Перайсці да зместу

YPbPr

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Злучальны кабель

YPbPr — трохмерная колерная прастора, ужываная ў аналагавым кампанентным відэа для асобнай перадачы сігналаў яркасці і колеравасці. YPbPr — аналагавая версія YCbCr; YPbPr — суцэльная прастора і ўжываецца ў аналагавых сістэмах, у той час як YCbCr — дыскрэтная і прызначана для лічбавага відэа.

Як правіла, сігналы YPbPr перадаюцца трыма кааксіальнымі кабелямі, абсталяванымі раздымамі BNC альбо RCA. Набор раздымаў на перадатчыку ці прымальніку для далучэння гэтых кабеляў звычайна завуць «кампанентным раздымам», аднак гэта не зусім дакладна, бо існуюць і іншыя тыпы кампанентнага відэа (напрыклад, RGB).

Некаторыя відэакарткі маюць порты Video In Video Out (VIVO), што дазваляе здзейсніць злучэнне з іншымі прыладамі праз кампанентны відэавыхад / відэаўваход.

Тэхнічныя дэталі

[правіць | правіць зыходнік]

YPbPr пераўтвораны з відэасігнала RGB. Ён спалучае ў сабе тры кампаненты:

  • Y — перадае ўзровень яркасці (далей luma), а таксама сінхраімпульсы;
  • Pb — передае розніцу паміж узроўнем сіняга і luma (B — Y);
  • Pr — передае розніцу паміж узроўнем чырвонага і luma (R — Y).

Перадача ўзроўню зялёнага была б залішняй, бо ён можа быць вылічаны з агульнай яркасці і ўзроўняў сіняга і чырвонага. Формула разліку:

G = 1.704 × Y — 0.509 × R — 0.194 × B

Здавалася б, YPbPr не дае ніякіх пераваг у параўнанні з RGB — у абодвух фарматах перадаюцца тры сігналы. Аднак варта памятаць, што YPbPr узнік дзякуючы каляроваму тэлебачанню, якое патрэбна было зрабіць сумяшчальным з чорна-белым (то бок каб на каляровым тэлевізары можна было прымаць чорна-белы сігнал, а на чорна-белым тэлевізары — каляровы, зразумела, без колеру). Для гэтага ў якасці аднаго з кампанентаў тэлевізійнага сігнала павінна абавязкова быць яркасць (Y), якая адлюстроўвае чорна-белую выяву. Колеравасць у фарматах NTSC, SECAM і PAL перадавалася асобна, на адмысловых колеравых паднясучых частотах. Акрамя таго, паколькі разрозненне чалавечага вока па колеру меней, чым па яркасці, колеравую выразнасць зрабілі ўдвая меншай за яркасную, што дазволіла тэлевізійнаму сігналу займаць меншую паласу.

Кабелі YPbPr фізічна не адрозніваюцца ад кабеляў для перадачы кампазітнага відэа і могуць выкарыстоўвацца ўзаемазамяняльна. Гэта значыць, што тры кааксіальныя кабелі з раздымамі RCA могуць ужывацца для перадачы YPbPr.

Стандарт YPbPr быў распрацаваны для зніжэння патрабаванняў да паласы прапускання сігнала з захаваннем якасці выявы.

S-Video і кампазітнае відэа змешваюць сігналы разам праз электроннае мультыплексаванне. Пры гэтым, у большасці выпадкаў, якасць адноўленага сігнала пагаршаецца ў параўнанні з арыгіналам. Мультыплексаваныя сігналы змешваюцца адзін з адным і выклікаюць эфект размыцця колераў на мяжах аб’ектаў (Dot crawl (англ.)). YPbPr дакладна падзяляе сігналы, таму мультыплексаванне не ўжываецца, а дэкадаваная выява адпавядае кадаванай (за выключэннем стратаў пры перадачы сігналу).

  • Раздымы аналагавых сігналаў:
    • Кампанентны раздым (YPbPr-раздым)
    • S-Video
    • VGA
  • Раздымы аналага-лічбавых сігналаў:
  • Раздымы лічбавых сігналаў:
  • Тэхналогіі перадачы сігнала

Зноскі