Перайсці да зместу

Dell

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Dell, Inc.
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: DELL
Заснаванне 1984
Заснавальнікі Майкл Дэл
Краіна
Размяшчэнне  ЗША: Раунд Рок, Тэхас
Адрас
Ключавыя постаці Майкл Дэл
Галіна Вытворчасць камп’ютарнай тэхнікі
Прадукцыя Персанальныя і планшэтныя камп’ютары, ноўтбукі, сеткавае абсталяванне
Абарот $61,5 млрд (2011 год)
Аперацыйны прыбытак
  • 5,77 млрд $ (2022)[1]
Чысты прыбытак $2,6 млрд (2011 год)
Капіталізацыя
  • 57 млрд $ (студзень 2021)
Колькасць супрацоўнікаў 100 тыс.
Дэвіз The Power To Do More
Матчына кампанія Dell Technologies[d]
Даччыныя кампаніі Alienware[d], SonicWall[d], Force10[d] і Dell EMC[d]
Сайт www.dell.ru (руск.)

Dell — амерыканская карпарацыя, адна з найбуйнейшых кампаній у вобласці вытворчасці камп’ютараў. Штаб-кватэра знаходзіцца ў горадзе Раунд-Рок (Тэхас, ЗША).

Заснавальнік, старшыня савету дырэктароў і галоўны кіруючы кампаніі — Майкл Дэл.

Майкл Дэл — заснавальнік кампаніі

Заснована Майклам Дэлам у 1984 годзе ў горадзе Осцін (Тэхас) як PC Limited, з 1988 — Dell Computer, пасля 2003 — Dell, Inc.

У 1987 годзе выйшла на рынак Еўропы, у 1994 — на рынак Азіяцка-Тыхаакіянскага рэгіёна. У 2005 годзе Fortune назваў Dell «кампаніяй, якая вызывае найбольшае захапленне ў ЗША».

Dell распрацоўвае, вытварае, прадае і абслугоўвае шырокі набор мадэлей персанальных камп’ютараў, ноўтбукаў, сервераў, прыстасаванняў захавання даных, сеткавага абсталявання і іншага апаратнага забеспячэння.

51% даходу кампаніі ў 2008 годзе атрымана на амерыканскім рынку.

«Мая кампанія — гэта відавочны доказ таго, што можна ўбачыць і здабыць прыбытак з такіх магчымасцей, якія вашыя канкурэнты проста адмаўляюцца бачыць, улічваючы іх неажыццявімымі. Каб думаць не так, як усе, зусім не абавязкова быць гэніем, празорцам ці нават дыпламаваным спецыялістам. Усё, што патрабуецца, гэта мара, а яшчэ жорсткая структура, якая будзе служыць рукамі для ажыццяўлення гэтай мары»

Майкл Дэл

Пачатковы капітал бізнесу Майкла Дэла склаў $1000.

Асноўная бізнес-стратэгія кампаніі — у «асаблівай мадэлі непасрэдных продажаў». Тавар рэалізуецца непасрэдна пакупніку, мінуя пасрэднікаў. На пачатковым этапе прадукцыя прасоўваецца з выкарыстаннем каталогаў і ўсялякіх спосабаў рэкламы, заказы прымаюцца па телефоне. Упершыню ў галіне ўведзена ідэя продажу праз Інтэрнэт.

Пры арганізацыі бізнесу Дэл прытрымліваецца трох прынцыпаў:

  1. «Ніколі не прадавай праз пасрэднікаў»
  2. «Забудзь на складскія запасы»
  3. «Кліенту — максімум павагі»

Зноскі