Перайсці да зместу

SMAW

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SMAW
{{{апісанне выявы}}}
Апісанне
Тып: Гранатамёт
Краіна: Сцяг ЗША Корпус марской пяхоты ЗША
Гады эксплуатацыі: 1984 - нашыя дні
Гісторыя мадэлі
Канструктар: Сцяг Ізраіля Israel Military Industries
Серыйны выпуск: 1984
Выраблялася: Talley Defense Systems
Характарыстыкі
Маса, кг: 7,5 кг (без гранаты)
11,8 (з фугаснай гранатай)
12,6 (з кумулятыўнай гранатай)
Даўжыня, мм: 1378 мм (760 мм на паходзе)
Калібр, мм: 83,5 мм
Патроны: адзіночныя ракеты
Прыцэл:

мушка (да 250 м), аптычны прыцэл (3,8 х),

начны прыцэл
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона
Пачатковая хуткасць кулі, м/с: 220 м/с

SMAW (англ.: Shoulder-launched Multi-purpose Assault Weapon — «запускаемая з пляча шматмэтавая штурмавая зброя») — амерыканскі ручны гранатамёт, прызначаны для знішчэння небраняванай і лёгкабраняванай тэхнікі.

Распрацаваны гранатамёт ізраільскай кампаніяй IMI на аснове 82-мм гранатамёта B-300. Толькі пасля выпрабаванняў на поле бою ў перыяд канфлікту ў Персідскім заліве ў 1991 годзе было прынята рашэнне аб пастаўцы ў войскі.

У тактычным плане прадугледжваецца выкарыстоўваць гранатамёт для разбурэння палявых фартыфікацыйных збудаванняў, прароблівання праходаў у загародах, сценах будынкаў, знішчэння небраняванай і лёгкабраняванай тэхнікі. У якасці дадатковай задачы разглядаецца знішчэнне браняваных цэляў і доўгачасовых фартыфікацыйных збудаванняў. Далёкасць эфектыўнай стральбы з гранатамёта SMAW — да 500 метраў.

Гранатамётчык з 15th MEU каля лагеру Райна (Camp Rhino) 25 лістапада 2001.

У канструкцыі пускавой прылады гранатамёта SMAW выкарыстоўваецца даўно адпрацаваная ў супрацьтанкавых гранатамётах схема. Пускавая труба шматразовага выкарыстання калібра 83 мм у задняй частцы мае пашырэнне для адводу газаў рухавіка рэактыўнай гранаты. Спускавы механізм электрамагнітнага тыпу з ахоўнай прыладай змантаваны ў асобным корпусе разам з пісталетнай дзяржальняй. Зверху на пускавай трубе мацуецца аптычны прыцэл. Для зручнасці прыцэльвання і карэктыроўкі, да пускавай ўстаноўцы мацуецца спецыяльнае прыстрэлачная стрэльба са з'ёмным магазінам на 6 патронаў. Патроны стрэльбы трасірныя, а іх балістыка падобная да балістыкі ракет на адлегласці не больш за 250 метраў . Спачатку страляючы вырабляе грубую наводку аптычным прыцэлам, затым выстрэльвае з прыстрэлачнай стрэльбы, пасля чаго адкарэктаваўшы агонь, запускае ракету. Для эканоміі часу, пры стральбе на нязначныя дыстанцыі, ад стрэльбы можна адмовіцца.[1]

Галоўнай асаблівасцю сістэмы SMAW сталі боепрыпасы. Асноўным лічыцца фугасная граната падвойнага дзеяння HEDP (па-ангельску High-Explosive Dual-Purpose — «фугасны, падвойнага прызначэння»), якая змяшчае 1,1 кг выбуховага рэчыва. Узрывальнік разлічаны на імгненную дэтанацыю пры стральбе па абароненым цэлям, альбо на падрыў з запаволеннем пры паразе малаабароненых цэляў. Кумулятыўная граната HEAA (па-ангельску High-Explosive Anti-Armor — «бранябойна-фугасныая») здольная прабіць да 600 мм сталёайв катанай гамагеннай брані. Абодва боепрыпасы маюць аднолькавую рухальную частка з ракетным цвёрдапаліўным рухавіком і шматлопасным аэрадынамічным стабілізатарам. У баявым становішчы ў пускавую трубу заходзіць толькі рухальная частка ракеты, а баявая частка знаходзіцца звонку. Падчас апошніх ваенных дзеянняў у Афганістане і Іраку былі прынятыя на ўзбраенне боепрыпасы аб'ёмнага выбуху SMAW-NE (па-ангельску Novel Explosive — «новае выбуховае рэчыва»), здольныя разбураць будынкі.

Выкарыстоўваюць

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  • Мурахоўскі У.І., Федасееў С.Л. Зброя пяхоты = Оружие пехоты. — М.: Арсенал-Пресс, 1997. — С. 400. — ISBN 5-85139-001-8.