Перайсці да зместу

Air Koryo

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Air Koryo
ІАТА
JS
Пазыўны
AIR KORYO
Дата заснавання 1955
Хабы Міжнародны аэрапорт Сунан
Памер флота 11
Кірункі 4
Штаб-кватэра Пхеньян, КНДР
Кіраўніцтва Кан Кі Соп
Сайт: http://www.airkoryo.com.kp/

Air Koryo (кар. 고려항공, 高麗航空, раней Chosŏn Minhang, кар.: 조선민항) — дзяржаўная нацыянальная авіякампанія КНДР, размешчаная ў Пхеньяне. Абслугоўвае міжнародныя, унутраныя і чартэрныя рэйсы.

Галоўны офіс размешчаны ў Міжнародным аэрапорце Сунан. Мае аддзяленні ў Пекіне, Шэньяне, Макаа, Бангкоку, Таронта, Берліне, Мехіка, Маскве, Уладзівастоку.

Іл-76, Іл-62, Ту-204, Ту-154, Ту-134 Air Koryo у міжнародным аэрапорце Сунан, верасень 2008 г.
Ан-148 авіякампаніі Air Koryo на рулёжнай дарожцы Кіеўскага аэрадрома Святошына.
Першы самалёт Ан-148 авіякампаніі ў ангары аэрадрома Святошына.

Авіякампанія была заснавана ў 1955 годзе і пачала аперацыйную дзейнасць 21 верасня 1956 года пад назвай Chosonminhang Korean Airways. Спачатку авіяпарк складаўся з Лі-2, Ан-2 і Іл-12. Іл-14 і Іл-18 былі дададзеныя ў 1960-х гадах.

У 1975 годзе ў склад флоту ўвайшлі Ту-154 для маршрутаў з Пхеньяна ў Прагу, Усходні Берлін, Маскву. Флот Ту-154 быў павялічаны ў пачатку 1980-х. Разам з Ту-154 былі пастаўлены Ту-134 і Ан-24 для ўнутраных рэйсаў. Іл-62, пастаўлены для Chosonminhang Korean Airways у 1982 годзе, дазваляў выконваць прамыя рэйсы з Пхеньяна ў Маскву, Сафію, Бялград.

Распад СССР і заняпад сацыялізму ў Еўропе прывёў да скарачэння міжнародных рэйсаў. У 1993 годзе Chosonminhang Korean Airways была перайменавана ў Air Koryo. Акрамя таго, у 1993 годзе Air Koryo замовіў 3 Іл-76 для грузавых рэйсаў у Кітай і Расію. Air Koryo набыла адзін Ту-204-300 у 2007 годзе і адзін Ту-204-100В у 2010 годзе для замены састарэлага парку[1]. На цяперашні момант з усяго флоту Air Koryo толькі двум Ту-204 дазволена дзейнасць на тэрыторыі Еўрапейскага Саюза. Астатні флот уваходзіць у спіс забароненых да палётаў над тэрыторыяй ЕС[2].

У жніўні 2012 года Air Koryo запусціла сістэму браніравання квіткоў праз інтэрнэт[3].

У лютым 2013 года ўкраінскае ДП «Антонаў» паставіла ў Карэю адзін рэгіянальны самалёт Ан-148-100В[4][5]. 19 сакавіка 2015 года прыбыў другі борт (P-672) Ан-148.

У снежні 2014 года Air Koryo эксплуатавала наступныя самалёты[6][7]:

Флот Air Koryo
Самалёт У эксплуатацыі Замоўлена Пасажыраўмяшчальнасць Заўвагі
C Y Разам
Ан-148-100В 2 1 8 62 70
Ан-24Б/Ан-24РВ 5 50 50
Іл-18Д 1 Н/Д Н/Д Н/Д
Іл-76ТД 3 50 т груза
Іл-62М 4 16 164 180 Два выкарыстоўваюцца Урадам КНДР[8].
Ту-134Б-3 2 Н/Д Н/Д Н/Д
Ту-154Б/Б-2 2 16 136 152
Ту-204-100В 1 210 210
Ту-204-300 1 16 150 166
Разам 21 1
Ту-154 у абноўленай размалёўцы ў аэрапорце Уладзівастока.
  • 9 лютага 1976 года Ту-154б падчас вырульвання на РД № 1 у аэрапорце Іркуцка атрымаў пашкоджанні правага борта фюзеляжа і правай плоскасці крыла ад абломкаў Ту-104, які церпеў катастрофу, ахвяр удалося пазбегнуць.
  • 1 ліпеня 1983 года Іл-62М, рэйс з Пхеньяна ў Конакры разбіўся ў гарах Гвінеі. Усе 23 чалавекі на борце загінулі[9].
  • 15 жніўня 2006 года паветранае судна з Air Koryo (Ту-154Б-2), якое выконвала планавы міжнародны пасажырскі пералёт з Пекіна, Кітайская Народная Рэспубліка (сталічны Пекінскі аэрапорт) у Пхеньян, Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Міжнародны аэрапорт Сунан), дапусціла лётнае здарэнне на ўзлётна-пасадачнай паласе (выйшла за межы дарожкі) падчас вырульвання пасля прызямлення ва ўмовах дрэннага надвор’я ў міжнародным аэрапорце Сунан. Аб пацярпелых не паведамлялася, пашкоджанне самалёта было мінімальным[10][11].
  • 1 сакавіка 2013 года паветранае судна Ту-204 авіякампаніі Air Koryo, якое рухалася рэйсам JS271 Пхеньян — Уладзівасток, здзейсніла пасадку на ўзлётна-пасадачную паласу пункта прызначэння і выкацілася за яе межы на адлегласць каля 60 метраў. Выкочванне адбылося пры руленні да месца стаянкі. Нягледзячы на моцны снегапад, які быў да здарэння[12], на момант інцыдэнту стан аэрадромных пакрыццяў адпавядаў тэхнічным патрабаванням, метэаўмовы былі лётнымі. Ніхто з 176 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце, не пацярпеў[13].

Зноскі

  1. North Korea’s quirky (and unsafe) Air Koryo survives and, increasingly, appears to thrive
  2. Air Koryo allowed two aircraft in EU — 30/03/2010. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2012.
  3. Северокорейская авиакомпания запустила онлайн-продажу билетов. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2015.
  4. «Антонов» начал поставки самолетов в Северную Корею и Судан: Голос Столицы 106 FM Русская версия(недаступная спасылка). // newsradio.com.ua. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 17 ліпеня 2013.
  5. Украинские АН-ы отправят в Северную Корею - ГолосUA(недаступная спасылка). // ru.golos.ua. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 17 ліпеня 2013.
  6. Air Koryo Fleet Information (англ.). ch-aviation. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2017. Праверана 12 снежня 2014.
  7. Информация о флоте Air Koryo (руск.). Russianplanes.net. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 12 снежня 2014.
  8. Информация о правительственных Ил-62 Air Koryo (руск.). Russianplanes.net. Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2017. Праверана 12 снежня 2014.
  9. Aviation Safety Database report(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2012. Праверана 21 верасня 2022.
  10. FCO Country report — August 15 2006 Tu 154 crash
  11. Aviation Safety Database report — [[August 15]] 2006 Tupolev 154 crash. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2007.
  12. За ночь во Владивостоке выпало 7 мм осадков. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2015.
  13. Самолет из Кореи во Владивостоке занесло на 60 метров Архіўная копія на Wayback Machine Архівавана 6 сакавіка 2016 года.