Перайсці да зместу

Nimatron

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Nimatron
Выява «Nimatron» з патэнта.
Выява «Nimatron» з патэнта.
Распрацоўшчык Эдвард Кондан[d]
Дата выпуску 1940
Жанр нім[d]
Стваральнікі
Прадзюсар

«Nimatron» ― камп’ютарная гульнявая электронна-рэлейная машына для гульні ў нім[en]. Дадзеная прылада распрацавана амерыканскім фізікам Эдвардам Конданам[en] узімку 1939/1940 гады і ўпершыню прадэманстравана на Сусветнай выставе ў Нью-Ёрку[en] ў 1940 годдзе. Апарат быў сабраны Эдвардам Конданам і яго асістэнтамі Джэральдам Тоўні (англ.: Gerald L. Tawney) і Уілардам Дэрам (англ.: Willard A. Derr). 26 красавіка 1940 года была пададзена заяўка, на якую 24 верасня таго ж года на прыладу быў выдадзены патэнт.[1]

«Nimatron» уяўляе сабой лічбавы камп’ютар, які складаецца з чатырох слупкоў па сямі лямпаў, якія кіруюцца пасродкам рэле. Гулец, робячы ход, можа пагасіць адну ці больш лямпаў у адным з шэрагаў; далей надыходзіць такі ж ход камп’ютара. Той, хто выключае апошнюю лямпу, выйграе.

«Nimatron» з’яўляецца першым камп’ютарам, які прызначаўся для забаў, і прэтэндэнтам на статус першай камп’ютарнай гульні. Таксама лічыцца, што ў ім было рэалізавана першае ў гісторыі наўмыснае запаволенне працы камп’ютара. Разам з тым уплыў «Nimatron» на далейшае развіццё электронных гульняў і лічбавых камп’ютараў лічыцца малаважным.

  1. Vlasios A. Kasapakis Pervasive Role Playing Games: Design, Development and Evaluation of a Research Prototype(англ.) // University of the Aegean. — 2016. — March Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2018.