Ladaniva
Ladaniva | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | нацыянальная музыка[d] |
Гады | 2019 — ц.ч. |
Краіны | |
Адкуль | Ліль |
Склад |
Жаклін Багдасаран Луі Томас |
ladaniva.ochre.store | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ladaniva (Ладаніва, названа ў гонар пазадарожніка Ніва) — французска-армянскі музычны гурт этна-музыкі родам з Ліля. Дуэт, заснаваны ў 2019 годзе, складаецца з армянскай спявачкі Жаклін Багдасаран і французскага мультыінструменталіста Луі Томаса. Іх музычны стыль натхнёны музыкай з усяго свету, асабліва традыцыйнай балканскай музыкай, малоей і армянскім фолкам. Яны прадстаўлялі Арменію на конкурсе «Еўрабачанне-2024» з песняй «Jako»[1], занялі 8 месца.
Гісторыя гурта
[правіць | правіць зыходнік]Музычны гурт Ladaniva быў створаны ў 2019 годзе ў Ліле спявачкай Жаклін Багдасаран і мультыінструменталістам Луі Томасам[2]. Жаклін нарадзілася ў 1997 годзе ў горадзе Ехегнадзор, Арменія, вырасла ў Мінску, Беларусь, а ў 2014 годзе разам з маці эмігравала ў Францыю. Яна займаецца спевам з ранняга дзяцінства і, пражываючы ў горадзе Туркуэн, паступіла ў Лільскую кансерваторыю. Томас, які нарадзіўся ў 1987 годзе ў Лілі, з’яўляецца дасведчаным джазавым музыкантам з сям’і музыкантаў, і таксама вучыўся ў кансерваторыі. Аднойчы ўвечары ў 2018 годзе яны выпадкова сустрэліся падчас джэм-сэйшна ў музычным бары l'Intervalle ў В’ё-Ліле[3].
У сакавіку і красавіку 2020 года, калі многія краіны, ахопленыя пандэміяй COVID-19, знаходзіліся ў ізаляцыі, гурт Ladaniva апублікаваў два кліпы, «Vay Aman» і «Zepyuri Nman», якія мелі вялікі поспех, асабліва сярод армянскай абшчыны. Затым выходзіць кліп «Kef Chilini», які за некалькі месяцаў набраў 18 мільёнаў праглядаў на YouTube[4]. У 2023 годзе Ladaniva выпускае свой першы альбом з аднайменнай назвай, які прадзюсуе і распаўсюджвае кампанія PIAS[5].
21 мая 2021 года гурт упершыню даў вялікі сольны канцэрт у Арменіі[6].
9 сакавіка 2024 года гурт Ladaniva быў афіцыйна абвешчаны армянскім прадстаўніком на конкурсе песні Еўрабачанне 2024. 13 сакавіка песня «Jako» была прадстаўлена ў якасці іх заяўкі на конкурс[7].
Музычны стыль
[правіць | правіць зыходнік]Рэпертуар Ladaniva натхнёны, з аднаго боку, традыцыйнымі песнямі Арменіі, а з другога — музыкай Лацінскай Амерыкі, Афрыкі і вострава Рэюньён[8].
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- 2023 — Ladaniva
Міні-альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- 2020 — Ladaniva
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]- 2020 — Kef chilini
- 2020 — Oror
- 2021 — Pourquoi t’as fait ça
- 2023 — Shakar
- 2023 — Wayo waya
- 2023 — Je voulais
- 2023 — Je t’aime tellement
- 2023 — Jako
- 2023 — Here's to You Ararat
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 2022 годзе Ladaniva была ўдастоена прэміі Music Moves Europe ў намінацыі «Сімпатыя гледачоў»[9][10].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Новости, Р. И. А.. Дуэт "Ладанива" представит Армению на "Евровидении-2024" (руск.). РИА Новости (9 сакавіка 2024). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Ladaniva - Musique du monde Armenie, France (фр.). Europavox. Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Армения, Sputnik. Как армянские мотивы объединили Ладу и Ниву во французский коллектив (руск.). Sputnik Армения (8 сакавіка 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Ladaniva, le phénomène de la pop balkanique aux 18 millions de vues (фр.). www.telerama.fr (28 кастрычніка 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Fernandes, Abira. Ladaniva debut album announcement (англ.) . [PIAS] (12 ліпеня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Немного света в тяжелую минуту. Группа Ladaniva впервые в Ереване с сольным концертом (руск.). armenpress.am. Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Армения представила песню для Евровидения-2024 (руск.) . Общественное Радио Армении. Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Agency, Radar. Radar Agency . Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ Армения, Sputnik. Певица Жаклин Багдасарян взяла премию престижного европейского конкурса (руск.). Sputnik Армения (21 студзеня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
- ↑ These are the winners of the Music Moves Europe Awards 2022 | Culture and Creativity (англ.). culture.ec.europa.eu. Праверана 13 сакавіка 2024.