GPS
GPS (англ.: Global Positioning System — глабальная сістэма пазіцыянавання, чытаецца Джы Пі Эс) — спадарожнікавая сістэма навігацыі, якая забяспечвае вымярэнне адлегласці, часу і вызначае месцазнаходжанне. Дазваляе ў любым месцы Зямлі (не ўключаючы прыпалярныя вобласці), амаль пры любым надвор’і, а таксама ў касмічнай прасторы блізка ад планеты вызначыць месцазнаходжанне і хуткасць аб’ектаў. Сістэма распрацавана, рэалізавана і эксплуатуецца Міністэрствам абароны ЗША.
Асноўны прынцып выкарыстання сістэмы — вызначэнне месцазнаходжання шляхам вымярэння адлегласцяў да аб’екта ад пунктаў з вядомымі каардынатамі — спадарожнікаў. Адлегласць вылічаецца па часе затрымкі распаўсюджвання сігналу ад пасылкі яго спадарожнікам да прыёму антэнай GPS-прымальніка. Гэта значыць, для вызначэння трохмерных каардынат GPS-прымальніку трэба ведаць адлегласць да трох спадарожнікаў і час GPS сістэмы. Такім чынам, для вызначэння каардынат і вышыні прымача выкарыстоўваюцца сігналы як мінімум з чатырох[1] спадарожнікаў.
Прымяненне GPS
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на тое, што першапачаткова GPS было створана для ваенных мэтаў, такая сістэма спадарожнікавай навігацыі шырока выкарыстоўваецца па ўсім свеце і ў грамадзянскіх мэтах:
- геадэзія: з дапамогай GPS вызначаюцца дакладныя каардынаты кропак і межы зямельных участкаў;
- картаграфія: GPS выкарыстоўваецца ў грамадзянскай і ваеннай картаграфіі;
- рух: з прымяненнем GPS ажыццяўляецца як марскі, так і дарожны рух;
- спадарожнікавы маніторынг транспарту: з дапамогай GPS вядзецца маніторынг за становішчам, хуткасцю аўтамабіляў, кантроль за іх рухам, узроўнем паліва, бяспекай;
- сотавая сувязь;
- тэктоніка, тэктоніка пліт: з дапамогай GPS вядуцца назіранні рухаў і ваганняў пліт;
- актыўны адпачынак: ёсць розныя гульні, дзе ўжываецца GPS, напрыклад, геакэшынг і іншыя;
- геатэгінг: інфармацыя, напрыклад фатаграфіі, «прывязваюцца» да каардынат дзякуючы ўбудаваным або знешнім GPS-прыёмнікам;
- бяспека: выкарыстоўваецца сістэма «свой-чужы», ажыццяўляецца ідэнтыфікацыя асобы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- oDrive GPS-арыентаваная cістэма маніторынгу базавага метабалізму Архівавана 7 сакавіка 2018.
- Transit (першая спадарожнікавая навігацыйная сістэма, 1960-я-1996)
- Galileo (еўрапейская навігацыйная сістэма)
- ГЛОНАСС (расійская навігацыйная сістэма)
- Касмічная геадэзія
- Location-based service
- GPS-прымальнік
- GPS-навігатар
Зноскі
- ↑ Паколькі розніца паміж гадзіннікамі спадарожніка і прымальніка можа ўнесці ў рашэнне велізарную памылку, адзін з касмічных апаратаў выкарыстоўваецца як «базавы», з яго атрымліваюць час, астатнія выкарыстоўваюцца для вызначэння каардынат
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйныя дакументы і спецыфікацыі
- Тлумачэнні працы
- Глабальныя Навігацыйныя Спадарожнікавыя Сістэмы (GNSS). Як гэта працуе? Архівавана 30 снежня 2011., gps-club.ru
- Сумяшчальнасць з Gallileo і ГЛОНАСС
- Рознае
- GPS знутры: апісанне NMEA пратаколу Архівавана 4 красавіка 2014.
- Сістэма GPS - анімацыйная візуалізацыя Google Maps KMZ (выява метак KMZ для Google Earth)
- Першы беларускі вытворца сістэм GPS маніторынгу УП «Белтрансспутник»