Tectona grandis
Tectona grandis | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Tectona grandis L.f. (1782) | ||||||||||||||||
|
Tectona grandis — від лістападных дрэў роду Tectona сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Расце ў мусонных лясах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. Дрэвы віду — крыніца вельмі каштоўнай драўніны і з’яўляецца адным з найважнейшых гатункаў драўніны, якая ідзе на экспарт з Азіі.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае лістападнае дрэва, якое вырастае да 40 м у вышыню, з шэрымі або шэра-карычневымі галінамі. Лісце авальнае, 15-45 см даўжынёй і 8-23 см шырынёй, хвосцікі тоўстыя 2-4 см даўжынёй. Край ліста роўны[3].
Цвіце з чэрвеня па жнівень белымі духмянымі кветкамі, сабранымі ў мяцёлкі 25-40 см даўжынёй і 30 см шырынёй. Пялёсткавая трубка 2,5-3 мм даўжынёй з тупымі пялёсткамі 2 мм шырынёй. Плады спеюць з верасня па снежань; яны шарападобныя, 1,2-1,8 см у дыяметры[4].
Распаўсюджанне і ўмовы росту
[правіць | правіць зыходнік]Прыродны арэал ахоплівае Індыю, Інданезіі, Малайзію, М’янму, паўночны Тайланд і паўночна-заходні Лаос.
Мае некалькі разнавіднасцяў і расце ў розных кліматычных умовах, ад засушлівых абласцей з колькасцю ападкаў 500 мм у год да дажджавыя лясы з 5000 мм ападкаў у год. Аднак звычайна колькасць ападкаў у месцах росту складае ў сярэднім 1250—1650 мм у год, з сухім сезонам, які доўжыцца 3-5 месяцаў[5].
З-за высокага попыту на драўніну таксама вырошчваюць на плантацыях.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Драўніна мае прыгожую тэкстуру залаціста-карычневага колеру, выкарыстоўваецца для вытворчасці садовай мэблі, палуб караблёў і ў іншых месцах, дзе патрабуецца ўстойлівасць да пагодных уздзеянняў. Выкарыстоўваецца таксама для кухонных дошак, падлог, стальніц і як шпон для аздаблення мэблі і інтэр’ераў.
Драўніна лёгка апрацоўваецца, аднак, з-за вялікага ўтрымання крэмнію, можа тупіць рабочыя інструменты. Алей, які ўтрымліваецца ў драўніне дрэў гэтага віду, робіць яе ўстойлівай да тэрмітаў і гнілі. Драўніна, якая атрымліваецца са старых дрэў віду, лічылася больш даўгавечнай і цвёрдай, чым драўніна плантацыйных дрэў, але даследаванні паказалі, што вырашчаныя на плантацыі дрэвы маюць аднолькавую са старымі дрэвамі ўстойлівасць супраць гнілі, прасторавую стабільнасць, ступень скрыўлення і колькасць дэфектаў паверхні, але маюць афарбоўку, больш схільную да змены колеру пад уздзеяннем ультрафіялетавых прамянёў.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Tectona grandis. Flora of China 17: 16. Accessed online: 17 December 2010.
- ↑ Tangmitcharoen, S. and J. N. Owens. 1996. Floral biology, pollination, pistil receptivity, and pollen tube growth of teak (Tectona grandis Linn f.). Annals of Botany, 79(3): 227—241. DOI:10.1006/anbo.1996.0317
- ↑ Kaosa-ard, A. 1981. Teak its natural distribution and related factors. Nat. His. Bull. Siam. Soc., 29: 55-74.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тик // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К. : Тека, 2006.