Computer Space
Computer Space | |
---|---|
| |
Распрацоўшчык | Nutting Associates[d][1] |
Выдавец | Nutting Associates[d][1] |
Дата выпуску | лістапад 1971[1] |
Жанры | shoot 'em up[d][2] і combat flight simulator game[d][2] |
Стваральнікі | |
Геймдызайнеры | Nolan Bushnell[d] і Ted Dabney[d][1] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформа | аркадны аўтамат |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкая гульня[1] і шматкарыстальніцкая гульня[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Computer Space» — камп’ютарная гульня ў жанры касмічнай стралялкі для аркадных аўтаматаў, выпушчаная кампаніяй «Nutting Associates» у 1971 году. Яе аўтарамі былі Нолан Бушнэл і Тэд Дабні.
«Computer Space» уяўляла сабой свайго роду развіццё ідэй гульні Стыва Расэла «Spacewar!», якая выйшла некалькі раней: два гульца кіравалі невялікімі касмічнымі караблямі, а мэтай было збіць карабель суперніка. Той, хто за 99 секунд збіваў ворага большую колькасць разоў, станавіўся пераможцам. Гульня была складаная з пункту гледжання кіравання, паколькі патрабавала задзейнічання дзвюх клавіш кручэння, а таксама клавіш для паскарэння, стрэлу і гіперскачку.
Ален Бушнэл выступіў з ідэяй стварэння «Computer Space» праз некалькі гадоў пасля свайго знаёмства са «Spacewar!». Сваю ідэю творчай перапрацоўкі гульні Расэла, якая ўжо лічылася да таго часу класічнай, ён у 1971 годзе прадставіў Білу Натынгу, заснавальніку «Nutting Associates». Натынг, які меў досвед у вытворчасці аркадных аўтаматаў, вырашыў выпусціць гульнявыя аўтаматы з гульнёй і ўвесці яе ў камерцыйнае абарачэнне. Аркадныя машыны з «Computer Space» вылучаліся сваёй яркай металічнай фактурай і 13-цалевым экранам.
Нягледзячы на інавацыйнасць праекту «Computer Space» для свайго часу, для сваіх стваральнікаў ён стаў фінансавым правалам. Гэта было звязана з тым, што большасць машын з гульнёй былі прададзены ў бары, наведвальнікі якіх не маглі справіцца са складанай сістэмай кіравання. Аднак ключавым момантам для развіцця электронных гульняў было тое, што «Computer Space» стала першай відэагульнёй з гукам і першай гульнёй для аркадных машын, прызначанай для камерцыйнага выкарыстання. Яна хутка стала часткай масавай культуры, з’явіўшыся, у прыватнасці, у сюжэтах некалькіх фільмаў.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е https://www.arcade-museum.com/game_detail.php?game_id=7381 Праверана 29 ліпеня 2018.
- ↑ а б https://www.technologizer.com/2011/12/11/computer-space-and-the-dawn-of-the-arcade-video-game/ Праверана 29 ліпеня 2018.