Spice Girls
Выгляд
Spice Girls | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | поп-музыка, girl group[d], данс-поп[d], тын-поп[d] і Europop[d] |
Гады | 1994–2000, 2007–2008, 2012 |
Краіна | Вялікабрытанія |
Горад | Лондан |
Адкуль | Лондан |
Мова песень | англійская |
Лэйблы | Virgin Records і EMI |
Склад | |
thespicegirls.com (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Spice Girls («Спайс Гёрлз») — англійскі жаночы поп-гурт, утвораны ў Лондане ў 1994 годзе.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Для кожнай з удзельніц быў прыдуманы яскравы вобраз і адпаведны псеўданім: Вікторыя Адамс («Posh Spice»), Мелані Браўн («Scary Spice»), Эма Бантан («Baby Spice»), Мелані Чысхолм («Sporty Spice») і Джэры Холіўэл («Ginger Spice»). Дзяўчаты падпісалі кантракт з лэйблам «Virgin Records» і ў 1996 годзе выпусцілі свой першы сінгл — «Wannabe».
Песня сем тыдняў прабыла на вяршыні брытанскага песеннага хіт-параду і стала штуршком да сусветнай папулярнасці гурта, да канца года заняўшы першыя месцы ў хіт-парадах яшчэ 21 краіны. Spice Girls выпусцілі 3 студыйных альбомаў, прададзеныя па ўсім свеце сумарным тыражом больш за 75 мільёнаў копій.