Glory Hole
Glory Hole (ад англ.: glory — слава, гонар, захапленне; hole — дзіра, адтуліна) — адтуліна ў сцяне для пеніса з мэтай здзяйснення ананімных сексуальных кантактаў, часцей за ўсё ў грамадскіх туалетах.
Тэрмін
[правіць | правіць зыходнік]У англійскай слэнгавай мове тэрмінам glory hole пазначаецца адтуліна ў сцяне паміж прыватнымі відэа-кабінамі ў секс-кінатэатры ці паміж кабінкамі ў грамадскіх туалетах, прызначаная для ананімных сексуальных кантактаў, у першую чаргу — паміж мужчынамі[1][2].
Само па сабе словазлучэнне glory hole у англійскай мове мае і іншыя значэнні і пазначае, напрыклад, каморку для непатрэбнага смецця або назіральнае акенца ў шклаварнай печы[3].
Прызначэнне і выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Glory hole узніклі ў гомасексуальнам асяродку ў часы крымінальнага праследавання геяў. Сёння, калі вялікае развіццё атрымалі знаёмствы праз інтэрнэт, glory hole страцілі сваё значэнне, імі карыстаюцца, як правіла, толькі мужчыны, якія адмаўляюць сваю гомасексуальнасць і таму аддаюць перавагу задавальняць свае тайныя жаданні з дапамогай ананімных кантактаў, пры якіх яны могуць не паказваць свой твар; а таксама мужчыны, якія не вытрымліваюць канкурэнцыі пры іншых спосабах пошуку партнёра з-за сваёй непрывабнасці, узросту і іншых прычын.[4] Для некаторых мужчын такі від секса носіць характар сексуальнай субкультуры.
Glory hole часцей за ўсё знаходзяцца ў грамадскіх туалетах (напрыклад, на вакзалах, у бібліятэках, ва ўніверсітэтах, на паркавальных і запраўных станцыях) ці ў відэа-кабінах у секс-шопах. Такія дзіры праломваюцца падручнымі сродкамі і служаць для ананімных сексуальных кантактаў — у першую чаргу для мінета, а таксама для пранікальных (вагінальных і анальных) кантактаў. Акрамя таго, праз такія дзіры сваю цікавасць могуць задавальняць і вуаерысты. У наш час glory hole выйшлі за межы гомасексуальнай субкультуры. Сцэны з выкарыстаннем glory hole часта з’яўляюцца ў парнаграфічных і эратычных фільмах[5], кліп «Gloryhole» групы Steel Panther стаў досыць папулярны (звыш 2 млн праглядаў)[6]. Яны сустракаюцца, напрыклад, у свінгер-клубах і секс-кінатэатрах, якія наведваюцца і жанчынамі.
У аўстрыйскай сталіцы Вене glory hole выкарыстоўваюцца ў так званых «секс-кабінах», у якіх свае паслугі прапануюць прастытуткі. Секс-кабіны размяшчаюцца ў спецыяльным памяшканні, падзеленым перагародкамі з дзірамі, размешчанымі на ўзроўні геніталіяў. На ўзроўні плячэй пры гэтым часта арганізуецца дэманстрацыя парнаграфічных фільмаў[7][8].
Падобнага роду ананімныя сексуальныя кантакты надзвычай небяспечныя, таму што нясуць вялікую рызыку заражэння хваробамі, што перадаюцца палавым шляхам, асабліва ў выпадку неабароненага секса без выкарыстання прэзерватываў.
У сувязі з тым, што карыстанне Glory Hole у грамадскіх месцах звязана з цэлым шэрагам рызык, у наш час выпускаюцца рулонныя шырмы для секса, прызначаныя для выкарыстання ў хатніх умовах, у тым ліку і з пастаяннымі партнёрамі, якія жадаюць такім чынам разнастаіць сваё сексуальнае жыццё.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Eric Partridge. The New Partridge Dictionary of Slang and Unconventional English. Volume I. — 2006. — P. 876 (англ.)
- ↑ Dennis E. Adonis. A Guide to Better Sex: A Sexual Improvement Guide. — 2013. — P. 73 (англ.)
- ↑ Glory Hole Архівавана 27 кастрычніка 2014. у англа-рускім анлайн слоўніку o-db.ru
- ↑ Maximilian Kloes.. Einlochluke: Auf der Spur des Glory Holes (ням.). STUZ (3 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
- ↑ Glory Hole на YouTube
- ↑ Steel Panther - Gloryhole на YouTube
- ↑ Sigrid Neudecker: Sex in Wien. Historisches, Bars, SM, Straßenstrich, Swingerclub, Sexshop, Schwule, Lesben — Porträts aus der Wiener Szene und unzählige Adressen. 3., aktual. Aufl., Falter Verl., Wien 2004 (= Die kleinen Schlauen), S. 75 ff («Kabinensex») (ням.)
- ↑ Kurioses aus dem Ausland: Kabinensex in Wien (ням.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Green, Jonathon. Cassell’s Dictionary of Slang. London: Sterling Publishing. ISBN 0-304-36636-6.
- Humphreys, Laud. Tearoom Trade: Impersonal Sex in Public Places. Aldine Transaction. ISBN 978-0-202-30283-6. (online)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Glory Holes
- Glory holes, ці Гледзячы ў «тэлевізар»
- rotten.com: Gloryholes Архівавана 23 чэрвеня 2011. (англ.)