Viva Braslav
Viva Braslav Open Air | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | Поп, хіп-поп, рок, EDM |
Гады правядзення | 2013 — наш час |
Краіна | Беларусь |
Горад | Браслаў |
Заснавальнікі | Алег і Яўген Лабуць |
Мова песень |
беларуская руская |
vivabraslav.by |
Viva Braslav Open Air — штогадовы фестываль музыкі, які праводзіцца ў другую палову лета ў горадзе Браслаў, Віцебская вобласць, Беларусь. З’яўляецца адным з найбуйнейшых музычных фестываляў у Беларусі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Viva Braslav Open Air заснаваны ў 2013 годзе Алегам і Яўгенам Лабуцямі. Першыя 2 фестывалі, якія праходзілі ў 2013 і 2014 годзе, праходзілі на гарадскім стадыёне. Арганізатары планавалі правесці фестываль на пляжы, але для гэтага, на час правядзення фестывалю, трэба было перакрываць дарогу рэспубліканскага значэння. З гэтай ініцыятывай браты звярталіся ў выканкам, дзе хлопцам выразна тлумачылі:
«Хлопцы, там дарога рэспубліканскага значэння. Вы ж разумееце, што перакрыць яе не так і проста».[1]
У 2015 годзе фестывалю споўнілася 3 гады і ён пераехаў на цэнтральны пляж горада Браслава, бераг возера Дрывяты. У 2015 годзе фестываль наведала каля 9000 чалавек. Для параўнання, насельніцтва горада складае 9,500 чалавек.
З 2016 года на фестывалі з’явілася другая сцэна — Aqua stage. На ёй выступалі беларускія дыджэі, якія падаюць надзеі. Наведвальнікі фестывалю маглі прагуляцца па горадзе і наведаць кірмаш і майстар-класы, сабраць каманду і пазмагацца ў пляжны валейбол або футбол, наведаць «Чэшскі Месяц-парк», а таксама Фестываль фарбаў Color Fest.
Асаблівасці фестывалю
[правіць | правіць зыходнік]За апошнія фестывалі выстаялася сістэма катэгорый квіткоў. У продажы звычайна 5 катэгорый білетаў:
- Білет «Стандарт» (2 дні);
- Білет «VIP» (2 дні);
- Білет «Кемпінг» (4 дні);
- Білет «Кемпінг камфорт» (4 дні);
- Білет «Аўтобусны тур» (3 дні).
Квіткі без камісіі лепш за ўсё купляць на афіцыйным сайце фестывалю.
Лайн-ап і наведвальнасць[2]
[правіць | правіць зыходнік]Год | Дата | Месца | Наведвальнасць | Лайн-ап (Main Stage) |
---|---|---|---|---|
2013 | 5-6 ліпеня | Браслаў, Беларусь | каля 2000 тысяч | Рок: Leisver
EDM: дыджэі «Аплюс радыё» |
2014 | 26-27 ліпеня | Браслаў, Беларусь | каля 5000 тысяч | Рок: Без Билета.
EDM: дыджэі «Аплюс радыё» |
2015 | 25 ліпеня | Браслаў, Беларусь | каля 9000 тысяч | Поп: Девайсы, кавер-бэнд «Symphorine», кавер-бэнд "DO"ZARI BAND.
Рок: Бумбокс. EDM: Mark Sixma, Аляксандр Папоў,Sasha Plus, Alexander Spark, D-Prog, Irex. |
2016 | 30-31 ліпеня | Браслаў, Беларусь | каля 13.000 тысяч | Поп: МОТ.
Рок: Нагу звяло, SUN ROAD-21, Leisver, EMBAND, 5RIOS. EDM: Julian Calor, Sick Individuals, Matisse & Sadko, Arston, Magic Sound, Innocent sun x Swooqy, Gleb Glebov. |
2017 | 21-22 ліпеня | Браслаў, Беларусь | каля 21.000 тысячы | Поп: L’ONE, Макс Барскіх, Iowa.
Техна: Intelligency. Рок: Без білета, кактэйль Шаляпіна, Чайка. EDM: Swanky Tunes, Zonderling, Vicetone, Feel, Omnia, Mikis. |
2018 | 3-4 жніўня | Браслаў, Беларусь | каля 23.000 тысяч | Поп: Іван Дорн, Alekseev, Б’янка , Intelligency, , Арцём Півавараў.
Хіп-поп: Мальбэк і Сюзана, Скруджы. Рок: Сяргей Бабунец (Ex.Смысловые галлюцинации ), NUTEKI, Nizkiz. EDM: Jay Hardway, Dannic, Stadiumx, CMC$, Kill the Buzz, Arston. |
2019 | 26-27 ліпеня | Браслаў, Беларусь | каля 26.000 тысяч | Поп: T-Fest
Хіп-поп: Ціма Беларускіх, Scriptonite. Рок: Postoyanno, Ляпіс-98, Мутнаевока, EDM: W&W, Do it Big, Going Deeper, Vigel, Asketa&Natan Chaim. |
2020 | 24-25 ліпеня | Браслаў, Беларусь | Адменены і перанесены на 2021 з-за пандэміі каранавіруса | Адменены і перанесены на 2021 з-за пандэміі каранавіруса з захаваннем лайн-апа |
2021 | 23-24 ліпеня | Браслаў, Беларусь | каля 30.000 тысяч | Поп: MATRANG, Zivert, MONATIK, NEM!GA.
Хіп-поп: ЛСП Рок: Максім Свабода. EDM: Dyro, Julian Jordan, Apashe, Bassjackers. |
2022 | 29-30 ліпеня | Браслаў, Беларусь | больш за 30.000 тысяч | Поп: GAYAZOV$ BROTHER$, Мари Краймбрери, Jony, Dabro, Антон Токарев, Асия.
Рок: TEMRA Рэп: FREDDY RED. EDM: Swanky Tunes & Rompasso, Mari Ferrari, Shapov, MARNIK. |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная старонка Viva Braslav у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте»
- Афіцыйны сайт
- Telegram-канал Viva Braslav
- Viva Braslav 2017 (Official Memories Clip) на YouTube