае залішні тэкст (даведка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме КрАЗ-6322
- Старонка мадэлі КрАЗ-6322 на афіцыйным сайце // autokraz.com.ua (укр.)
- Старонка мадэлі КрАЗ-6322 «Солдат» на афіцыйным сайце // autokraz.com.ua (укр.)