Debian
Debian | |
---|---|
Распрацоўшчык | праект Debian |
Сямейства АС | Unix-падобная (GNU/Linux, GNU/Hurd, BSD) |
Заснавана на | GNU[d], ядро Linux[d] і GNU/Linux[d] |
Першы выпуск | 16 жніўня 1993 |
Апошняя версія | 8.5, кодавае імя — Jessie — 8 лютага 2014 |
Падтрымлівае мовы | больш 73 моў, у тым ліку беларуская |
Падтрымлівае платформы | x86_64[d][1], ARM[d][2], MIPS[d][3], IBM S/390[d][4], ppc64[d][4], AArch64[d][4] і x86[4] |
Тып ядра | маналітнае (Linux, FreeBSD, NetBSD), мікра- (Hurd) |
Інтэрфейс | GNOME, KDE, Xfce і LXDE |
Ліцэнзія | GNU GPL і іншыя[5] |
Стан | актуальны |
Рэпазітар зыходнага коду | salsa.debian.org/public |
Вэб-сайт | debian.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Debian — аперацыйная сістэма, якая складаецца з свабоднага ПЗ з адкрытым зыходным кодам.
У цяперашні час Debian GNU/Linux — найбольш папулярны дыстрыбутыў. Таксама існуюць праекты па выкарыстанні іншых ядраў: Debian GNU/Hurd, Debian GNU/kNetBSD і Debian GNU/kFreeBSD.
Debian мае найвялікшае сярод іншых дыстрыбутываў сховішча пакетаў — гатовых да выкарыстання праграм, калі нават не па іх колькасці, то па колькасці архітэктур, што падтрымліваюцца: пачынаючы з ARM, якая выкарыстоўваецца ва ўбудавальных прыладах, найболей папулярных x86, x64 і PowerPC і заканчваючы IBM S/390, якая выкарыстоўваецца ў мэйнфрэймах.
Сховішча падзелена на тры галіны:
- стабільную (stable), яна змяшчае пакеты, якія ўвайшлі ў апошні афіцыйны дыстрыбутыў (абнаўленне пакетаў у ім адбываецца толькі для прадухілення ўразлівасцяў);
- тэставую (testing), з якой будзе фарміравацца наступны стабільны дыстрыбутыў;
- нестабільную (unstable), у якой пакеты рыхтуюцца да змяшчэння ў тэставую галіну.
Існуе таксама галіна, якую завуць эксперыментальнай (experimental); у яе змяшчаюцца пакеты, якія пераносяць асабліва вялікія змены. Для працы са сховішчам распрацаваны розныя сродкі, самае папулярнае з якіх — APT.
Debian стаў асновай цэлага шэрагу дыстрыбутываў (больш за 100). Самыя вядомыя з іх — Adamantix, Bioknoppix, Dreamlinux, Clusterix, Gnoppix, Knoppix, Ubuntu, Libranet, Linspire, MEPIS і Xandros Desktop OS.
Стабільныя версіі аперацыйнай сістэмы Debian завуцца імёнамі персанажаў мультфільма «Toy Story». Сама назва «Debian» складзена з імёнаў заснавальніка праекту Яна Мёрдака (Ian Murdock) і яго сяброўкі (пасля — жонкі, цяпер — былой) Дебры (Debra).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне Debian было распачата ў жніўні 1993 года Янам Мёрдакам. Ён кіраваўся жаданнем стварыць дыстрыбутыў, які будзе, з аднаго боку, адкрытым і вольным у духу Linux і GNU, і адначасова выключна дбайным і добрасумленным. Спачатку над праектам працавала невялікая згуртаваная група хакераў свету вольнага П3, якая паступова разрасталася, стаўшы вялікай арганізаванай супольнасцю распрацоўшчыкаў і карыстальнікаў.
Версія | Кодавая назва | Колькасць даступных архітэктур | Колькасць пакетаў | Дата выхаду | Сканчэння тэрміну падтрымкі | |
---|---|---|---|---|---|---|
Арыгінальная | На беларускай | |||||
0.93R6 | 1 | 26 кастрычніка 1995 года | ||||
1.1 | Buzz | Баз | 1 | 474 | 17 чэрвеня 1996 года | 1996 год |
1.2 | Rex | Рэкс | 1 | 848 | 12 снежня 1996 года | 1996 год |
1.3 | Bo | Бо | 1 | 974 | 5 чэрвеня 1997 года | 1997 год |
2.0 | Hamm | Хэм | 2 | ≈ 1500 | 24 ліпеня 1998 года | 1998 год |
2.1 | Slink | Слінк | 4 | ≈ 2250 | 9 сакавіка 1999 года | снежань 2000 года |
2.2 | Potato | Патэйта (Бульба) | 6 | ≈ 3900 | 15 жніўня 2000 года | красавік 2003 года |
3.0 | Woody | Вудзі | 11 | ≈ 8500 | 19 ліпеня 2002 года | август 2006 года |
3.1 | Sarge | Сарж | 11 | ≈ 15400 | 6 чэрвеня 2005 года | красавік 2008 года |
4.0 | Etch | Этч | 11 | ≈ 18000 | 8 красавіка 2007 года | люты 2010 года |
5.0 | Lenny | Лені | 12[6] | ≈ 23000[6] | 14 февраля 2009 года | люты 2012 года[7] |
6.0 | Squeeze[8] | Скуіз | 9+2[A] | ≈ 29000 | 6 лютага 2011 года[9] | люты 2016 года |
7.0 | Wheezy[10] | Ўізі | 11+2[B] | ≈ 37000[11] | 4 мая 2013 года[12] | 31 мая 2018 |
8.0 | Jessie[13] | Джэсі | 10 | ≈ 43000 | 25–26 красавіка 2015 | 30 чэрвеня 2020 |
9.0 | Stretch | Стрэтч | 10 | ≈ 51000 | 17 чэрвеня 2017 | 30 чэрвеня 2022 |
10 | Buster | Бастэр | 10 | ≈ 59000 | 6 ліпеня 2019 | 30 чэрвеня 2024 |
11 | Bullseye | Булзай | 9 | 59551 | 14 жніўня 2021 | чэрвень 2026 |
12 | Bookworm | Букворм | 9 | 64419 | 10 чэрвеня 2023 | чэрвень 2028 |
13 | Trixie | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней |
14 | Forky | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней | будзе абвешчана пазней |
Умоўныя абазначэнні: | |||
---|---|---|---|
запланавана / у распрацоўцы | бягучая версія | падтрымліваецца | не падтрымліваецца |
Стадыі распрацоўкі
[правіць | правіць зыходнік]Пакеты праграмнага забеспячэння, якія знаходзяцца ў распрацоўцы, першапачаткова пападаюць у дыстрыбутыў праекту пад назвай unstable (таксама вядомы як sid), або ў рэпазітарыі experimental. Версіі П3 у unstable дастаткова стабільныя для ўжывання, па меркаванні іх распрацоўшчыкаў, але яны ўжо маюць спецыфічныя змены, занесеныя ў рамках праекту Debian, у тым ліку інфармацыю для стварэння пакета дыстрыбутыва. Гэтыя змены могуць быць новымі і не тэставанымі. ПЗ, не гатовае да выпуску, звычайна змяшчаецца ў experimental.
Пасля таго, як версія П3 прабудзе ў unstable некаторы час (у залежнасці ад колькасці змен), пакет аўтаматычна пераходзіць у дыстрыбутыў testing. Пераход адбываецца, толькі калі пакет не змяшчае крытычных багаў і ўсе астатнія патрэбныя пакеты задавальняюць умовам пераходу ў testing.
Паколькі абнаўленні пакетаў Debian паміж афіцыйнымі рэлізамі не ўключаюць у сябе новую функцыянальнасць, некаторыя распрацоўшчыкі выкарыстоўваюць пакеты з unstable і experimental для новых версій сваіх прадуктаў. Аднак гэтыя дыстрыбутывы тэстуюцца не так дбайна, як stable, і могуць не атрымліваць своечасова важныя выпраўленні бяспекі. Часам няўважлівае абнаўленне (пакеты з unstable) можа сур’ёзна парушыць працу П3.
Пасля таго, як пакеты ў testing даспелі, і мэты, пастаўленыя перад наступным рэлізам, дасягнутыя, testing становіцца наступнай стабільнай версіяй.
Дыстрыбутывы, заснаваныя на Debian
[правіць | правіць зыходнік]Debian і вытворныя ад яго дыстрыбутывы (больш за 100) выкарыстоўваюць фармат пакетаў .deb і менеджар пакетаў dpkg.
Галіна распрацоўкі | Дыстрыбутыў |
---|---|
Stable | MEPIS, Kanotix, CrunchBang Linux, Floppix, DoudouLinux |
Testing | Ubuntu LTS[14], MEPIS, antiX Архівавана 6 сакавіка 2015., Parsix, Linux Mint (Debian edition) |
Unstable | Ubuntu,aptosid, Semplice Linux |
Невядома | Damn Small Linux, Xandros, Knoppix, BackTrack ён жа KaliLinux, Linspire, LinEx, Vyatta і іншыя[15] |
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.debian.org/ports/amd64/ Праверана 22 жніўня 2016.
- ↑ Ports Праверана 30 чэрвеня 2019.
- ↑ https://www.debian.org/ports/mips/ Праверана 22 жніўня 2016.
- ↑ а б в г https://www.debian.org/ports/index.en.html
- ↑ Общественный договор Debian(недаступная спасылка). Software in the Public Interest, Inc. (26 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2011. Праверана 4 студзеня 2009.
- ↑ а б Debian GNU/Linux 5.0 released . Debian (14 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 15 лютага 2009.
- ↑ Security Support for Debian GNU/Linux 5.0 terminated on February 6th
- ↑ Claes, Luk (2008-09-01). "Release Update: freeze guidelines, testing, BSP, rc bug fixes". debian-devel-announce (Mailing list). Праверана 2008-10-31.
- ↑ Debian 6.0 "Squeeze" released (англ.)
- ↑ McGovern, Neil (2010-09-03). "Release Update: freeze guidelines, transitions, BSP, rc bug fixes". debian-devel-announce (Mailing list). Праверана 2010-09-03.
- ↑ Что нового в Debian 7.0 (англ.)(недаступная спасылка). Debian website. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2013. Праверана 3 мая 2013.
- ↑ * FINAL release update (англ.)(недаступная спасылка). debian.org. Архівавана з першакрыніцы 30 красавіка 2013. Праверана 20 красавіка 2013.
- Bit from the Release Team (англ.). debian.org. Праверана 5 мая 2013.
- ↑ Barratt, Adam (2012-07-27). "Bits from the nippy Release Team". debian-devel-announce (Mailing list). Праверана 2012-07-28.
- ↑ LTS - Ubuntu Wiki . Wiki.ubuntu.com (2 сакавіка 2012). Праверана 26 красавіка 2012.
- ↑ The Debian GNU/Linux FAQ: Choosing a Debian distribution(недаступная спасылка). Debian. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2019. Праверана 12 мая 2008.