Перайсці да зместу

RTL Group

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
RTL Group
Тып Société anonyme[d]
Лістынг на біржы Euronext: RTL, LuxSELU0061462528
Заснаванне 1931 год
Размяшчэнне Сцяг Люксембурга Кірхберг, Люксембург
Ключавыя постаці Зігфрыд Лютэр (старшыня)
Герхард Цайлер (генеральны дырэктар)
Галіна медыя
Прадукцыя тэле- і радыёвяшчанне[d]
Уласны капітал
  • 4,25 млрд € (31 снежня 2023)[1]
Абарот €5,774 млрд (2008 год)
Аперацыйны прыбытак
  • 735 млн € (2023)[2]
Чысты прыбытак
  • 467 млн € (2023)[1]
Актывы
  • 9,67 млрд € (31 снежня 2023)[1]
Колькасць супрацоўнікаў 9191 чалавек (31 снежня 2008 года)
Матчына кампанія Bertelsmann[d]
Даччыныя кампаніі Fremantle[d], UFA[d], RTL[3], Groupe M6[d][3], RTL Radio[d][3], BroadbandTV Corp[d][3], SpotX[d][3], VOX[d][3], RTL Zwei[d][3], n-tv[d][3], Super RTL[d][3], RTL Plus[d][3], Toggo plus[d][3], RTL interactive[d][3], IP Deutschland[d][3], Scoyo[d][3], RTL Crime[d][3], RTL Passion[d][3], RTL Living[d][3], Geo Television[d][3], M6[d][3], W9[d][3], 6ter[d][3], Paris Première[d][3], Téva[d][3], Home Shopping Service[d][3], C. Productions[d][3], Studio 89 Productions[d][3], Série Club[d][3], M6 Music[d][3], M6 Boutique (TV channel)[d][3], Original Productions[d][3], 495 Productions[d][3], UFA Fiction[d][3], UFA Serial Drama[d][3], UFA Show & Factual[d][3], Blue Circle[d][3], RTL Hungary[d], RTL Nederland[d] і DIC Entertainment Corporation[d][4][5]
Сайт www.rtlgroup.com

RTL Group — люксембургскі медыя холдынг. Кантралюе 32 тэлеканала і 32 радыёстанцыі ў 11 краінах свету[6]. Буйны вытворца тэлевізійнага кантэнту. Кантралюецца нямецкай кампаніяй Bertelsmann.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1931 годзе ў Люксембургу была створана радыёстанцыя Compagnie Luxembourgeoise de Radiodiffusion (CLR).

Compagnie Luxembourgeoise de Télédiffusion (CLT) пачынае вяшчанне ў 1954 годзе.

У 1997 годзе ў выніку аб'яднання CLT і UFA Film- und Fernseh-GmbH утварылася кампанія CLT-UFA.

У 2000 годзе ў выніку аб'яднання CLT-UFA і Pearson Televison утварылася RTL Group.

У 2001 годзе Bertelsmann кансалідавала 67 % акцый RTL Group. Да канца года Bertelsmann павялічыў сваю долю ў RTL яшчэ на 22 %.

У 2002 годзе RTL Group набывае нямецкі навінавы канал N-TV і радыёстанцыі Radio NRW, Antenne Mecklenburg-Vorpommern, Antenne Thuringen, BB Radio, Antenne Niedersachsen, Radio Brocken.

У 2004 годзе запушчаны сямейны канал Plug TV. У тым жа годзе за кошт запуску харвацкага RTL Televizija нарошчвае прысутнасць ва Усходняй Еўропе.

У 2005 годзе RTL Group набывае 30 % РЕН ТВ[7].

У 2007 годзе ў Францыі запускаюцца 2 радыёстанцыі RTL Autrement і RTL L’Equipe

15 красавіка 2010 года RTL Group падпісала з НМГ апцыённае пагадненне. Па гэтым пагадненні RTL Group мае права прадаць свае 30 % у РЕН ТВ, а НМГ — выкупіць іх у найбліжэйшыя тры-пяць гадоў[8].

У чэрвені 2011 года адбыўся абмен акцыямі паміж RTL Group і НМГ. RTL Guoup прадаў 30 % акцый РЕН ТБ НМГ. У адказ RTL Group набыў 7,5 % акцый НМГ[9].

Кампанія сёння[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія з'яўляецца найбуйнейшым медыя холдынгам у Еўропе і адным з найбуйнейшых у свеце[10].

Выручка ў 2008 годзе склала €5,774 млрд:

  • ТБ — €5,774 млрд
  • Кантэнт — €1,255 млрд
  • Радыё — €0,333 млрд
  • Іншае — €0,063 млрд

90,5 % акцый кантралюе Bertelsmann. Астатнія акцыі — у свабодным абароце.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]