NGe
NGe | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр |
Альтэрнатыўны рок Рок |
Гады | 2008 — па сённяшні дзень |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень |
Беларуская Руская |
Склад |
Вольга Баразна Ягор Кашура Аляксандр Жыгалаў Уладзімір Макарэвіч Павел Заяц |
Былыя ўдзельнікі |
Антон Аленіч |
Афіцыйны сайт |
NGe – беларускі гурт, прадстаўнік альтэрнатыўнага року.
Гурт NGe быў створаны ў 2008 годзе ў горадзе Мінску трыма студэнтамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. У першапачатковы склад уваходзілі: Ягор Кашура (гітара), Аляксандр Жыгалаў (гітара), Антон Аленіч (бас-гітара). Неўзабаве да гурта далучыўся ударнік Павел Заяц.[1][2]
Назва калектыву не паддаецца тлумачэнню: час ад часу яе значэнне змянялася; зараз жа NGe - проста спалучэнне літар і гукаў.[3]
Спачатку рэпертуар NGe складаўся пераважна з кавер-версій гуртоў Black Sabbath, Metallica, System of a Down, Scorpions. Па меры з’яўлення ўласных кампазіцый паўстала пытанне аб пастаянным вакалісце. Да гурта далучылася Вольга Баразна, якая разам з Ягорам Кашурай таксама з’яўляецца аўтарам тэкстаў песень калектыву. У гэтым складзе гурт выступіў на некалькіх фестывалях і конкурсах.
У 2010 годзе Антон Аленіч пакінуў калектыў. На працягу гэтага года праз NGe прайшло некалькі бас-гітарыстаў. У 2011 годзе з прыходам Уладзіміра Макарэвіча склад гурта стабілізаваўся.[3]
NGe удзельнічаюць у фестывалях, якія лічаць для сябе знакавымі: «Rock Smena» (Масква, 20.05.2012, арганізаваны гуртом Lumen і кампаніяй Sennheiser), «Emergenza» (Мінск, 04.05.2014), «Суседні мір» (Мінск, 31.05.2014), «Амбасовішча» (Мінск, 28.08.2014).[2][4]
Адначасова наспявала патрэба ў студыйным увасабленні ўласнага матэрыялу. З 2013 года з’яўляюцца EP і сінглы, якія, нягледзячы на невялікі аб’ём (ад 1 да 5 кампазіцый), тым не менш, маюць канцэптуальнасць, якая, у сваю чаргу, вызначаецца двума характэрнымі рысамі творчасці гурта, непарыўна звязанымі паміж сабой - філасафічнасцю ды інтэртэкстуальнасцю. Абедзве гэтыя рысы знайшлі адлюстраванне ў прэс-рэлізах да EP і сінглаў [5][6][7][8], а таксама ў радыёперадачах, якія выйшлі на рэспубліканскім «Радыё Сталіца» - «Бліжэй да зорак»[9][10] і «Крок да рока», у якіх удзельнікі калектыву даюць тлумачэнне сваім кампазіцыям.
Сваю музычную стылістыку ўдзельнікі калектыву вызначаюць ўсёахопным тэрмінам «альтэрнатыўны рок».[11]
У 2016 годзе музыканты прадставілі дэбютны альбом «Мы»[12].
Дыскаграфія і відэаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Зачем» (EP, 2013)[13]
- «Комната 101» (сінгл, 2013)[14]
- «Толькі мы» (сінгл, 2014)[15]
- «Дзіўны час» (EP, 2014)[16]
- «Мы» (альбом, 2016)[12]
- "Утро" (сінгл, 2018)[17]
- "Новы дзень" (сінгл, 2018)[18]
Відэаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ "Белорусская РОК-группа NGe"(недаступная спасылка)
- ↑ а б NGe, альтернатыўны рок(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 17 верасня 2015.
- ↑ а б Профіль гурта NGe на старонцы фестываля "Окна открой"
- ↑ "Новая "Красная Шапочка": премьера клипа группы NGe TUT" | AFISHA.TUT.BY Архівавана 31 кастрычніка 2014.
- ↑ NGe — Дзіўны час | Musecube. Территория творческой свободы.
- ↑ "Группа NGe презентует антиутопический сингл" | Ultra-Music
- ↑ "Группа NGe выпустила новый мини-альбом" | Ultra-Music
- ↑ Группа NGe констатирует "Дзіўны час" (+слушать) | Experty.by — беларуская музыка
- ↑ Бліжэй да зорак. Радыё Сталіца. | Радыё Беларусі(недаступная спасылка)
- ↑ Бліжэй да зорак. Радыё Сталіца, 24.10.2014. Гость – Ольга Борозна | Радио Беларуси(недаступная спасылка)
- ↑ NGe, rock/alternative Архівавана 30 жніўня 2015.
- ↑ а б NGe прадставілі дэбютны альбом (+слухаць) / Experty.by
- ↑ «Зачем», EP | Bandcamp - Discover amazing new music and directly support the artists who make it(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 17 верасня 2015.
- ↑ «Комната 101», сінгл | Bandcamp - Discover amazing new music and directly support the artists who make it(недаступная спасылка)
- ↑ «Толькі мы», сінгл | Яндекс.Музыка
- ↑ Группа NGe констатирует "Дзіўны час" (+слушать) / Experty.by
- ↑ «Утро», сінгл | Яндекс.Музыка Архівавана 12 студзеня 2020.
- ↑ «Новы дзень», сінгл | Яндекс.Музыка Архівавана 12 студзеня 2020.
- ↑ Кліп на песню «Ждать тебя» | YouTube
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 12 студзеня 2020.
- YouTube(недаступная спасылка)
- Старонка гурта ВКонтакте Архівавана 14 студзеня 2020.
- Старонка гурта на Facebook