Перайсці да зместу

Amazon.com

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Amazon.com, Inc.
Тып карпарацыя[d] і публічная кампанія
Лістынг на біржы NASDAQ: AMZN
Заснаванне 1995
Заснавальнікі Джэф Безас
Краіна
Размяшчэнне  ЗША: Сіэтл (штат Вашынгтон)
Адрас
Ключавыя постаці Джэф Безас (галоўны выканаўчы дырэктар), Рык Дэлзел (CIO)
Галіна рознічны гандаль, хостынг, вэб-служба[d] і электронная камерцыя[d]
Прадукцыя Amazon Echo[d], Amazon Prime[d], Prime Video[d], ComiXology[d], Amazon Web Services[d], Alexa Internet, Amazon Appstore[d], Amazon Kindle, Amazon S3[d], Internet Movie Database, Shopbop[d] і Amazon.com[d]
Уласны капітал
  • 138 млрд $ (31 снежня 2021)[2]
Абарот $513,98 млрд (2022 год)
Аперацыйны прыбытак
  • 36,9 млрд $ (2023)[3]
Чысты прыбытак $−2,72 млрд (2022 год)
Актывы
  • 421 млрд $ (31 снежня 2021)[2]
Капіталізацыя
  • 1,55 млрд $ (18 лютага 2022)[4]
Колькасць супрацоўнікаў 798,000 (2019)
Дэвіз …and you’re done (... і ўсё гатова)
Даччыныя кампаніі A9.com[d], Amazon Web Services[d][1], Alexa Internet, Zappos[d], IMDb.com, Inc.[d][5], Twitch Interactive[d], Amazon Books[d], Amazon Games[d], Amazon Lab126[d], Amazon Publishing[d], Amazon Robotics[d], Amazon MGM Studios[d], Audible[d], Body Labs[d], Book Depository[d], Box Office Mojo, Digital Photography Review[d], Goodreads[d], Graphiq[d], Ring[d], Whole Foods Market[d], Woot[d], Diapers.com[d], Prime Video[d], Sqrrl[d], Double Helix Games[d], Amazon Logistics[d], Amazon Air[d], Amazon Logistic Prague[d], Amazon Europe Core[d], Amazon Czech Republic Services[d], Amazon University Esports[d], Amazon Prime Air[d], Souq.com[d], Amazon Technologies[d][1] і MGM Holdings[d]
Сайт www.amazon.com

Amazon.com, Inc. (прамаўляецца Амазон ком інкарпарэйтэд) — амерыканская транснацыянальная кампанія, якая спецыялізуецца на электроннай камерцыі, воблачных вылічэннях, інтэрнэт-рэкламе, лічбавай трансляцыі і штучным інтэлекце. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў Сіэтле.

Amazon — гэта адзін з першых інтэрнэт-сэрвісаў, арыентаваных на продаж тавараў масавага попыту. Першапачаткова гэта была кніжная інтэрнэт-крама, але пазней Amazon перайшоў да продажу мноства катэгорый тавараў, і гэтая стратэгія прынесла яму мянушку Крама ўсяго. Amazon мае некалькі даччыных кампаній з рознымі напрамкамі бізнесу, сярод іх Amazon Web Services з паслугамі воблачных вылічэнняў, Ring, якая распрацоўвае разумныя дзвярныя званкі, і Twitch з паслугай прамой трансляцыі камп’ютарных гульняў.

Станам на 2023 год кампанія прадстаўляе найбуйнейшыя ў свеце сэрвісы інтэрнэт-гандлю, воблачных вылічэнняў[6] і прамой трансляцыі. Amazon з’яўляецца найбуйнейшай у свеце інтэрнэт-кампаніяй па даходах і долі рынку,[7][8] другім па велічыні прыватным працадаўцам у Злучаных Штатах і адной з самых каштоўных кампаній у свеце.[9]

Amazon распаўсюджвае разнастайны кантэнт праз свае даччыныя кампаніі Amazon Prime Video, Amazon Music, Twitch і Audible. Таксама публікуе кнігі праз выдавецтва Amazon Publishing, стварае фільмы і тэлевізійны кантэнт праз Amazon Studios і з’яўляецца ўладальнікам кіна- і тэлестудыі Metro-Goldwyn-Mayer з сакавіка 2022 г. Amazon таксама вырабляе спажывецкую электроніку, а менавіта электронныя кнігі Kindle, разумныя калонкі Echo, планшэты і тэлевізары Fire.

Amazon.com быў створаны ў 1994 годзе амерыканскім прадпрымальнікам Джэфам Безасам, у 1995 годзе магазін пачаў анлайнавы гандаль кнігамі. У чэрвені 1998 года магазін пачынае прадаваць музычныя запісы, а ў лістападзе таго ж года — відэапрадукцыю.

У 2015 годзе рынкавая капіталізацыя Amazon перавысіла капіталізацыю Walmart у рознічным гандлі ў Злучаных Штатах[10].

У 2018 годзе яго двухдзённы сэрвіс дастаўкі Amazon Prime перасягнуў 100 мільёнаў абанентаў па ўсім свеце[11].

Даччыныя кампаніі

[правіць | правіць зыходнік]

Amazon валодае больш чым 40 даччынымі кампаніямі, у тым ліку Amazon Web Services, Amazon Music, Amazon Prime Video, Audible, Diapers.com, Goodreads, IMDb, Kuiper Systems, Ring, Twitch, Zappos і Zoox.[12]

Кампанія Amazon Web Services (AWS) прадастаўляе платформы воблачных вылічэнняў прыватным асобам, кампаніям і ўрадам з аплатай па меры выкарыстання. Станам на 4 квартал 2021 года AWS займала 33 % рынку воблачнай інфраструктуры, яе канкурэнты Microsoft Azure і Google Cloud мелі 21 % і 10 % адпаведна.[13]

Кампанія Ring вядомая сваімі разумнымі дзвярнымі званкамі з падлучэннем да Wi-Fi, аднак таксама вырабляе іншыя прылады, напрыклад камеры бяспекі. У 2018 годзе Amazon купіў Ring за 1 мільярд долараў.[14]

Twich — гэта амерыканскі сэрвіс прамой трансляцыі відэа, які засяроджваецца на прамой трансляцыі відэагульняў і спаборніцтваў па кіберспорце. Станам на кастрычнік 2013 года на сайце было 45 мільёнаў унікальных гледачоў.[15] Twitch быў набыты Amazon у жніўні 2014 года за 970 мільёнаў долараў.[16] У 2015 годзе ў Twitch было больш за 100 мільёнаў гледачоў у месяц.[17]

Зноскі

  1. а б в г Amazon.com, Inc. Annual Report 2016 — 2017.
  2. а б Amazon.com, Inc. Annual Report 2021 SEC 10-K
  3. Form 10-K — 2024.
  4. Forbes Amazon (AMZN) Stock Key Data
  5. http://www.imdb.com/pressroom/ Праверана 27 снежня 2017.
  6. Microsoft Cloud Revenues Leap; Amazon is Still Way Out in Front (англ.). srgresearch.com. Reno, Nevada: Synergy Research Group.
  7. Jopson, Barney. Amazon urges California referendum on online tax (англ.). Financial Times (12 ліпеня 2011). Праверана 09-04-2023.
  8. https://fortune.com/global500/search/
  9. https://www.cnbc.com/2016/09/23/amazon-climbs-into-list-of-top-five-largest-us-stocks-by-market-cap.html
  10. https://www.nytimes.com/2015/08/18/technology/amazon-bezos-workplace-management-practices.html
  11. https://www.cnbc.com/2018/04/18/amazon-ceo-jeff-bezos-2018-shareholder-letter.html
  12. Amazon Jobs – Work for a Subsidiary (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы August 1, 2014. Праверана October 27, 2014.
  13. Panettieri, Joe. Cloud Market Share 2020: Amazon AWS, Microsoft Azure, Google, IBM (англ.). ChannelE2E (3 жніўня 2020). Праверана October 12, 2020.
  14. Montag, Ali. Amazon buys Ring, a former 'Shark Tank' reject (англ.). CNBC (27 лютага 2018). Праверана February 20, 2019.
  15. Ewalt, David M. (December 2, 2013). "The ESPN of Videogames". Forbes(англ.). Архівавана з арыгінала August 3, 2017. Праверана September 17, 2017.
  16. Welch, Chris. Amazon, not Google, is buying Twitch for $970 million (англ.). The Verge (25 жніўня 2014). Праверана August 8, 2017.
  17. Sarah Needleman. Twitch's Viewers Reach 100 Million a Month (англ.)(недаступная спасылка). The Wall Street Journal (29 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы August 9, 2017. Праверана August 4, 2017.
  • Robert Spector. amazon.com--Get Big Fast: Inside the Revolutionary Business Model That Changed the World. — Harper Collins Publishers, 2001. — ISBN 0-06-662041-4.
  • Mike Daisey. 21 Dog Years. — Free Press, 2002. — ISBN 0-7432-2580-5.
  • Mara Friedman. Amazon.com for Dummies. — Wiley Publishing, 2004. — ISBN 0-7645-5840-4.
  • James Marcus. Amazonia: Five Years at the Epicenter of the Dot.Com Juggernaut. — W.W. Norton, 2004. — ISBN 1-56584-870-5.