Mazda 3
Mazda 3 — кампактны аўтамабіль вытворчасці японскай кампаніі Mazda. У мадэльным шэрагу кампаніі паўстала ў 2003 годзе на замену мадэлі 323.
Першае пакаленне (2003–2009)
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная прэм’ера Mazda 3 першага пакалення адбылася ўвосень 2003 года на 60-м Міжнародным аўтасалоне (IAA) у Франкфурце; праз месяц мадэль выйшла на рынак Японіі. Аўтамабіль быў пабудаваны на платформе C1 агульнай з Ford Focus другога пакалення.
У маторнай гаме еўрапейскіх машын бензінавыя чатырохцыліндравыя рухавікі 1,4 (80 к.с.); 1,6 (105 к.с.) і 2,0 (150 к.с.) і турбадызельны 1,6 л. Амерыканскія версіі — з рухавікамі 2,0 і 2,3 літры.
-
хэтчбек Mazda3 (2003–2006)
-
седан Mazda3 (2003–2006)
Вясной 2006 года быў праведзены рэстайлінг, у выніку якога змянілася рашотка радыятара, бамперы і оптыка. З’явіўся новы турбадызель аб’ёмам 2,0 л (143 к.с.), а магутнасць бензінавага рухавіка 1,4 была павялічана да 84 к.с.
-
хэтчбек Mazda3 (2006–2009)
-
хэтчбек Mazda3 (2006–2009)
-
седан Mazda3 (2006–2009)
Mazda3 MPS
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе стартавалі продажы «зараджанай» версіі хэтчбекаў — Mazda3 MPS (Mazda Performance Series). Знешне яна адрознівалася больш шырокімі пярэднімі крыламі і высокім капотам, пад якім месціўся інтэркулер, а таксама іншымі бамперамі і спойлерам на задніх дзвярах. Рухавік аб'ёмам 2,3 л магутнасцю 260 к.с. развіваў круцільны момант 380 Н·м пры 3000 аб/хв, што дазваляла паскарацца да 100 км/г за 6,1 с і дасягаць хуткасці 250 км/г, што было абмежавана электронікай. Каробка перадач — шасціступеньчатая, механічная. Цяга аўтамабіля палепшылася за кошт электроннага кіравання круцільным момантам і дыферэнцыяла падвышанага трэння.
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Па выніках краш-тэстаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў за бяспеку чатыры зоркі — да пяцізоркавага рэйтынгу не хапіла штрафных балаў знятых за патэнцыйна небяспечныя зоны для каленаў седакоў (у тым ліку і пасажыраў). Дзякуючы наяўнасці бакавых падушак і «фіранак» бяспека пры бакавым удары прызнана выдатнай. Абарона пасажыраў-дзяцей ацэненая на тры зоркі, хоць трохгадовыя малыя абаронены трохі лепш паўтарагадовых. Бяспека пешаходаў пры наездзе — сярэдняя (траўманебяспечны бампер)[1].
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2006[2] | ||
---|---|---|
Бяспека дарослых пасажыраў | 33 | |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 32 | |
Бяспека пешаходаў | 15 | |
Пратэставаны аўтамабіль: Mazda 3 1.6L GE |
На краш-тэстах (удар у бетонную сцяну на хуткасці 56 км/г) амерыканскага Упраўлення па дарожнай бяспецы NHTSA хэтчбек Mazda 3 таксама набраў чатыры зоркі. Пры бакавым удары — тры зоркі з пяці, бо пратэставаны аўтамабіль не быў абсталяваны бакавымі падушкамі бяспекі[1].
Другое пакаленне (2009–2013)
[правіць | правіць зыходнік]Другое пакаленне Mazda 3 было прадстаўлена восенню 2008 года на аўтасалонах у Лос-Анджэлесе і ў Балонні. Як і папярэдніца, новая мадэль была заснавана на архітэктуры C1, распрацаванай сумесна Ford, Mazda і Volvo, але пазней атрымала першыя кампаненты новай тэхналогіі Skyactiv, такія як новы 2,0-літровы бензінавы рухавік MZR DISI з непасрэдным упырскам паліва з сістэмай старт-стоп.
Мадыфікацыя Mazda 3 MPS атрымала ў другім пакаленні такія паляпшэнні, як рэгуліроўка кіравання круцільным момантам, перагледжаныя поршні, аптымізаваныя перадатачныя лікі, палепшаныя тармазы, падвескі, паляпшэнні сістэмы рулявога кіравання.
-
Хэтчбек
-
Седан
-
Інтэр’ер
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2009[3] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 30,8 | 86% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 41,0 | 84% |
Бяспека пешаходаў | 18,2 | 51% |
Актыўная бяспека | 5,0 | 71% |
Пратэставаны аўтамабіль: Mazda 3 1,6 Touring |
Трэцяе пакаленне (2013–2019)
[правіць | правіць зыходнік]Трэцяе пакаленне Mazda 3 з’явілася на рынку ўвосень 2013 года. Адмовіліся ад папярэдняй платформы C1 і навінка была цалкам заснавана на новай платформе Skyactiv, у тым ліку атрымала новыя бензінавыя рухавікі Skyactiv-G і дызельныя Skyactiv-D, а таксама новыя трансмісіі Skyactiv-MT і Skyactiv-Drive. Mazda 3 таксама атрымала версію Mazda 3 Skyactiv-CNG, якая працуе на прыродным газе. Іншай альтэрнатывай была электрыфікаваная версія Mazda 3 Skyactiv-Hybrid, якая прапаноўвалася толькі ў Японіі і мела гібрыдныя кампаненты ад Toyota.
-
Хэтчбек
-
Седан
-
Інтэр’ер
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2013[4] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 33,8 | 93% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 42,4 | 86% |
Бяспека пешаходаў | 23,7 | 65% |
Актыўная бяспека | 7,3 | 81% |
Пратэставаны аўтамабіль: Mazda 3 2.0 Core |
Чацвёртае пакаленне (2019–)
[правіць | правіць зыходнік]Mazda 3 чацвёртага пакалення адсвяткавала сваю прэм’еру на аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе ў лістападзе 2018 года і была выпушчана на рынак вясной 2019 года.
-
Хэтчбек
-
Седан
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2019[5] | ||
---|---|---|
Балы | % | |
Бяспека дарослых пасажыраў | 37,5 | 98% |
Бяспека пасажыраў-дзяцей | 43,0 | 87% |
Бяспека пешаходаў | 39,2 | 81% |
Актыўная бяспека | 9,5 | 73% |
Пратэставаны аўтамабіль: Mazda 3 2.0 |
Зноскі
- ↑ а б Краш-тест: Новая серия краш-тестов EuroNCAP // Авторевю : часопіс. — 2006. — № 21 (368). (руск.)
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/mazda/3/15704
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/mazda/3/11048
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/mazda/3/8875
- ↑ https://www.euroncap.com/en/results/mazda/3/35876
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «Матрешка» с характером // За рулём - Регион : газета. — 2011. — № 5 (228). — С. 34–37. (руск.)
- По ту сторону красоты // За рулём - Регион : газета. — 2014. — № 9 (304). — С. 30–33. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Mazda 3
- Mazda 3: Japans schicke Antwort auf den Golf wird 20 (ням.). de.motor1.com (24 кастрычніка 2023). Праверана 27 кастрычніка 2023.