Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Турыстычны знак да помніку ахвярам Галакосту ў канцлягеры Клёага
Турыстычны знак да помніку ахвярам Галакосту ў канцлягеры Клёага

Галакост у Эстоніі — сыстэматычны перасьлед і вынішчэньне жыдоў нямецкімі нацыстамі і калябарантамі на акупаванай тэрыторыі Эстоніі ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны, частка агульнае палітыкі нацыстаў і іхніх хаўрусьнікаў па зьнішчэньні жыдоў. Часам у гэтае азначэньне ўключаюць таксама вынішчэньне эстонскіх цыганаў. У Эстоніі было зьнішчана ад 7500 да 8500 жыдоў (у тым ліку 963 мясцовых) і ад 400 да 1000 цыганаў. Агулам, паводле афіцыйных зьвестак МЗС Эстоніі, на тэрыторыі рэспублікі за пэрыяд нямецкай акупацыі былі забітыя блізу 8000 жыхароў Эстоніі і 20 тысячаў жыхароў іншых краінаў, улучаючы савецкіх ваеннапалонных. 57% даваенных жыдоў былі эвакуяваныя з Эстоніі, 10% — высланыя, 11% былі ў войску, 22% засталіся ў ЭССР і загінулі.
(артыкул цалкам…)

Беларуская гандлёва-прамысловая палата — некамэрцыйная арганізацыя юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, заснаваная ў сьнежні 1952 году ў якасьці Беларускага аддзяленьня Ўсесаюзнай гандлёвай палаты.

На 2022 год налічвала звыш 2500 прадпрыемстваў-сябраў у Беларусі. Аказвала звыш 100 відаў паслугаў дзеля падтрымкі сваіх сябраў у замежным гандлі. Мела каля 1000 пагадненьняў і мэмарандумаў з больш як 100 краінамі. За мяжой працавала звыш 40 прадстаўнікоў БелГПП. Была заснавальніцай 23-х справавых радаў з замежнымі супольнікамі. У рамках інфармацыйнай плятформы «Голас бізнэсу» зьбірала прапановы прадпрыемстваў у паляпшэньні ўкладальніцка-справавога асяродзьдзя для прадстаўленьня ва ўрадзе Беларусі і міжнародных арганізацыях. Аказвала звыш 70 відаў падтрымкі сваім сябрам са зьніжкай і бясплатна. Штогод абнародавала дасьледаваньні замежных рынкаў пра найвыгаднейшыя іх таварныя галіны і магчымых супольнікаў. Звыш 20 гадоў выходзіў бюлетэнь «Мэркур» з камэнтарамі экспэртаў пра вядзеньне прадпрымальніцтва за мяжой. Штогод выпускалі зборнік «Беларускія экспартэры» пра больш як 2200 айчынных вытворцаў. У рамках канцэпцыі «Лічбавая БелГПП» празь Сеціва аказвалі паслугі, праводзілі мерапрыемствы он-лайн і распаўсюджвалі выданьні. БелГПП улучала 10 установаў: 6 абласных аддзяленьняў з правам юрыдычнай асобы, 3 унітарныя прадпрыемствы «Белінтэрэкспа», «Белпатэнтсэрвіс» і «Цэнтар дзелавой адукацыі», а таксама Міжнародны арбітражны суд пры БелГПП. Дзеля крокавай даступнасьці ў 30 местах Беларусі працавалі прадстаўніцтвы абласных аддзяленьняў БелГПП.
(артыкул цалкам…)

Інжынэр НАСА Эрні Райт глядзіць на першыя шэсьць сэгмэнтаў люстэрка касьмічнага тэлескопа «Джэймс Ўэб» перад іх апошнімі крыягеннымі выпрабаваньнямі у Цэнтры касьмічных палётаў імя Маршала.
Інжынэр НАСА Эрні Райт глядзіць на першыя шэсьць сэгмэнтаў люстэрка касьмічнага тэлескопа «Джэймс Ўэб» перад іх апошнімі крыягеннымі выпрабаваньнямі у Цэнтры касьмічных палётаў імя Маршала.

Актуальныя падзеі



Гэты дзень у гісторыі

ЭВМ IBM RAMAC 305 узброеных сілаў ЗША
ЭВМ IBM RAMAC 305 узброеных сілаў ЗША

4 верасьня:

  • 1390Вітаўт з крыжацкім войскам захапіў Вільню і спаліў Крывы замак у часе грамадзянскай вайны ў ВКЛ
  • 1888Джордж Істман зарэгістраваў гандлёвую марку «Kodak»
  • 1939 — чацьверты дзень II сусьветнай вайны: «крывавы панядзелак» у Чэнстахове — жаўнеры Вэрмахту застрэлілі на вуліцах ад 300 да 500 жыхароў
  • 1956 — прадстаўлены першы камэрцыйны кампутар з накапляльнікам на магнітных дыскахIBM RAMAC 305 (на выяве)
  • 1975 — у этэр выйшаў першы выпуск інтэлектуальнае гульні «Што? Дзе? Калі?»
  • 1998 — заснаваная кампанія «Google»
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (4—31 жніўня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.