Перайсці да зместу

Betty (песня Тэйлар Свіфт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Betty»
Вокладка сінгла «Betty» (P175, 2020)
Сінгл выканаўцы Тэйлар Свіфт
з альбома Folklore
Выпушчаны 17 жніўня 2020
Мова англійская
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Жанр кантры, фолк-рок
Працягласць 4:54
Лэйбл Republic
Прадзюсар Ааран Дэснер, Джэк Антонаф
Аўтар песні Тэйлар Свіфт, Уільям Баўэры
Месцы ў чартах
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў
«Exile»
(2020)
«Betty»
(2020)

«Betty» (бел. «Бэці») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе восьмага студыйнага альбома «Folklore»[1]. 17 жніўня 2020 года яна была адпраўленая на кантры-радыё як трэці сінгл у падтрымку пласцінкі. Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Уільямам Баўэрам. Прадзюсарамі трэка выступілі Ааран Дэснер і Джэк Антонаф.

Апавяданне ў «Betty» вядзецца ад імя выдуманага персанажа, якога завуць Джэймс. Лірычна гэты трэк звязаны с песнямі «Cardigan» і «August». Кампазіцыя адрозніваецца кантры-гучаннем, якое было ўласціва для першых альбомаў Свіфт, і спалучае элементы фолк-рока, якія суправаджаюцца губной гармонікай.

Песня атрымала прызнанне крытыкаў і ўмераны камерцыйны поспех[2]. Сінгл дасягнуў 42 месца ў галоўным амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 і 6 — у кантры-чарце.

«Betty» — гэта адзін з трох трэкаў альбома «Folklore», якія апісваюць адзін і той жа любоўны трохкутнік, але з трох розных пунктаў гледжання і ў розныя перыяды (два іншых — «Cardigan» і «August»). «Betty »— гэта аповед пра юнацкія адносіны, які вядзецца ад імя падлетка Джэймса, які здрадзіў сваёй каханай Бэці. З яго слоў становіцца зразумела, што ў яго быў летні раман з дзяўчынай, якая расказвае сваю гісторыю на трэке «August». Джэймс прыходзіць на вечарыну ў гонар дня нараджэння Бэцці і просіць прабачэньня за свае мінулыя памылкі, але не цалкам прызнае іх, спасылаючыся на свой страх перад будучыняй. Песня спалучае стылі фолк-рок і кантры, суправаджаецца гучаннем губной гармонікі[3][4][5][6].

Песня была напісана Тэйлар Свіфт і Уільямам Баўэры, а ў якасці прадзюсараў выступілі Ааран Дэснер і Джэк Антонаф.

Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:

" У сутнасці, ён страціў каханне ўсяго свайго жыцця і не разумее, як яго вярнуць. Я думаю, кожны з нас аказваецца ў сітуацыі, калі мы вучымся па-сапраўднаму шчыра прасіць прабачэння ў першы раз. Усе здзяйсняюць памылкі і часам моцна каго-небудзь падводзяць, і гэтую песню я напісала ад асобы сямнаццацігадовага хлопчыка. Я заўсёды любіла гэта ў музыцы: ты можаш як бы праслізнуць у галаву розных асоб і спяваць ад імя іншых людзей, як я і зрабіла. Я назвала ўсіх персанажаў гэтай гісторыі ў гонар дзяцей маіх сяброў і спадзяюся, што вам спадабаецца. "

Песня напісана ў танальнасці сі-мажор і мае павольны тэмп роўны 96 ударам у хвіліну. Вакальны дыяпазон Свіфт ў песні распасціраецца ад G3 да G4

Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», і ў яго трэклісце значылася «Betty». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам лірык-відэа[7]. 17 жніўня 2020 года трэк адправілі на кантры-радыё ў якасці трэцяга сінгла з «Folklore».

Камерцыйны поспех

[правіць | правіць зыходнік]

Песня дэбютавала на 6 і 60 месцах у хіт-парадах Hot Country Songs і Country Airplay, адпаведна[8]. Яна стала для Свіфт 22 хітом у топ-10 нацыянальнага амерыканскага кантры-чарта і яе першым з'яўленнем у гэтым рэйтынге з 2018 года. У асноўным хіт-парадзе Billboard Hot 100 «Betty» дэбютавала на 42 месцы[9]. Таксама трэк трапіў у асноўныя чарты Аўстраліі і Канады.

Канцэртныя выкананні

[правіць | правіць зыходнік]

Першае жывое выкананне песні «Betty» адбылося на 55-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод Акадэміі кантры-музыкі ў канцэртнай зале Grand Ole Opry House 16 верасня 2020 года, што стала першым выступам Свіфт на гэтым шоў за апошнія сем гадоў[10][11][12]. Тэйлар, седзячы перад яркім святлом, выканала песню на акустычнай гітары. Спявачка была апранутая ў бардовую вадалазку з бліскаўкамі і штаны колеру хакі ад Стэлы Макартні. Яна сама зрабіла сабе прычоску і макіяж для стварэння неабходнага вобраза[13]. Запіс гэтага выступлення пазней стаў даступным для праслухоўвання і запампоўкі на розных пляцоўках.

Удзельнікі запісу

[правіць | правіць зыходнік]
  • Тэйлар Свіфт — вакал, аўтар;
  • Уільямам Баўэрам — аўтар;
  • Ааран Дэснер — прадзюсар, гуказапіс;
  • Джэк Антонаф — прадзюсар, гуказапіс;
  • Лаура Сіск — гуказапіс;
  • Джонатан Лоў — гуказапіс, міксаванне;
  • Рэндзі Мерыл — звядзенне;
  • Эван Сміт — саксафон;
  • Сербан Генья — міксаванне;
  • Джош Каўфман — гуказапіс, гармоніка, гітары.

Штотыднёвыя чарты

[правіць | правіць зыходнік]
Чарт (2020) Вышэйшая

пазіцыя

Сцяг Аўстраліі ARIA 22
Сцяг Канады Canadian Hot 100 32
Сцяг Партугаліі AFP 150
Сцяг Шатландыі Official Charts Company 58
Сцяг Вялікабрытаніі UK Singles Downloads Chart 99
Сцяг ЗША Billboard Hot 100 42
Сцяг ЗША Billboard Hot Country Songs 6
Сцяг ЗША Billboard Country Airplay 33
Сцяг ЗША Rolling Stone Top 100 19

Зноскі

  1. Reilly, Nick (2020-07-23). "Taylor Swift to release surprise eighth album 'Folklore' tonight". NME. Праверана 2020-07-23.
  2. Janson’s Work Is ‘Done’ With Country Airplay Coronation; Swift, Shelton & Stefani Debut In Hot Country Songs Top 10(недаступная спасылка). Billboard (3 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020. Праверана 4 жніўня 2020.
  3. Kaplan, Ilana. Taylor Swift Is At Her Most Emotionally Raw On Surprise New Album ‘Folklore’ (англ.). British Vogue (24 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2020. Праверана 27 ліпеня 2020.
  4. Carsom, Sarah. Taylor Swift, Folklore, review: a dazzling, timeless surprise album. i (24 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020. Праверана 24 ліпеня 2020.
  5. Antar, Adam. Folklore: a review and analysis of Taylor Swift’s new surprise eighth album (англ.). Medium (24 ліпеня 2020). Праверана 27 ліпеня 2020.
  6. Sheffield, Rob. Taylor Swift Leaves Her Comfort Zones Behind on the Head-Spinning, Heartbreaking 'Folklore'. Rolling Stone (24 ліпеня 2020). Праверана 24 ліпеня 2020.
  7. Reilly, Nick (2020-07-23). "Taylor Swift to release surprise eighth album 'Folklore' tonight". NME. Праверана 2020-07-23.
  8. Janson’s Work Is ‘Done’ With Country Airplay Coronation; Swift, Shelton & Stefani Debut In Hot Country Songs Top 10(недаступная спасылка). Billboard (3 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020. Праверана 4 жніўня 2020.
  9. Taylor Swift Charts 16 Songs From 'Folklore' on Billboard Hot 100. Billboard (3 жніўня 2020). Праверана 4 жніўня 2020.
  10.  Betty (Live from the 2020 Academy of Country Music Awards) (англ.)
  11. Willman, Chris. Taylor Swift Will Sing ‘Betty’ on ACM Awards, Her First Performance on a Country Show in Seven Years (англ.). Variety (13 верасня 2020). Праверана September 13, 2020.
  12. Willman, Chris. Taylor Swift Sings Solo Acoustic 'Betty' on ACM Awards (Watch) (англ.). Variety (17 верасня 2020). Праверана September 17, 2020.
  13. Shaffer, Claire. Watch Taylor Swift Perform 'Betty' for the First Time at the 2020 ACM Awards (англ.). Rolling Stone (17 верасня 2020). Праверана September 17, 2020.