Перайсці да зместу

QVGA

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Quarter Video Graphics Array (таксама вядомы як Quarter VGA ці QVGA). Папулярны тэрмін для камп'ютарных манітораў з разрозненнем 320 × 240. QVGA дысплеі часта можна пабачыць у сотавых тэлефонах, КПК і кішэнных гульнявых прыстаўках. Часцей за ўсё яны ўжываюцца ў рэжыме «партрэт» (супрацьлеглы яму «альбомны») і згадваюцца як 240 × 320, бо дысплеі больш у вышыню, чым у шырыню. Назва атрыманая з таго факта, што колькасць пікселяў у дадзеным рэжыме уяўляе сабой 1/4 частку ад 640 × 480 — максімальнага разрознення арыгінальнага відэаадаптара IBM VGA, які стаў фактычна прамысловым стандартам у канцы 1980-х.

Тэрмін QVGA таксама ўжываецца ў лічбавым відэа ў рэжымах больш эканомнага запісу, тыповы для шматфункцыянальных прылад, такіх як лічбавыя камеры (напрыклад як Fujifilm FinePix S602) ці сотавыя тэлефоны (такія як Pantech PH-L4000V, Samsung SGH-D600). Кожны кадр ёсць выява 320 × 240 пікселяў. Для QVGA відэа тыповая хуткасць у 15 ці 30 кадраў за секунду. Рэжым QVGA датычыцца толькі ўжыванага разрознення, а не фармату відэафайлаў.

У высокіх разрозненнях «Q» прэфікс часам азначае «Quad» ці пачацвёраная распазнавальная здольнасць (напрыклад, QXGA з разрозненнем 2048 × 1536).